Людзі і справы

Гайкі, балты i падшыпнікі. Майстар з-пад Гродна робіць незвычайныя канструкцыі з дробнага металу

Уладзіміра Сыраквашына з вёскі Пархімаўцы Бераставіцкага раёна ў Гродне многія ведаюць дзякуючы яго цацкам з металалому. Увесь дробны другагатунковы матэрыял, які паддаецца зварцы, Уладзімір выкарыстоўвае для сваіх работ.

Усё пачалося з цмока

Асвойваць незвычайную справу мужчына пачаў адразу пасля службы ў войску. Да арміі Уладзімір працаваў у СВК «Пархімаўцы» электрагазазваршчыкам, там і стварыў першую сваю працу — дракона з металалому.

«Ішоў па майстэрні, убачыў кардан ў металаломе. Надта ён нагадваў галаву, вось толькі чыю, я тады не ведаў. Пазней атрымалася галава цмока. Пасля арміі, калі стаў выбар куды ісці на працу — вырашыў у кавалі, хацелася паспрабаваць сябе ў гэтай справе», — распавядае Уладзімір.

Цяпер мужчына займаецца вырабам каваных платоў, парэнчаў, сходаў, агароджаў і іншых вырабаў з металу. Праца ў асноўным звязана са зваркай. У вольны час ці ў выходныя ён у майстэрні займаецца сваім хобі.

Нешта прадаецца, а нешта дарыцца

У ход ідзе ўсё, што паддаецца зварцы: гайкі, балты, падшыпнікі, свечкі, шайбы і іншыя адпрацаваныя аўтазапчасткі, кавалкі бляхі. З іх з’яўляюцца дзіўныя машыны, матацыклы, квадрацыклы, верталёты і іншыя мадэлі.

«Працую з металаломам, які застаецца ад рамонту майго аўтамабіля або аўто знаёмых. Сябры, якія ведаюць аб маім хобі, аддаюць мне матэрыял. Некаторыя элементы прыходзіцца купляць асобна. Частка маіх работ служыць падарункамі для сяброў і знаёмых, нешта атрымоўваецца прадаць, а нешта застаецца ў маёй калекцыі».

Многія пытаюцца ва Уладзіміра, адкуль у яго натхненне на ўсе працы. Ён адказвае — у галаве. Яму проста падабаецца працаваць з металам — рабіць нешта сваё, незвычайнае.

З куба атрымаўся WALL-E

Уладзімір кажа, што ён не адзіны, хто ў Гродне займаецца такой працай. Проста не кожны пра сябе заяўляе. Сам ён камунікуе з калегамі з Расіі. У размове майстры дзеляцца вопытам, коштамі і планамі.

«Апошнім часам я асвойваю аргонную зварку. Нядаўна зрабіў цікавую працу па любімым мультфільме WALL-E. Спачатку зрабіў куб. Ён доўга ляжаў і ўвесь час трапляўся на вочы. Надта ён быў падобны да WALL-E, вось і я вырашыў яго дарабіць.

А вось рыцара з дроту пад фільм рабіў. Глядзеў фільм і займаўся гэтай працай, бо заўсёды хацеў паспрабаваць зрабіць нешта з дроту».

«Дарабіць сваю майстэрню i магчымасцяў будзе больш»

Зараз у калекцыі Уладзіміра больш за 15 незвычайных работ. Гэта матацыклы, машынкі, скарпіёны, падсвечнікі У планах — дарабіць сваю майстэрню і арганізаваць уласную выставу.

«Пакуль я збіраю дробныя цацкі з металалому, а праз паўгода можа атрымаецца і нешта буйней, а можа наогул від дзейнасці змяню. Жыццё рухаецца наперад, я таксама не стаю на месцы. Што дакладна ведаю — трэба дарабіць сваю майстэрню».

Праз Hrodna.life Уладзімір звяртаецца да гродзенцаў, у якіх ёсць непатрэбныя адпрацаваныя аўтазапчасткі, якiмi яны маглі б з ім падзяліцца. Мужчына гатовы выехаць на месца.

Усю інфармацыю пра Уладзіміра, можна знайсці ў яго групе ў Вконтакте.

Падзяліцца
Меткі: хобі

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024