У лістападзе ва ўсіх гарнізонах Беларусі праходзіць звальненне ў запас салдат тэрміновай службы. Два гродзенцы, якія служылі ва ўнутраных войсках у Гродне і Мінску, падзяліліся з Hrodna.life сваімі гісторыямі ўдзелу ў разгонах пратэстаў.

Па просьбе былых салдат, іх сапраўдныя імёны Hrodna.life не друкуе. У рэдакцыі ёсць аўдыёзапісы.

Служба ў Гродне і падрыхтоўка да выбараў

Аляксей служыў у вайсковай частцы 5522 у Гродне. Яго частка ўдзельнічала ў падаўленні пратэстаў у Гродне пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Падрыхтоўка да разгону пратэстаў праходзіла на тэрыторыі часткі з ліпеня. Са слоў Аляксея, на акцыях у Гродне ён не затрымаў і не ўдарыў ніводнага чалавека. Сёння ён асуджае дзеянні ўлад у адносінах да пратэстоўцаў.

«Цэлы год выдаўся цяжкім. Спачатку каранавірус, а потым выбары. У салдатаў ніякіх звальненняў і выхадных. Кагосьці адпраўлялі ў адпачынак за месяц да звальнення. Перад выбарамі пачаліся трэніроўкі ў поўным абмундзіраванні на тэрыторыі часткі. Яны былі планавымі і заўсёды праходзяць перад выбарамі. Але нам, як салдатам тэрміновай службы, камандзіры казалі, што мы 25-ы рэзерв і калі будуць нейкія хваляванні пасля выбараў, то мы будзем удзельнічаць у крайнім выпадку».

Перад выбарамі пачаліся трэніроўкі ў поўным абмундзіраванні на тэрыторыі часткі.
Перад выбарамі пачаліся трэніроўкі ў поўным абмундзіраванні на тэрыторыі часткі.

Аляксей кажа, што трэніроўкі былі цяжкія, салдаты бегалі са шчытамі па стадыёне ваеннага гарадка па некалькі гадзін. З імі калі-нікалі трэніраваліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу, усе хто служыць на кантракце.

«Інфармацыі ў частцы звонку было мала, тэлефоны забаронены. Галасавалі мы датэрмінова, але ніхто не казаў, што менавіта за Лукашэнку трэба галасаваць. Я ўпэўнены, што большасць салдат і кантрактнікаў аддалі свае галасы за Святлану Ціханоўскую. Камандаванне ў частцы чакала, што людзі пачнуць выходзіць на плошчу, але ніхто не думаў, што гэта будзе працягвацца так доўга».

«Мы працавалі масай на застрашванне, а за намі ішоў АМАП»

Першы раз гродзенскіх тэрмінавікоў прыцягнулі да разгону пратэстоўцаў увечары 9 жніўня. Аляксей кажа, што ў той дзень на плошчы ў асноўным толькі яны і былі. У Гродне ў вайсковай частцы Аляксея былі дзве роты салдатаў тэрміновай службы і рота кантрактнікаў, якая займаецца перавозкай зняволеных.

«Большасць кантрактнікаў адправілі ў Мінск на ўзмацненне. У Гродне засталася толькі малая частка і мы — тэрміновай службы. Увечары нас выгрузілі на Кастрычніцкай. Была задача прайсці ланцугом ад «Ратушнай» да драмтэатру, як і адпрацоўвалі на трэніроўках.

"Мы працавалі масай на застрашванне, а за намі ішоў АМАП, які затрымліваў людзей і грузіў у бусік", - кажа Аляксей.
«Мы працавалі масай на застрашванне, а за намі ішоў АМАП, які затрымліваў людзей і грузіў у бусік», — кажа Аляксей.

Камандзіры казалі, што нам не давядзецца біць людзей, пратэстоўцы самі будуць разыходзіцца. Так і атрымлівалася спачатку, мы працавалі масай на застрашванне, а за намі ішоў АМАП, які затрымліваў людзей і грузіў у бусік. У першы дзень усе былі ў разгубленасці, і ніхто не думаў, што людзі працягнуць выходзіць пасля разгонаў. Мы не паспявалі адпачыць, ні вады, ні туалета".

«Тэрміновікам не давяралі затрымліваць людзей, гэтым займаліся кантрактнікі»

У дзень выбараў рота Аляксея да гадзіны ночы бегала па горадзе і разганяла нязгодных з вынікамі выбараў гродзенцаў. Пасля таго, як у горадзе ўдалося пагасіць пратэст, тэрмінавікоў адправілі ў Ліду на ўзмацненне. Была інфармацыя, што там пратэстоўцы хочуць захапіць будынак мясцовага РАУС. Тэрмінавікі так і не даехалі ў Ліду, на паўшляху іх развярнулі і вярнулі ў частку. У ваенным гарадку ў Гродне іх пакармілі і далі адпачыць перад чарговых выездам.

«Прыцягвалі нас на пратэсты і ў наступныя дні. Тэрміновікам не давяралі затрымліваць людзей, гэтым у асноўным займаліся кантрактнікі. На плошчы па той бок пратэсту я бачыў знаёмых хлопцаў і яны мяне бачылі. Але, я думаю, яны разумелі, што гэта не мой выбар.

Тэрмінавікі - закладнікі сітуацыі. Ніхто з салдатаў не радаваўся, што даводзілася душыць пратэст, усе разумелі што адбываецца ў краіне. Я быў амаль на ўсіх разгонах, але я проста хадзіў. Я адразу сабе казаў, што калі мне скажуць кагосьці ўдарыць, я не буду біць — гэта людзі майго горада.

Чаму зверстваваў АМАП і кантрактнікі, я да гэтага часу не магу зразумець. Гэта неабгрунтаваная агрэсія. Для іх, калі чалавек выйшаў на несанкцыянаваны мітынг, значыць ён парушальнік і яго трэба затрымаць любым коштам".

Пагром каля філармоніі

Самымі страшнымі і непрыемнымі для Аляксея былі затрыманні каля філармоніі на другі і трэці дзень пратэстаў. У гэтыя дні з Мінска вярнуліся кантрактнікі, якія і пачалі «наводзіць парадак» у сваім горадзе.

«Было цёмна, паўсюль крычаць жанчыны. І мы, як бандыты, ішлі па праезнай частцы ад моста да філармоніі. Камандзір часткі і кантрактнікі білі па машынах, якія сігналілі, а кіроўцаў выцягвалі і збівалі. Аўтамабілі заведзеныя так і заставаліся з жанчынамі пасярод дарогі, а ў некаторых выпадках і пустыя.

Я ішоў ззаду і асабіста бачыў, як камандзір часткі дубінкай разбіў лабавое шкло ў адной машыне. У той вечар міліцыя граміла усё запар, я быў у шоку.

Нікога таблеткамі не пампавалі і не агітавалі так дзейнічаць. Гэта асабістая ініцыятыва некаторых і поўная беспакаранасць. Так, хтосьці бывала кіне пластмасавую бутэльку ці яшчэ што-небудзь у міліцыю, але пратэст агулам у Гродне быў мірны. Я ўсё гэта бачыў. Бывае, людзі крычаць «фашысты» і іншыя непрыемныя словы ў адрас салдат, але яны не ведаюць, хто перад імі стаіць. Для мяне гэта было непрыемна".

Аляксей бачыў, як камандзір часткі дубінкай разбіў лабавое шкло ў машыне.
Аляксей бачыў, як камандзір часткі дубінкай разбіў лабавое шкло ў машыне.

Аляксей кажа, што кантрактнікі скардзіліся, што ім даводзілася больш працаваць і пастаянна выязджаць на ўзмацненне. На думку гродзенца, агрэсія магла быць і з-за гэтага, яны хацелі хутчэй усё скончыць.

«Дагрукацца да кантрактнікаў і прывесці факты, калі яны па адным, можа яшчэ і можна. Але калі яны ўсе разам, гэта без шанцаў. Таму ніхто з іх не пяройдзе на бок народа, пакуль у калектыве. Прапаганда працуе, нам спачатку ў казарме паказвалі нарэзку відэа пра пратэсты, казалі што людзям плацяць грошы за выхад. Але потым перасталі,
камандзіры зразумелі, што тэрмінавікі выконваюць усе пастаўленыя загады.

Я дэмбельнуўся, а маіх таварышаў па службе да гэтага часу выганяюць кожную нядзелю на ўзмацненне. Яны могуць сядзець у машыне па некалькі гадзін або перакрываюць плошчы".

Камандзір часткі і сцяг замест дыванка

За ўдзел у падаўленні пратэстаў у жніўні гродзенскім салдатам тэрміновай службы ў вайсковай частцы 5522 далі надбаўку да штомесячнай зарплаты па 100 рублёў.

«У Гродне на пратэстах міліцыя стараецца затрымліваць моцна актыўных грамадзян ці тых, хто імкнецца ўцячы, і тых, хто здымае на тэлефон. Забіралі і журналістаў, але я не разумеў навошта іх чапаць і ў некаторых выпадках збіваць. Гэта тыя людзі, хто не прамаўчаць, яны ж увесь час асвятляюць пратэсты.

Усімі тэрміновікамі пры разгоне пратэстаў кіруе камандзір часткі Уладзімір Голубеў. Ён кажа па рацыі ці паказвае пальцам, каго затрымліваць або дагнаць".

Аляксей дадае, што ў камандзіра часткі каля ўваходу ў кабінет замест дыванка ляжыць бел-чырвона-белы сцяг.

«Адкуль ён у яго, я не ведаю. Напэўна, на плошчы забраў. Як ён яго называе, „ануча“. Так і вырашыў выкарыстаць. Ён наогул у Гродне менш за год, даслалі яго з Мінска кіраваць часткай».

Hrodna.life патэлефанаваў у вайсковую частку 5522, каб узяць каментар у камандзіра часткі з нагоды разгонаў пратэстуючых і БЧБ-сцяга. Падняў трубку чалавек, які прадставіўся Уладзімірам Голубевым. На пытанне пра сцяг удакладніў, з якога выдання мы, адказваць не стаў і кінуў трубку. Задаць іншыя пытанні камандзіру часткі мы не паспелі. Калі ператэлефанавалі, ён ужо не здымаў.

