Горад

Будаваць можна, але з заўвагамі. Гісторыкі пра будаўніцтва гандлёвага цэнтра на Вялікай Траецкай

На Вялікай Траецкай хочуць пабудаваць гандлёва-офісны цэнтр, а гарвыканкам прапануе гродзенцам выказаць сваё меркаванне пра гэтыя планы. Наконт меркаванага навабуда для Hrodna.life выказаліся спецыялісты ў гісторыі горада.

Згодна з праектам, паміж дамамі № 11 і 7 на Вялікай Траецкай плануюць паставіць трохпавярховы будынак з гандлёвымі памяшканнямі і офісамі. У гарвыканкаме лічаць, што новы аб’ект павысіць прывабнасць цэнтра горада. Пабудаваць яго збіраюцца за 2018−2019 гады.

Будаваць можна, але не адзін вялікі будынак

Некалькі гадоў таму краязнаўца Ігар Лапеха рабіў макет гэтай вуліцы для музея сінагогі. Там краязнаўца паказаў, як выглядалі раней дамы на месцы будучага гандлёвага цэнтра. Ігар Лапеха лічыць, што трэба падысці да будаўніцтва цэнтра комплексна: даведацца, што будзе ў будучыні са старым кварталам, а таксама вырашыць транспартную праблему.

Макет часткі старога цэнтра Гродна. Чырвоным абведзеныя дамы, якія стаялі на месцы, дзе ў будучыні хочуць пабудаваць новы аб’ект.
«На гэтым участку ў 16 ​​стагоддзі было старое пушкарскае месца — абарончая граніца горада, там быў бастыён, аб чым сведчыць рэльеф, — распавяде Ігар Лапеха. — Тут былі аднапавярховыя драўляныя і каменныя пабудовы. Яны былі знесены ў савецкія гады. Таму перад тым, як будаваць там, абавязкова трэба правесці комплексныя археалагічныя раскопкі.

Каштоўнай з’яўляецца планіроўка месца, таксама трэба захаваць трасіроўку вуліцы Малая Траецкая. Яшчэ важнае пытанне парковачных месцаў. Перад тым як нешта будаваць, трэба загадзя забяспечыць парковачныя месцы для арандатараў і наведвальнікаў".

[irp posts="83 500″ name="Сквер за «тэкстылямі» перажывае апошнюю восень: там пабудуюць офісны цэнтр. Што думаюць гродзенцы?"]

Наконт архітэктурнага аблічча комплексу, краязнаўца лічыць, што гэта адназначна не павінен быць аб’ект на ўсю пляцоўку ад крамы «Лёля» (дом № 7) да офіснага будынка (№ 11).

«Гэта будзе цяжка ўспрымацца на старой вуліцы з архітэктурнага пункта гледжання», — дадаў Лапеха.

Краязнаўца адзначыў, што агулам новы гандлёвы аб’ект на Вялікай Траецкай можа дапамагчы далучыць вуліцу да турыстычнай часткі цэнтру і ажывіць яе. Магчыма, тады гарадскія ўлады таксама адмовяцца ад праекту дубля Вялікай Траецкай.

Пустыр, на якім плануюць пабудаваць аб’ект грамадскага прызначэння

Сучасная архітэктура ці псеўдагістарычны муляж

Гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што новы будынак павінен быць падобны да суседніх камяніц.

«Гэта месца на Траецкай з’яўляецца пусткай ад часоў Другой сусветнай. На мой погляд, тут не было якой-небудзь цікавай і каштоўнай забудовы, якую было б варта аднавіць. Найбольш лагічным падаецца будаўніцтва на гэтым месцы якога-небудзь будынка, які сваім выглядам максімальна спалучаўся б з суседнімі камянічкамі канца 19 ст.

На Захадзе ў такіх сітуацыях узводзяць суперсучасныя офісныя цэнтры аўтарства знакамітых архітэктараў. У нас жа падобную архітэктурную кампазіцыю не ўмеюць не тое каб праектаваць, але нават капіраваць. Замест яе на вуліцах горада з’яўляюцца штогод прыклады брыдкіх будынкаў. Таму я супраць сучаснага будынка ў выкананні беларускіх архітэктараў. Я за псеўдагістарычны муляж".

Не больш за тры паверхі

Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў лічыць, што без праекта пакуль рана нешта казаць і прапаноўваць.

«Будаваць там можна, але не вышэй трох паверхаў. Прамой забароны на будаўніцтва чагосьці новага няма, тут справа густу праектантаў. Усё будзе залежаць ад гарадской архітэктуры. Але праект пакуль не паказвалі, нават на стадыі эскіза».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024