Унікальныя фатаграфіі будаўніцтва «Чырвонага» моста праз Нёман у раёне Румлёва прынеслі ў рэдакцыю Hrodna.life чытачы. Да 1941 года пабудова праслужыла каля 10 гадоў. Сёння пра яго існаванне мала хто ведае, уся памяць засталася толькі на старых фотакартках.

Румлёўскі мост хацелі пабудаваць яшчэ ў пачатку XX стагоддзя — як асноўны для горада. У ім у першую чаргу мелі патрэбу царскія вайскоўцы: каб звязаць казармы на Чырвонаармейскай і лагеры на другім беразе Нёмана. Але з-за абурэння грамадскасці, мост пабудавалі на месцы сённяшняга Старога моста — у самым зручным для гараджан месцы.

Да ідэі будаўніцтва моста ў раёне Румлёва вярнуліся ў 1920-я гады польскія вайскоўцы. Яны выкарыстоўвалі тыя ж казармы і пляцоўкі для вучэнняў на двух берагах Нёмана. Мост пабудавалі ў пачатку 1930-х гг.

«Тое, што не атрымалася ў царскіх салдат, зрабілі палякі, — распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч. — Невядома, ці быў даступны гэты мост звычайным пешаходам. Верагодней за ўсё, не. Я думаю, яго пабудавалі ў самым пачатку 1930-х гг. Раней там была паромная пераправа».

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Магчыма, да будаўніцтва моста вайскоўцы перабіраліся на другі бераг Нёмана з дапамогай пантоннага моста.

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Мост пасля будаўніцтва, пач. 1930-х гг.
Мост праіснаваў да 1941 года. Пры якіх абставінах яго ўзарвалі - невядома. У Гродне ён быў вядомы як «Чырвоны». Па ўспамінах старажылаў, менавіта ў гэты колер ён быў пафарбаваны.

Новы мост праз Нёман у раёне Румлёва пачалі будаваць толькі праз 40 гадоў. Яго адкрылі ў 1986 годзе і ён стаў трэцім аўтадарожным мостам праз Нёман. Тады ў гродзенцаў ён атрымаў назву «Румлёўскі», так яго дагэтуль і называюць. Ад старога польскага моста засталіся толькі драўляныя слупкі, якія бачныя пры засушлівым надвор'і, і разваліны на дне Нёмана. Апошнія фрагменты яшчэ некалькі гадоў таму назіралі пошукавікі ў аквалангах.

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]