У камандзіра часткі каля ўваходу ў кабінет замест дыванка ляжыць бел-чырвона-белы сцяг, кажа Аляксей.
У камандзіра часткі каля ўваходу ў кабінет замест дыванка ляжыць бел-чырвона-белы сцяг, кажа Аляксей.

Перад дэмбелем Аляксею прапаноўвалі застацца ў войску на кантракт, але ён не пагадзіўся. Кажа, яму хапіла ўбачыць сістэму міліцыі знутры за час службы.

«Дзякуй, але на кантракт я не пайду. Прапаноўвалі тады ісці ў дружыннікі - займацца карыснай для грамадства справай. Я разумею, што адбываецца зараз у краіне, гэта поўнае бязмежжа. Для міліцыі поўнае беззаконне, рабі што хочаш і табе за гэта нічога не будзе. Паводле маіх назіранняў, мітынгі сёння гэта бескарысна, як і барацьба з сістэмай. У многіх беларусаў толькі цяпер вочы адкрыліся, але насамрэч бязмежжа ў нас ужо даўно. Калі б я бачыў сэнс у мітынгах, я б і сам пайшоў. Але гэта не працуе…».

«Командиры говорили, что мы будем защищать независимость страны»

Владислав служил в воинской части в Минске. Он и его часть участвовала в августе в разгоне акций протеста. Подготовка к разгонам началась незадолго до выборов.

«Тренировки длились по несколько часов, в неделю три раза. Мы понимали зачем нас готовят, на носу были выборы президента. Командиры нам говорили, что мы будем защищать независимость страны. Голосовали мы, как и во всех воинских частях, досрочно — за действующего президента».

На протестах в Минске гродненец увидел не только мирных протестующих, но и агрессивно настроенных граждан, которые вступали в столкновения с силовиками.

«В первый вечер после выборов все более или менее прошло. А вот следующий день, 10 августа, я навсегда запомню. Мы приехали на улицу Притыцкого. Всё началось с того что нам просто сказали убрать баррикады. Проходит 5−10 минут и к нам выходит толпа людей, около 3−4 тысяч человек, а нас там всего 25 солдат от силы. И вот эти люди идут на нас со всякими плакатами и криками „уходи“, „вам всем …“ и т. д. Из нас никто просто не ожидал, что тут сейчас начнется что-то».

"Мы стояли и в нас летели коктейли Молотова, камни, взрывпакеты, кирпичи", - вспоминает Владислав.
«Мы стояли и в нас летели коктейли Молотова, камни, взрывпакеты, кирпичи», — вспоминает Владислав.

Владислав добавляет, что через несколько минут к срочникам в усиление подъехали другие силовики и тогда на улице началась настоящая бойня.

«Мы стояли и в нас летели коктейли Молотова, камни, взрывпакеты, кирпичи и т. д. Потом через пару километров в нашу цепочку въезжает машина и сбивает солдата — такого же срочника, как и я. Ясно, что после такого у нас у всех адреналин появился. Стояла задача — убрать всё безобразие с улиц. Срочники были один за одного, поэтому никто не боялся. Мы понимали, что если сегодня дадим слабину, тогда нас закидают, будет не хуже чем в Украине. В Минске я видел и не мирных демонстрантов — организаторов, которые всем руководили».

Гродненец говорит, что никто из срочников из его части не отказывался от участия в подавлении протестов. Командиры делали все возможное, чтобы бойцы после разгонов успевали отдохнуть.

«У нас не было ощущения, что мы делаем что-то плохое. Да, были уставшими в первые дни после выборов. И я не скажу, что мы мало спали, всем сна хватало. Нам разрешали поспать подольше. Кормили очень хорошо. Ходили слухи, что и срочникам за каждый выезд на разгонах по 1500 рублей платили. Ну это же смешно. Все это было выгодно писать тем, у кого аудитория большая, а некоторые люди велись на эти фейки. Но всё это бред. Срочникам была надбавка за август — 100 рублей».

Родителям сказал, что был в резерве

Ближе к сентябрю часть Владислава перестали привлекать к разгону протестующих на улицах Минска. Гродненец стал готовиться к дембелю.

«Нас перестали привлекать, когда уже более менее всё утихло в Минске. На самом деле я столько этим «наелся», что мне и рассказывать нечего. Могу сказать, что вранья хватает с двух сторон. Родителям я ничего не рассказывал. Говорил, что от начала протестов и до дембеля был в резерве.

Что касается друзей, есть те, кто перестали со мной общаться из-за моей ситуации, но их скорее знакомыми можно назвать. А конкретно с друзьями разные взгляды были, не поддерживали меня, но они понимали, что я солдат и у меня другого выбора нет.

Что будет дальше? Думаю, люди продолжат выходить и тем самым у солдат будет минус выходной день. Я знаю каково это. Да и пацанов с которыми служил жалко. Их обзывают по-всякому, но они ничего сделать не могут. Сегодня из-за протестного движения и коронавируса они лишены увольнений и посещений. Лично я ушел на дембель и на контракт не оставался".