«Па пятніцах людзі ходзяць па барах, а мы — на футбол!». Маці Гродна аб’ядналіся ў футбольны клуб

Клубу «Футбольныя маці Гродна» ўсяго пару месяцаў. У камандзе гуляе толькі адна прафесійная футбалістка — і эканамісткі, бухгалтаркі, кухаркі, ахоўніцы, дальнабойшчыцы і бізнес-лэдзі. Удзельніцы каманды кажуць, што футбол — самы класны від спорту, а паганяць мяч — гэта лепей, чым сэкс.

Узрост удзельніц — ад 23 да 45 гадоў, піша «Вечерний Гродно». Трэніроўкі праходзяць па пятніцах у спартзале ФФК ГрДУ імя Янкі Купалы на Захарава. «Па пятніцах людзі звычайна ходзяць па барах, і толькі мы — на футбол!», — кажуць футбалісткі.

«Футбольныя маці Гродна». Крыніца: instagram.com/football_moms_grodno

Каманда сабралася на запрашэнне трэнеркі Клаўдзіі Соф'інай. У Беларусі гэта першая такая супольнасць. Пазней вопытам гродзенак зацікавіліся ў Брэсце.

«У футбольнай школе „Нёмана“ займаюцца дзяўчынкі. За трэніроўкамі назіраюць маці, вось мы прапанавалі ім самім паспрабаваць сябе ў футболе. Яны пагадзіліся! Вельмі хутка да нас далучыліся іншыя маці», — распавяла Клаўдзія Соф'іна.

Трэніроўка «Футбольных маці». Крыніца: instagram.com/football_moms_grodno

У будучыні трэнеры плануюць заявіць каманду ў турніры, каб жанчыны маглі не проста трэніравацца, але і спаборнічаць.

«Многія бацькі любяць вучыць дзяцей, як ім правільна трэніравацца і гуляць. Але калі яны паспрабавалі самі, зразумелі, што занадта шмат патрабуюць ад дзяцей», — зазначае іншая трэнерка Ірына Казеева.

«На нашых трэніроўках жанчыны адкрытыя, для іх няма рамак, яны могуць даць волю эмоцыям і стаць разняволенымі».

Як праходзіць трэніроўка

Трэніроўка доўжыцца гадзіну. У яе ўваходзіць размінка, таксама трэнеры прапануюць жанчынам незвычайныя практыкаванні. Напрыклад, гульня ў футбол вялікім надзіманым мячом: і эфектыўна, і весела. Кошт адной трэніроўкі - 10 рублёў, першая ідзе ў падарунак.

«Футбольныя маці Гродна». Крыніца: «Вечерний Гродно»

У футбольных маці ёсць профіль у Instagram. Там яны дзеляцца інфармацыяй пра футбол, віншуюць адна адну са святамі, посцяць відэа з трэніровак.

Гуляюць сем’ямі

Сем'і ў асноўным падтрымліваюць футбольных маці. Напрыклад, на кожную трэніроўку прыязджае сям’я з Абухава. У іх футболам займаецца маці, сын і дачка. Муж працуе ветэрынарам, жонка прадаўцом, але дзеці захапілі іх спортам так, што зараз тыя не могуць без яго жыць. У іншай сям'і футболам займаюцца дзве дачкі. Тата не захапляецца футболам, але ставіць ім браму і стрыжа газон, часам стаіць за брамніка. Калі футбол ідзе па тэлевізары, ён сыходзіць у гараж, а маці з дочкамі вельмі эмацыйна заўзеюць.

«Футбольныя маці Гродна». Крыніца: instagram.com/football_moms_grodno

Іх трэніроўкамі зацікавіліся нават на «Гродна Азот». Супрацоўнікі прадпрыемства трэніруюцца пасля маці. Раней яны прыходзілі за пару хвілін да пачатку сваёй трэніроўкі, а зараз — за гадзіну, каб паглядзець, як жанчыны гуляюць у футбол.

«Футбольныя маці Гродна». Крыніца: «Вечерний Гродно»

8 сакавіка каманда хоча правесці незвычайны матч. Маці згуляюць са сваімі дочкамі.

Чытайце таксама: 10 гадоў працы і наклад усяго 50 асобнікаў: гродзенец напісаў даведнік пра футбольных чэмпіёнаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024