Дзень Волі ў Гродне пачаўся з ператрусаў: сілавікі прыйшлі да гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Пазней ператрусы прайшлі ў кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі ў рэгіёнах. Hrodna.life сочыць за тым, што адбываецца 25 сакавіка ў горадзе і вобласці.

На 23.00 вядома, што:

Анджэя Пачобута затрымалі на 72 гадзіны. Яго будуць дапытваць у Мінску.
Лявон Карповіч з Лунна на волі. Яго будуць судзіць за БЧБ-сцяг на яго доме.
Любоў Сарлай днём 25 сакавіка павезлі на «допыт». Яе тэлефон не адказвае.
Гродзенцы запусцілі больш за 10 салютаў у розных раёнах горада ў гонар Дня Волі.
Вядома аб мінімум чатырох затрыманых у Ленінскім РАУС.
Па ўсёй Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек, паведамляе пазбаўлены акрэдытацыі праваабарончы цэнтр «Вясна».

18.19

У Гродне мужчына ішоў уздоўж Індурскай шашы з БЧБ-сцягам.

Яго ўбачылі ДАІшнікі, спынілі і затрымалі.

18.19

18.16

Чытач Hrodna.life паведаміў пра праблемы з інтэрнэтам, асабліва з Telegram, у цэнтры горада. З vpn інтэрнэт працуе. Паводле яго слоў, на прыпынак «Дом Мураўёвых» прыехалі аўтазакі, на прыпынку «Баторыя» стаіць ДАІ. З 15.00 на Савецкай плошчы знаходзяцца камандзір АМАП Віктар Краўцэвіч і намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

18.16

17.52

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

Людзей са сцягамі георгіеўскімі стужкамі заўважылі каля вечнага агню ў парку Жылібера.

17.52

17.47

У цэнтры Гродна шмат ДАІ і корак, перадаюць відавочцы Hrodna.life. На Савецкай плошчы — металічны плот. За гарвыканкамам — аўтобусы, на якіх раней працавалі сілавікі.

17.47

17.44

Каля 17.00 на вуліцы Кірава супрацоўніцы АМАП затрымалі дзяўчыну, якая спускалася па тратуары да Савецкай вуліцы. Дзяўчыну ў белай куртцы пасадзілі ў прыпаркаваны Фольксваген і павезлі, паведаміў «Вечерний Гродно».

17.44

17.13

Ператрус у рэдакцыі Саюза палякаў скончыўся. Ён доўжыўся восем гадзiн.

17.13

17.11

Чытачы Hrodna.life паведамілі аб міліцыі ў цэнтры і пра мікрааўтобусы, на якіх звычайна працуе АМАП.

17.11

17.09

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

Ад імя дырэктара гродзенскага прадпрыемства «Молочны мир» Марыны Анікеевай, з яе працоўнай пошты, разаслалі лісты, у якіх, сярод іншага, гаворыцца пра новыя выбары. Гаворка ў лісце ідзе пра доступ да нейкага «архіва ўнутраных дакументаў», якія з’яўляюцца «доказам грубага парушэньня нашай Канстытуцыі ўладамі Рэспублікі Беларусь», а таксама пра тое, што «мы ўсе — за новыя выбары, мы — за Беларусь для людзей». Акрамя таго, на сайце «Молочного мира» з’явіўся банэр са словамі «мы за мір!» у чырвона-белых колерах.

На прадпрыемстве патлумачылі, што ў іх адбыўся ўзлом.

17.09

16.22

У Гродне з’явіліся БЧБ-галубы і сцягі.

16.22

16.21

Па гродзенскім радыё паведамілі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

16.21

15.47

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]
Ульяна Ляскевіч

Актывісты паведамілі Hrodna.life аб затрыманні айцішніцы Ульяны Ляскевіч.

У жніўні Ульяну выклікалі ў Следчы камітэт як сведку па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Таксама яна акторка самадзейнага тэатра «Турандот».

15.47

15.17

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]
Любоў Сарлай

Каля 15.00 два супрацоўнікі міліцыі прыйшла да Любові Сарлай. Яе адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС для ўстанаўлення інфармацыі па папярэдніх акцыях, расказала яна Hrodna.life. У іх таксама была пастанова на агляд кватэры. Любоў неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыях, у тым ліку — за штаны з БЧБ-лампасамі.

15.17

15.10

У вёсцы Лунна Мастоўскага раёна затрыманы мясцовы актывіст і краязнаўца Лявон Карповіч. Яму 78 гадоў. У яго над домам вісеў нацыянальны сцяг. Правялі ператрус, забралі ўсё з нацыянальнай сімволікай, нават «Пагоню». Павезлі ў Масты, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область»

15.10

15.10

Дырэктара грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыю Цішкоўскую і кіраўніка Лідскага аддзела Саюза палякаў у Беларусі Ірэну Бярнацкцю міліцыя забрала ў Мінск. Яны з’яўляюцца членамі галоўнага Савета СПБ.
У офісе Саюза палякаў у Гродне працягваецца ператрус. Вядуць 5 чалавек. Збіраюць кампутары, дакументы, кнігі, перыёдыку, якія плануюць забраць з сабой.

15.10

14.11

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]
Прем’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецки

Польшча збіраецца прапанаваць Літве і Латвіі ўвесці абмежаванні ў транспарце тавараў з Беларусі, сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецки. Яго словы прыводзіць агенцтва PAP.

14.11

13.44

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

У Гродне каля Старога і Новага замкаў з’явіўся вялікі БЧБ-сцяг.

13.44

13.42

Падчас ператрусу ў кватэры Анджэя Пачобута было каля васьмі чалавек. Працэс здымалі на камеру, магчыма, для далейшых прапагандысцкіх сюжэтаў. У журналіста забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама канфіскавалі літаратуру на польскай мове, яна іх больш за ўсё цікавіла, бэйджы з канферэнцый, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з GrandPress.

Ператрус доўжыўся тры гадзіны. Адвакату прыехаць не дазволілі.

Анджэй праходзіць падазраваным па ч.3 арт. 130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні"сказала жонка Анджэя Аксана. Яго затрымалі, адвезлі на допыт і, верагодна, возьмуць пад варту.

13.42

13.42

Адбываецца ператрус у рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі. Забіраюць газеты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», кампутары і абсталяванне.

13.42

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

10.48

25 сакавіка узбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. Сілавікі прыйшлі ў грамадскую польскую школу пры Саюзе, у офіс арганізацыі ў Гродне і дадому да старшыні аддзялення Саюза палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. Ператрус прайшоў у старшыні аддзялення ў Лідзе Ірэны Бярнацкай. Сілавікі забралі тэхніку, газеты, дыпломы і ўсё, што звязана з працай саюза.

10.48

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

9.15

У Гродзенскім абласным судзе, дзе выносілі рашэнне па справе Мікіты Самарына, прыйшлі сілавікі. Сам Мікіта ў суд не з’явіўся. Ён даслаў ліст праз сябра. У ім Мікіта распавёў, што паводле яго інфармацыі, у зале суда планавалі адвольныя затрыманні, што пагражала яму і прысутным.

9.15

Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]

8.00

Да журналіста і актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пачобута дадому прыйшла «міліцыя ў балаклавах». Каля 12.00 ператрус скончыўся, а журналіста затрымалі.

8.00