Людзі і справы

12 добрых навін. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала пазітыўныя тэксты 2020 года

Амерыканскі часопіс Time назваў 2020 год найгоршым у гісторыі чалавецтва. Беларусь у гэты год перажывала пандэмію, выбары прэзідэнта, гвалт, які пачаўся пасля, і крымінальны перасьлед пратэстуючых. Аптымісты ў рэдакцыі Hrodna.life паспрабавалі знайсці добрае ў кожным месяцы 2020 года. Было складана, і вось што з гэтага атрымалася.

Студзень

78-гадовы Уладзімір Архіпаў з Галавенчыц выступіў на чэмпіянаце свету па паўэрліфцінгу. Спартсмен заваяваў два залатыя медалі ў вагавай катэгорыі 100−110 кг і ўзроставай групе больш за 70 гадоў. Уладзімір шчыра прызнаўся, што разлічваў на больш высокія вынікі. На трэніроўках цісне лежачы штангу з вагой 90 кг па тры разы.
А на чэмпіянаце свету ў выніковай табліцы зафіксаваныя 80 кг. У станавой цязе разлічваў на вагу 130 кг. На чэмпіянаце выйшла толькі 110 кг. Але і гэтыя вынікі дазволілі яму стаць чэмпіёнам.

Падрабязней: У 78 гадоў - два залатыя медалі. Мужчына выступіў на чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу

Уладзімір Архіпаў. Фота: rgazeta.by

Люты

Рамеснік з Гродна Аляксандр Барысевіч у канцы 2019 года атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за свой праект «Лихой топор». Гродзенец навучыўся падладжваць свае ролікі пад алгарытмы відэахостынгу. Больш за ўсё праглядаў сталі набіраць відэа пра выраб сталоў з эпаксіднай смалы.

Падрабязней: «Лихой топор» из Гродно получил серебряную кнопку YouTube: как столы из эпоксидки набирают сотни тысяч просмотров

Аляксандр Барысевіч. Фота: Hrodna.life

Сакавік

Улады прыслухаліся да актывістаў, якія збіралі подпісы, каб прыбраць з парку Жылібера раяль. Незвычайны раяль, на якім нельга граць, з’явіўся ў парку 14 лютага. Яго ўстаноўкай займаўся смеццесартавальны завод, які ў 2018 годзе ўсталёўваў ў цэнтры Гродна сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі.

Падрабязней: Раяль з парку Жылібера прыбралі па просьбах людзей

Раяль у парку Жылібера. Фота: Hrodna.life

Красавік

З’явіўся аўдыягід па Гродне на трох мовах у сумесным праекце 34mag.net і МТС. Падкаст можна слухаць на рускай мове або па-беларуску, рэкамендаваць сябрам in English.

Падрабязней: З’явіўся аўдыягід па Гродне на трох мовах. Яго зрабілі ў Мінску

Гродна. Фота: Hrodna.life

Травень

Малюнак Гродна, раней невядомы даследчыкам, знайшоўся ў антыкварнай краме ў Берліне. Цяпер ён у гродзенскага мастака і гравёра Юрыя Якавенкі. У будучыні яго можна будзе ўбачыць на выставах.

Падрабязней: Знайшлася невядомая гравюра Гродна. Цяпер ёй валодае гродзенскі мастак

Раней невядомая гравюра Гродна. Фота: imago.by.

Чэрвень

Аказалася, што ўзровень малазабяспечанасці ў Гродзенскай вобласці - 3,5% (парадку 35,9 тыс. чалавек). Гэта найлепшы паказчык сярод абласцей Беларусі. Для параўнання: у Віцебскай вобласці ўзровень малазабяспечанасці - 6,5% (каля 73,8 тыс. чалавек), у Магілёўскай — 6,4% (парадку 65,6 тыс.), Мінскай — 3,7% (каля 54,4 тыс.) .

