Беларускія адмыслоўцы стварылі першы ў сваім родзе праект — VR-тур і рэканструкцыю Вялікай харальнай сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме. Даследчыкі, гісторыкі, рэстаўратары, мастакі, 3D-дызайнеры і IT-інжынеры працавалі над ім год. Сінагога ў Слоніме — адна з самых старых існуючых сінагог Беларусі і важны аб’ект яўрэйскай спадчыны ў краіне. Віртуальную рэканструкцыю можна выкарыстоўваць для рэальнага аднаўлення будынка, які пустуе з 1990-х.

Віртуальная экскурсія па слонімскай сінагозе часоў яе росквіту (XVII-XIX стагоддзі) доўжыцца 15 хвілін. Каб яе прайсці, патрэбен VR-шлем. Экскурсія ўключае знаёмства з яўррэйскай гісторыяй і культурай, з гісторыяй сінагогі і «наведванне» будынка ў яго арыгінальным выглядзе. Можна паглядзець на адноўлены роспіс сценаў, архітэктурныя элементы, праслухаць архіўныя аўдыёзапісы. У канцы можна параўнаць «адрэстаўраваную» сінагогу і яе сучасны, закінуты, стан. Праведзеную маштабную працу можна будзе выкарыстаць і для рэальнай фізічнай рэстаўрацыі слонімскай сінагогі.

Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка
Віртуальная рэканструкцыя інтэр'еру
Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка
Сінагога ўнутры ў рэальнасці. Фота: Рыгор Хейфец

У аснову віртуальнага тура легла старанна распрацаваная рэалістычная 3D-мадэль сінагогі з дэталізацыяй экстэр’еру і навакольнага асяроддзя, інтэр'еру. Удзельнік экскурсіі можа свабодна хадзіць па будынку з дапамогай навігацыі і кропак цікавасці, разгледзець дэталі інтэр'еру і экстэр’еру і атрымаць падрабязнае апісанне асобных элементаў. Экскурсія запісаная на дзвюх мовах — рускай і англійскай.

Як стваралі рэканструкцыю

Віртуальны праект гіпатэтычнай рэканструкцыі слонімскай сінагогі створаны на аснове абмерных чарцяжоў, зробленых творчай майстэрні «Басталия» у 1991−1993 гг. Падчас працы над праектам вывучалі раней невядомыя фотадакументы 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Яны дазволілі рэканструяваць страчаныя фрагменты роспісаў і мэблевага дэкору інтэр'еру сінагогі.

Пры аналізе синагогальных роспісаў Усходняй Еўропы, якія дайшлі да нас, стала зразумела, што цяпер адкрытыя фрагменты жывапісу ў слонімскай сінагозе — гэта толькі невялікая частка роспісу. Астатнія або страчаны, або знаходзяцца пад пазнейшымі слаямі фарбы, распавялі ў майстэрні «Басталия», якая займалася рэканструкцыяй інтэр'еру будынка.

Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка
Так магла б выглядаць сінагога ў Слоніме пасля рэканструкцыі (выява з віртуальнага тура)
Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка
Так сінагога выглядае звонку цяпер. Фота: Рыгор Хейфец

Над тэхналагічнымі рашэннямі працавала кампанія «Экспозит». «Гэта унікальны вопыт заглыблення ў культурны кантэкст, у якім гістарычная спадчына і новыя тэхналогіі злучаюцца ў адзінае рашэнне, — лічаць у кампаніі. — Сёння, калі віртуальную рэальнасць усё больш і больш факусуюць на стварэнні выдуманых светаў і герояў гульняў, ідэя арганізатараў праекта аднавіць аўтэнтычны гістарычны будынак стала сапраўдным адкрыццём не толькі для каманды распрацоўкі, але і для ўсіх супрацоўнікаў кампаніі».

Арганізатарам і стваральнікам праекта выступіў Цэнтр беларуска-яўррэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з Інстытутам Гётэ ў Беларусі, куратар — Рыгор Хейфец. Праект створаны ў межах праграмы Усходняга партнёрства #CivilSocietyCooperation пры падтрымцы МЗС Германіі.

Праект пра яўрэйскія мястэчкі

VR-рэканструкцыя слонімскай сінагогі стала пілотнай для праекта Belarus Shtetl. У планах праекта — праца над VR-рэканструкцыямі яшчэ некалькіх аб’ектаў у Беларусі розных перыядаў і архітэктурных стыляў і мультымедыя распрацоўка рашэнняў для аднаўлення асяроддзя штэтла.

Штетл (ідыш) — «мястэчка». Так называліся невялікія гарады з пераважным яўрэйскім насельніцтвам, якія існавалі ва Усходняй Еўропе да Халакоста.

Чытайце таксама: Наведаць традыцыйны кірмаш і трапіць у экспедыцыю па яўрэйскіх мястэчках. Яшчэ можна далучыцца

Belarus Shtetl — вялікі мультымедыйны праект, скіраваны на пераасэнсаванне гісторыі беларускіх яўрэяў з дапамогай новых тэхналогій і сучасных сродкаў камунікацыі. Прапанаваны фармат і выкарыстаныя рашэнні могуць быць даступныя не толькі беларусам, але і ўсяму свету, лічаць у Цэнтры беларуска-яўрэйскага культурнай спадчыны. Распрацаваная мультымедыя экспазіцыя зможа стаць асновай для стварэння новага сучаснага Яўрэйскага музея ў Беларусі.

Дзе паглядзець тур па слонімскай сінагозе

Цяпер наведаць віртуальны тур па слонімскай сінагозе можна на VR-экспазіцыі Belarus Shtetl.

Дзе: культурны цэнтр «Корпус» (Мінск, пр-т Машэрава, 9/8).
Калі: з 1 па 14 красавіка, з 14.00 да 20.00 штодзённа, акрамя нядзелі.

Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы гарантуе наведванне 15-хвіліннага VR-тура ў абраны часовы прамежак.

Збіраўся выкупіць фонд, а купіла дзіцячая пісьменніца

Цяпер сінагога належыць дзіцячай пісьменніцы з Мінска Ілоне Караваевой (Яна Рыўз). Яна купіла яе ў канцы 2020 года за 30 тысяч рублёў. З чэрвеня 2020 гэта была трэцяя спроба слонімскіх уладаў прадаць старажытную сінагогу, пры гэтым кошт кожны раз зніжалі амаль удвая.

Раней выкупіць сінагогу планаваў лонданскі Фонд яўрэйскай спадчыны. Да гэтага прадстаўнікі гэтай арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаў яўрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога. Будынак уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка
Старадаўні будынак пустуе з 1990-х і знаходзіцца не ў лепшым стане

Вялікая харальная сінагога ў Слоніме — помнік барочнай архітэктуры, была пабудавана ў 1642 годзе. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічала да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут быў склад і гандлёвыя памяшканні. Унутры захавалася частка рэльефаў і роспісаў. Сінагога пустуе з 1990-х гадоў.

*Правы на выявы рэканструкцыі належаць Цэнтру беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны