Калі коратка — у дэкрэт з дзіцем у Беларусі ідзе блізу 1% татаў. А дадатковы двухтыднёвы «татаў» адпачынак, які з’явіўся ў Працоўным кодэксе з 2020 года, маладыя таты бралі толькі на 9% прадпрыемстваў, даследаваных Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Праблема аддаленасці бацькі ад выхавання дзіцяці - не толькі беларуская. Але да заходняга ўзроўню яе рашэння нам яшчэ далёка. Беларускую сітуацыю з тым, як ідуць справы ў Еўропе і Амерыцы, параўнаў канал «Цёця Іра дазволіла».

Наколькі іх «кепска» адрозніваецца ад нашага

У ліпені 2021 года Volvo Car USA апублікавала вынікі даследаванняў, якія тлумачаць, чаму таты не бяруць адпачынак па догляду за дзіцем, які ім належыць. Выявілася, гэта вынік ціску грамадскай думкі і распаўсюджаных стэрэатыпаў.

0

% апытаных мужчын пацвердзілі, што працадаўца абмяркоўваў з імі бацькаў адпачынак і прапаноўваў выкарыстоўваць менш за палову належнага часу.

0

% прызналі негалоснае правіла, што мужчыны не павінны браць поўны адпачынак пры нараджэнні дзіцяці.

0

% асцерагаюцца, што адпачынак па догляду за дзіцем стане пагібельным для іх кар’еры.

З іншага боку, 71% апытаных думае пра змену працы на карысць кампаніі, дзе прапануюць больш лаяльныя сямейныя ўмовы, а 83% перакананыя, што досвед бацькоўства дазволіў ім лепш і хутчэй спраўляцца з працай.

У Германіі паводле вынікаў апытання грамадскага аб’яднання Väter («Таты»), доля мужчын ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў, якія хочуць даглядаць дзяцей з самага іх нараджэння, складае 88%. Часцей за ўсё (44%) бяруць такі адпачынак у Саксоніі. На другім месцы — Баварыя (41,7%).

отцовский отпуск, мужской декрет
Тата з дзецьмі чытаюць кнігу. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: picture-alliance / dpa

Удзел мужчын у доглядзе немаўлятаў паступова расце. У 2008 годзе адпачынак браў бацька кожнага пятага нованароджанага, а ў 2010 годзе — бацька ўжо кожнага чацвёртага дзіцяці, які з’явіўся на свет.

Тата зарабляе, маці «сядзіць» з дзіцем — больш не варыянт

Такое становішча рэчаў здаецца нармальным, пакуль у сям'і ўсё добра. Але «добра» бывае далёка не ва ўсіх беларускіх сем’ях. Паводле звестак Белстата, апошнія пяць гадоў колькасць шлюбаў у нашай краіне зніжаецца, а разводаў - расце. У 2021 годзе ажаніліся 59 649 параў, а развяліся — 34 386.

У выпадку разводу часцей за ўсё жанчына застаецца з дзецьмі і без сродкаў. Кар’ера спынілася праз дэкрэтны адпачынак, аліментаў былога мужа на ўтрыманне дзіцяці не хапае, а ўдзел таты ў выхаванні яшчэ больш скарачаецца.

Больш шырокае выкарыстанне бацькавага дэкрэту магло б вырашыць гэтую праблему. Калі б тата частку часу глядзеў за дзіцем, гэта дапамагло б маці не перарываць надоўга працу, скараціла б разрыў у заробку мужчын і жанчын і павысіла ў канчатковым выніку дабрабыт сям'і.

Дзень таты раз на год ці два тыдні ў дэкрэце з дзіцем. Што абяруць беларускія мужчыны
Сям’я ў парку. Фота ілюстрацыйнае: VitalikRadko, create.vista.com

Паводле даследавання The Institute for Evaluation of Labour Market and Education Policy (Швецыя), даходы маці выраслі прыкладна на 7% за кожны месяц, які бацька правёў дома ў адпачынку па догляду за дзіцем. Навукоўцы назіралі за 9000 сем’яў у перыяд ад года да родаў да моманту, калі дзецям споўнілася ў сярэднім чатыры гады.

Федэральная камісія па сямейных пытаннях Швейцарыі канстатуе, што павелічэнне на 1% колькасці маці, якія працуюць, дастаткова для таго, каб прафінансаваць ад 18 да 20 тыдняў бацькавага адпачынку.

Рашэнне праблемы — «паскакаць» адзін дзень у годзе?

Узяць некалькі тыдняў адпачынку па доглядзе дзіцяці не пабаяўся генеральны дырэктарTwitter Параг Агравал, паведаміў Bloomberg. А вось ці пагодзяцца беларускія мужчыны «пасядзець» дома са сваімі малымі і даць шанец жанчынам павысіць сваю каштоўнасць на рынку працы — пытанне застаецца адкрытым.

Пакуль у нас вырашылі дадаць да святаў Дзень таты. Яго будуць святкаваць 19 лістапада.

«Думаю, гэта не праблема, — адказаў на прапанову Аляксандр Лукашэнка. — Вы маеце рацыю, мы неяк не звярнулі на гэта ўвагу. Мы бегаем, скачам, каб дагадзіць вам на 8 сакавіка. А вы калі нам спрабуеце дагадзіць… нават і не ведаю».

Чытайце таксама: