Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ганна Каско з Ліды адкрыла ў Варшаве клініку «Dr KASKO Clinic»

Акушэр-гінеколаг з Ліды Ганна Каско пасля пераезду ў Польшчу пачала зарабляць у 10 разоў больш, чым у Беларусі. На недахоп пацыентаў таксама не скардзіцца: запіс да яе распісаны амаль на год наперад. У пачатку кастрычніка Каско адкрыла ў Варшаве прыватную клініку «Dr KASKO Clinic Nr 1».

Да 2020 года Каско жыла і працавала ў родным горадзе, прымала роды і вяла прыёмы ў прыватных цэнтрах. Падчас пратэстаў адмовілася прымаць сваякоў сілавікоў. Пазней з’ехала ў Польшчу і пачала працаваць у варшаўскіх клініках і радзільным доме.

Пра адкрыццё ўласнай клінікі «Dr KASKO Clinic Nr 1» беларускі медык паведаміла ў сацыяльных сетках.

Лічыла, што жыццё ў Беларусі склалася

У сакавіку 2025 года Ганна Каско дала вялікае інтэрв'ю YouTube-каналу Аксаны Дараховіч «Успех мигранта». У ім лідчанка распавяла, чаму была вымушаная пакінуць Беларусь, як пацвярджала свой дыплом у Польшчы і наколькі адрозніваецца яе заробак за мяжой.

Да 2020 года Ганна Каско лічыла, што яе жыццё ў Беларусі склалася. Яна працавала ў лідскім раддоме і прыватных медцэнтрах. Зарплата дасягала $ 3000. У мужа быў бізнес у сферы грузаперавозак.

— Былі кватэры, машыны, усё было. Мы лічылі, што добра жывем. Я была знакамітым доктарам і не збіралася з’язджаць, — успамінае лекарка.

Адмовілася прымаць сваякоў сілавікоў

У 2020 годзе сям’я ўдзельнічала ў пратэстах.

— Я была паўсюль — і ў Лідзе, і ў Мінску. Натуральна, мяне ўсе ведалі, таму што я шмат родаў прымала ў супрацоўнікаў. А потым 9, 10, 11 жніўня міліцыя збівала людзей. Я напісала ў Instagram, што да мяне на прыём не могуць прыходзіць жонкі, дзеці, мамы, таты, сёстры гэтых супрацоўнікаў, — распавядае яна.

Па словах Ганны, «жонкі гэтых супрацоўнікаў нарабілі скрыноў», і неўзабаве ёй зацікавілася Генеральная пракуратура. Мужа затрымлівалі, а ў доме праходзілі ператрусы. Пасля гэтага лекарка пачала рыхтавацца да пераезду — сабрала ўсе неабходныя дакументы і вывучыла, як пацвердзіць дыплом у Польшчы.

Чытайце таксама: Урач з Гродна збег ад пераследу — і цяпер шкадуе, што не з’ехаў з Беларусі яшчэ раней

Вучылася па 14 гадзін у дзень, каб пацвердзіць дыплом

Вясной 2021 года Ганна Каско прыехала ў Варшаву. Тады яна магла дазволіць сабе некаторы час не працаваць. Але вырашыла хутчэй прайсці працэдуру настрыфікацыі дыплома — афіцыйнага прызнання кваліфікацыі лекара ў Польшчы.

— Вучылася па 10−14 гадзін у дзень. Хацела быць як еўрапейскі лекар, — распавядае яна.

Восенню таго ж года Ганна паспяхова здала экзамены і пацвердзіла сваю спецыяльнасць.

Праца ў польскіх клініках: колькі каштуюць паслугі і колькі з гэтага атрымлівае лекар

Сёння Каско працуе ў прыватных медыцынскіх цэнтрах і адной з радзільняў Варшавы. У інтэрв'ю яна расказала пра цэны паслуг і сістэму аплаты працы лекараў.

Адзін прыём — 400 злотых (320 рублёў). Роды — 11 600 (натуральныя) і 16 600 злотых (кесарава сячэнне) — 9330 і 13 350 рублёў адпаведна. За індывідуальны выбар лекара пацыенткі даплачваюць 3500 (2815 рублёў). Ёсць яшчэ прэстыж-пакет — 26−28 тысяч злотых (21−22 тыс. рублёў). Там больш дзён знаходжання і пашыраная апека над мамай і дзіцём. Ад 40 да 60% атрымлівае лекар.

Даходы Ганны, па параўнанні з Беларуссю, павялічыліся ў 10 разоў.

Пра сваю клініку ніколі не марыла

Ганна прызнавалася, што ніколі не марыла адкрыць сваю клініку — хоць прапановы былі і ў Беларусі, і ў Польшчы.

— Я усё жыццё хацела — прыйсці, адпрацаваць і сысці, а вы там разбірайцеся. Мне гэта было нецікава, — казала яна.

Рэндэры клінікі Ганны Каско ў Варшаве. Крыніца: kaskoclinic.com
Рэндэры клінікі Ганны Каско ў Варшаве. Крыніца: kaskoclinic.com

Да адкрыцця ўласнай клінікі яе пачалі падштурхоўваць пацыенты. У інтэрв'ю Каско не раскрыла падрабязнасцяў, якой будзе новая клініка, але падзялілася сваімі чаканнямі.

— Ад іншых яна будзе адрознівацца прыгажосцю. І важна, каб у ёй працаваў дружны калектыў. Каб там былі людзі на адной хвалі, — адзначыла ўрач.

Клініка Ганны Каско ў Варшаве: што пра яе вядома

Ганна Каско актыўна вядзе свой блог у Instagram. На яго падпісана больш за 21 тыс. карыстальнікаў. Пост аб адкрыцці клінікі набраў амаль 600 лайкаў і амаль 500 каментароў.

На сайце клінікі «Dr KASKO Clinic Nr 1» пазначана, што акрамя гінекалогіі, тут можна будзе атрымаць кансультацыі эндакрынолага, артапеда, педыятра, а таксама зрабіць УГД. У камандзе Каско працуюць і іншыя лекары з Беларусі, у тым ліку выпускнікі Гродзенскага медуніверсітэта, а таксама лекары з Украіны.

Супрацоўнікі клінікі Ганны Каско ў Варшаве. Фота: kaskoclinic.com
Супрацоўнікі клінікі Ганны Каско ў Варшаве. Фота: kaskoclinic.com

Ёсць прэйскурант з коштам прыёму, родаў і пакетаў абслугоўвання. Напрыклад, гінекалагічны прыём з УГД каштуе 600 злотых (480 рублёў), розныя гінекалагічныя працэдуры — ад 150 да 2000 злотых (120 — 1600 рублёў).

Клініку «Dr KASKO Clinic Nr 1» зарэгістравалі ў лютым 2025 года, а працаваць яна пачне з 18 кастрычніка. Урачыстае адкрыццё запланавана на 17 кастрычніка.