У парку Жылібера ў Гродне 9 снежня ўрачыста адкрылі традыцыйную алею дызайнерскіх ёлак ад прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Сёлета там размясцілі 54 ёлкі і фотазоны.

Сярод аўтараў - Гродзенскі мясакамбінат, «Белпошта», «Фармацыя», БелТІЗ, САХ, МНС, «Белтэлекам», Гроднахлебпрам, Гроднажылбуд, КБМ, абутковая фабрыка «Нёман», водаканал, Гроднаэнерга і Гроднагаз, «Радыёхваля», установы адукацыі і іншыя. Некаторыя скарысталіся леташнімі ёлкамі ці часткамі інсталяцый, а нехта зрабіў цалкам новыя. Многія прадпрыемствы стараліся выкарыстаць у афармленні сваю прадукцыю.

У студзені арганізатары правядуць конкурс на найлепшую ёлку. Летась ёй стала ёлка ад СШ № 28. Абавязковая ўмова конкурсу — адлюстраванне спецыфікі дзейнасці арганізацыі ці прадпрыемства. Леташнія працы да ўдзелу дапускаць не будуць.

Чытайце таксама: Меньше агротреша, больше фотозон и инфокиоск в елке. Смотрите, какие «дизайнерские» деревья поставили в гродненском парке