Людзі і справы

Электрамабілям у Беларусі ўключылі зялёнае святло? Насамрэч, не

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўводзіць некаторыя льготы для ўладальнікаў электракараў. Што зменіцца, наколькі наогул беларускае заканадаўства спрыяе развіццю электраруху і як стымулююць набываць электрамабілі ў іншых краінах, разбіраўся Hrodna.life.

Згодна з указам № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў» з 14 кастрычніка для ўладальнікаў электрамабіляў адменены дарожны збор.

Шмат не зэканоміш

Дакумент павінен стымуляваць попыт на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры. У прыватнасці, уладальнікі электрамабіляў вызваляюцца ад пошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Такім чынам, уласнікі электрамабіляў за год будуць эканоміць ад 3 да 11 базавых — ад 73,5 да 269,5 рублёў.

Пры гэтым мытныя пошліны на электрамабілі ў Беларусі застаюцца нязменнымі. Сёння для фізічных асоб мыта складае 54% ад вартасці аўто. Апроч мыта пры ўвозе аўтамабіля ў краіну трэба аплаціць збор за мытнае афармленне. Таксама ў поўным памеры давядзецца аплаціць утылізацыйны збор: ад 495 рублёў за аўтамабіль узростам да трох год і 742,5 рублёў за аўтамабіль старэйшы за тры гады.

Толькі лічбы

У якую суму абыйдзецца электрамабіль, набыты за мяжой за 10 000 еўра, пасля сплаты мытных і іншых плацяжоў? Мытная пошліна складае 54% ад вартасці аўтамабіля, у нашым выпадку — 5400 еўра. Плюс 200−330 еўра ўтылізацыйнага збору і паслугі мытнага афармлення — каля 50 еўра.

Мытня мае права не прымаць дадзеную вамі вартасць аўтамабіля, а карыстацца сваімі каталогамі, цана ў якіх нярэдка значна вышэй за тую, што вы маглі заплаціць за свой аўтамабіль.

На фоне такіх збораў, падтрымка развіцця электрамабільнага руху ў Беларусі шляхам адмены дарожнага збору ў 33−120 еўра ў год, наўрадці зможа паўплываць на колькасць электрамабіляў у краіне.


А як справы з электрамабілямі ў іншых краінах?

Украіна — збораў няма

Ва Украіне з першага студзеня 2018 года былі цалкам адменены мытныя пошліны і іншыя зборы пры ўвозе электракараў. Таму ўжо летам 2018 года электрамабіль на вуліцах Кіева — нярэдкая з’ява.

Электракараў у Кіеве ўжо нямала. Мы без праблем знайшлі іх на вуліцах цэнтра горада

Вялікабрытанія — гранты на пакупку

Урад Вялікабрытаніі стымулюе куплю «зялёных» аўто грантам у памеры 35% ад кошту машыны і вызваляе ад падатку на ўласнасць. Па стане на канец 2017 года 5% з усяго транспарту ў Брытаніі заменена на электрычны.

Францыя — кампенсацыя

У Францыі электракараў больш за 100 000, або 1,2% усяго рынку. Пакупнікам такіх аўто ўрад кампенсуе 10 000 еўра.

Гэтыя краіны ўжо заявілі аб пераходзе на электракары да 2040 года. Да гэтага часу там плануецца ўвесці забарону на продаж новых аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. У Лондане ўжо ёсць першыя дзевяць вуліц, на якіх забаронена рухацца аўто з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі.

Але Гродна, хутчэй за ўсё, у бліжэйшай перспектыве застанецца месцам, дзе зарадных станцый для электракараў больш чым іх саміх. Так будзе, не электрамабілі не танныя самі па сабе, а мытныя і іншыя зборы за ўвоз аўто ў Беларусь застаюцца высокімі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024