Спадчына

«Ctrl+S»: што ёсць спадчына беларусаў і як яе захаваць. Сцяпан Стурэйка — пра новыя трэнды ў працы з гістарычнымі артэфактамі

Ці магчыма думаць пра спадчыну ў час, калі Беларусь ізаляваная ад свету, а шматлікія беларусы адарваныя ад радзімы? На гэта пытанне Hrodna.life адказаў гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка. Нагодай для размовы стаў выдадзены пад яго рэдактарствам у Вільні альманах «Ctrl+S», прысвечаны еўрапейскім перспектывам культурнай спадчыны Беларусі.

«Камп'ютарная каманда „захаваць“ у назве — спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай не ігнаруючы рэчаіснасць ХХІ стагоддзя», — пазначана ў анатацыі зборніка. Кніга складаецца з 17 артыкулаў аўтарства выкладчыкаў і студэнтаў ЕГУ.

«Пакуль не можам займацца канкрэтнымі аб’ектамі, займаемся камунікацыяй»

Пра тое, што спадчына гэта не камяні, а сэнcы, Стурэйка гаворыць даўно, натхнёна і абгрунтавана. Зараз да ўсяго дадае і тое, што ў пытаннях спадчыны апроч камянёў і сэнсаў важныя людзі.

«З людзьмі працаваць можна ў любых абставінах — пакуль працуе інтэрнэт і не зачыненыя межы. Мы нядаўна рабілі летнюю школу, прыехалі людзі не толькі з Беларусі, з Польшчы і Літвы таксама. А дзякуючы інтэрнэту ў нас быў ахоп ад Бразіліі да Кітая».

Па словах Стурэйкі, гэта ўсё беларусы, каторым «баліць» спадчына. Яны прадстаўлялі самыя розныя праекты і аспекты. Хтосьці цікавіцца архітэктурнай спадчынай, хтосьці фальклорам і традыцыямі, хтосьці працуе у музеях. Іншыя пазаканчвалі магістратуры за межамі і цікавяцца, наколькі іх веды і разуменне адпавядаюць беларускаму і як трэба сінхранізавацца.

«Мысленне пра спадчыну мае глабальны характар. Мы імкнемся, каб тыя ідэі, якія мы распрацоўваем разам са студэнтамі, адпавядалі глабальным накірункам. А потым думаем, як гэта прыкладаць да нашай рэчаіснасці ў тых умовах, у якіх мы апынуліся. Гэта праекцыя сусветных трэндаў на беларускую сучаснасць».

«Ctrl+S»: Без творчасці няма захавання

Альманах «Ctrl+S» — адзін са складнікаў гэтай камунікацыйнай працы. Аўтары кнігі - выкладчыкі ЕГУ, студэнты, магістранты і тыя прафесіяналы «на якіх мы арыентуемся, працамі якіх натхняемся і каго хацелі б прадставіць больш шырокай аўдыторыі», расказаў Сцяпан Стурэйка.

Ён кажа, што кніга разлічана найперш на прасунутых у тэме чытачоў. «Свет спадчыны і мысленне пра спадчыну не застылыя ў часе. Нараджаюцца новыя ідэі і канцэпцыі - што можна, што варта і што не трэба рабіць. А тое, што здавалася патрэбным 10 гадоў таму, ужо састарэла. Гэты зборнік адрасаваны тым, хто ў тэме і хоча зразумець пра самае сучаснае, самае актуальнае, самае трэндавае ў свеце спадчыны».

Чытайце таксама:

Будучыня для мінулага

«Культурная спадчына — гэта нацыянальны праект. У ЕГУ мы вывучаем не столькі саму гісторыю мастацтва ці архітэктуры, колькі тыя працэсы, якія точацца, адбываюцца вакол гэтай спадчыны. Працэсы звязаныя з функцыянаваннем памяці, з кіраваннем аб’ектамі спадчыны, сучасную філасофію спадчыны, выкарыстанне сацыяльнага, эканамічнага, культурнага, экалагічнага патэнцыялу спадчыны. Безумоўна, вывучаем праектны менеджмент — як стварыць праект, як далучыць да яго людзей, як знайсці фінансаванне, як зрабіць гэта сучасна і па-сапраўднаму», — тлумачыць Стурэйка.

Што тычыцца перспектываў, то адна з мараў Сцяпана Стурэйкі - зрабіць працу з гістарычнай спадчынай больш інстытуялізаванай.

«Тое, што мы робім, робім дзякуючы ўласным высілкам, парывам, ініцыятывам і захапленням. Мая мара ў тым, каб паставіць гэта на больш устойлівыя рэйкі, стварыць нейкую інстытуцыю, якая была б сталым і ўстойлівым агентам новага мыслення ў дачыненні да спадчыны».

Чытайце таксама: У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024