Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі” - Hrodna.life - навіны Гродна

Часы ВКЛ і Паўночная вайна, Каліноўскі і Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Булак-Балаховіч… 14 верасня пад музыку Алеся Дзянісава на вершы Алеся Чобата героі мінулых часоў паўставалі перад слухачамі. Дворык у цэнтры Гродна сабраў іх узгадаць гісторыю і павіншаваць абодвух аўтараў з выхадам новай кружэлкі. Многія з гледачоў падпявалі выканаўцу — анлайн песні з’явіліся раней і ўжо запомніліся. Адзінай перашкодай для выступа была гучная праца будаўнікоў у суседнім доме.

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі”

«Давайце не будзем дзяліць людзей на добрых і кепскіх, а свет — на чорны і белы. У ім значна больш колераў, — казаў Алесь Дзянісаў прадстаўляючы адну з песень. — Пра іх складана і доўга можна гаварыць. Але кожны з іх быў з’яваю. Калі пра Балаховіча казаць, то ў свой час апроч яго амаль ніхто не „падпісаўся за Беларусь“, як сёння моладзь кажа. Быў Балаховіч са сваімі палескімі палкамі і Слуцкае паўстанне. І ўсё. Большасці было напляваць. А мне б хацелася, каб людзям было не ўсё роўна. Бо мне тут жыць, маёй дачцэ тут жыць. У гэтым горадзе, у гэтай краіне, з гэтымі людзьмі».

youtu.be/r5Uk21kWDcg

Што да музыкі, то нарадзілася яна, са словаў аўтара, з «адчування вершаў».

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі”

Жартуючы, што ўсе яго вершы Дзянісаў ужо праспяваў, Алесь Чобат пачытаў Чэслава Мілаша.

youtu.be/xuG7w6bSZ48

«Амаль усе песні я чуў пару гадоў назад, — казаў Алесь Чобат. —  Алесь падышоў [да стварэння песень], як да работы. У мяне няма ні слыху, ні голасу, то як я магу ацэньваць музыку. Людзі слухалі, кожны раз апладзіравалі. Можа быць, у яго і атрымалася, чаму ж не. А тое, што яго некуды там не дапусцілі… Ну — не дапусцілі, ну і што. Гэта не важна. Пройдзе нейкі час, будзе відаць, што у нас вышла».

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі”

Сам Дзянісаў таксама па-філасофску ставіцца да сітуацыі, што склалася вакол новага альбома.

Чытайце яшчэ:  “Дзянісава не слухаў, але асуджаю”. Déjà vu пра гурт з “нізкім музычным узроўнем” і падзякамі “запрещающим идеологам”
«Я скажу так — мне цікава, як усё адбываецца. Адзін сябар патэліў, кажа — глядзі, гэта прызнанне. У мяне такой эйфарыі няма. З іншага боку — няма і адчування канца свету. Жыццё працягваецца, як будзе далей, я не ведаю. Паглядзім. Пакуль што цікава. Няхай пішуць».

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі”

Наконт новай хвалі натхнення з нагоды цяжкасцяў, музыка кажа, што трэба пакуль «усё пераварыць». «Я не магу, як Лявон Вольскі, пісаць адразу на злобу дня. Перавару — можа нешта і з’явіцца».

Паслухаць песні з новага альбома без суправаджэння будаўнічых інструментаў можна тут.

soundcloud.com/tuzinhitou/sets/premera-ales-dzyansa-karotkaya-gstoryya-belarus-2017

Дапамагалі Алесю з запісам альбама гродзенскія музыкі - Дзмітрый Брытанаў, Дар’я Багаслова, Васіль Валошчык.

Дзянісаў спяваў Чобата, а Чобат чытаў Мілаша. У Гродне прайшла прэзентацыя “Кароткай гісторыі Беларусі”