Сімвал 2021 года ў кітайскім календары — Белы Металічны Бык. Што адбывалася ў Гродне ў мінулыя гады Быка? Hrodna.life сабраў запамінальныя для горада падзеі за апошнія пяць такіх гадоў: з 1961 па 2009.

1961 год

22 студзеня адкрыўся новы кінатэатр пад назвай «Гродна». Гэта быў першы шырокафарматны кінатэатр у горадзе. Каб купіць квіткі на прэм’ерныя паказы людзі стаялі ў доўгіх чэргах. У 1999−2002 гадах тут была канцэртная зала абласной філармоніі, потым будынак здавайся ў арэнду. З 2012 года ў гэтым будынку знаходзіцца моладзевы цэнтр «Гродна». У ім усё яшчэ паказваюць кіно.

открытки 1979 кинотеатр гродно
Кінатэатр «Гродна» ў 1979 годзе. Фота з набору паштовак выдавецтва «Турызм».

29 лістапада ўзарвалі самы стары каталіцкі храм горада — Фару Вітаўта. Дарэчы, першапачаткова менавіта ў будынку касцёла хацелі размясціць будучы шырокафарматны кінатэатр.

Чытайце таксама: «Фару Витовта» придумал Иодковский. Пять малоизвестных фактов о потерянном символе Гродно

У канцы снежня здалі ў эксплуатацыю гасцініцу «Нёман». Праўда, да верасня 1962 года яна называлася «Дружба». Гэта была самая камфартабельная гасцініца горада ў той час, дзе спыняліся вядомыя артысты СССР, такія як Уладзімер Высоцкі і Вольф Месінг.

гостиница неман история
Гасцініца «Нёман», 1960-я

А яшчэ ў 1961 годзе пабудавалі дом, на першым паверсе якога цяпер працуе крама «Баторыя». Тады гэта была крама «Адзенне».

1973 год

У сакавіку на базе бавоўнапрадзільнай фабрыкі і нітачнай фабрыкі быў створаны Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат. Цяпер гэта тэкстыльнае прадпрыемства ААТ «Гранітэкс».

Гронитекст Прядильно-ниточный комбинат. Фото: gronitex.by
Прадзільна-нітачны камбінат. Фота: gronitex.by

2 красавіка было заснавана гродзенскае ПТВ для будаўнікоў. Цяпер гэта «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1».

У 1973 годзе завод карданных валаў пабудаваў басейн «Лазурный». Гэта быў першы крыты басейн горада плошчай амаль 2000 кв.м. У 2018 годзе, калі ён быў ужо пяць гадоў зачынены, яго прадалі пад рэканструкцыю прыватнаму інвестару.

бассейн лазурный
Закінуты басейн «Лазурный», 2016 год. Фота з архіву Hrodna.life

Таксама ў гэтым годзе былі зачынены старыя могілкі на вуліцы Антонава, а замест іх адкрыліся могілкі «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў.

1985 год

У маі ў Гродне, як і ва ўсім СССР, пачаў дзейнічаць «сухі закон». Гродзенскі вінзавод (сёння — Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод) тады перастаў вырабляць пладова-ягадныя віны, на заводзе застаўся толькі разліў він вінаградных, пачалася вытворчасць безалкагольных напояў. Гарэлку ў тыя гады завод не выпускаў.

У чэрвені ў ваколіцах Гродна праходзіў чэмпіянат па аўтаралі. На той момант гэта былі самыя маштабныя аўтамабільныя спаборніцтвы ў Гродне.

авторалли Заметка из газеты «Гродненская правда» за 19.06.1985
Нататка з газеты «Гродзенская праўда» за 19.06.1985

26 ліпеня у самалёта «Ту-134», які вылецеў з Гродна ў Маскву, на вышыні 50 метраў пры хуткасці 310 км/г зламаўся правы рухавік, з яго пайшоў дым. Пілоты за некалькі секунд прынялі рашэнне адключыць рухавік, каб не даць яму загарэцца. Самалёт паднялі на вышыню 400 метраў, развярнулі і пасадзілі. Пасажыры паляцелі праз пару гадзін іншым рэйсам, так нічога і не даведаўшыся пра здарэнне. Аказалася, сарвала разьбу адной з дэталяў матора і прабіла рухавік. Экіпаж і дыспетчара ўзнагародзілі ўрадавымі ўзнагародамі.

1997 год

Гродзенская вобласць першай у Беларусі завяршыла газіфікацыю раённых цэнтраў.

У Гродне была заснавана кампанія СТАА «Контэ Спа». Сёння гэта адна з самых вядомых прыватных кампаній Беларусі. Уладальнікі «Контэ» не толькі вырабляюць вопратку, ім таксама належаць гандлёвыя цэнтры, будаўнічая фірма, вытворчасць сыроў і экалагічна чыстых ягад.

Чытайце таксама: 5+1 брендов Made in Hrodna, которые стали известны на всю страну (и даже дальше)

2009 год

1 студзеня ў Беларусі аб’явілі пра дэвальвацыю, рубель абясцэніўся на 30%.

Свет перажываў пандэмію свінога грыпу А/Н1N1. Выпадкі захворвання былі і ў Гродне.

У Гродне адкрылася першая аўтаматычная АЗС, а на вуліцы Будзёнага знеслі ЦЭЦ-1, пабудаваную ў 1912 годзе.

«Сухі закон», дэвальвацыя і новыя могілкі: чым запомніліся мінулыя гады Быка ў Гродне
Першая гродзенская электрастанцыя, якая існавала з 1912 па 2009 гады.