Падрабязней: Гродзеншчына стала самай забяспечанай вобласцю Беларусі. Але паказчыкі падаюць

Гродна. Фота: Hrodna.life

Ліпень

Ксенія з Масквы, Крыстафер — з прыгарада Стакгольма. Разам пара ўжо 2,5 гады. Да пандэміі 2020 года яны жылі ў Тайландзе, працавалі ў турыстычнай сферы і планавалі вяселле. Непрадбачаныя абставіны разлучылі пару на некалькі месяцаў. Яны зноў сустрэліся ў Гродне. Пара прыехала ў Беларусь на сваё вянчанне.

Падрабязней: «Гродно — единственный город, где мы могли это сделать». Швед прилетел в Беларусь венчаться с русской девушкой

Вянчанне Ксеніі і Крыстафера ў лютэранскай царкве ў Гродне. Фота: Руслан Кулевіч

Жнівень

Гродзенская кампанія «Формула вады» 6 жніўня на аўкцыёне купіла стогадовы драўляны дом на вуліцы Міцкевіча, 9. Гістарычны будынак абыйшлося ў 116 тыс. рублёў. Кампанія «Формула вады» хоча аднавіць дом так, як ён выглядаў на момант пабудовы ў пачатку XX стагоддзя. На першым паверсе думаюць зрабіць рэстаран і невялікі музей, дзе раскажуць гісторыю сям'і Кур’яновіч і іншых жыхароў раёна Новы свет. На другім паверсе плануецца апарт-гатэль.

Падрабязней: Сімвал Новага свету прадалі на аўкцыёне. Яго захаваюць для прыцягнення турыстаў

Дом сям'і Кур’яновіч на Міцкевіча. Фота: Руслан Кулевіч

Верасень

Два будынкі, пабудаваныя палітычным і грамадскім дзеячам Вялікага княства Літоўскага Антоніем Тызенгаўзам ў Гродне і польскай Саколцы, злучыў новы веласіпедны маршрут. Таксама ён звязвае беларускія веламаршруты з польскім Green Velo і «Татарскім шляхам».
Цяпер на ровары можна праехаць больш 2000 кіламетраў па нацыянальных парках Беларусі і Польшчы і мясцінах паўстання 1831 года. «Шлях Тызенгаўза» ўладкоўвалі амаль год і адкрылі напярэдадні Дня горада, 18 верасня. Маршрут задумалі, каб прывесці ў Гродна велападарожнікаў. Праўда, пакуль мяжа зачынена, велапрабегі адкладзеныя і турызм стаіць на паўзе.

Падрабязней: Самы шчаслівы транспарт для «Шляху Тызенгаўза». Пад Гродна адкрылі новы веламаршрут

Веламаршрут «Шляхам Тызангаўза». Фота: Надзея Вішнеўская

Кастрычнік

У Лідзе бяздомнаму сабаку ўжывілі біянічны пратэз замест задняй лапы. Гэта другая падобная аперацыя, якую правялі беларускія ветэрынарныя ўрачы. Першым праапераваным быў кот Філя. Пратэзаванне, як і ў першым выпадку, праводзіў лідскі лекар Павел Жульпа.

Падрабязней: У Лідзе зрабілі пратэз бяздомнаму сабаку, які калісьці застаўся без задняй лапы

У Лідзе зрабілі пратэз бяздомнаму сабаку. Фота: lidanews.by

Лістапад

У Фларэнцыі адбыўся міжнародны конкурс шакаладу The International Chocolate Awards (праўда, у гэтым годзе ў анлайн-рэжыме). У ім бяруць удзел майстры з усяго свету, якія вырабляюць невялікія партыі рамеснага прысмаку з какава-бабоў. Адзін з залатых медалёў атрымаў лідскі шакалад, які амаль год выспяваў ў бочцы з-пад віскі. Ён стаў пераможцам у катэгорыі «European bean-to-bar», а таксама атрымаў спецыяльны прыз журы.

Падрабязней: Шоколад из Лиды, который год выдерживали в бочке, получил золото на международном конкурсе

Снежань

8 снежня да выратавальнікаў звярнуўся жыхар вёскі Старына Дзятлаўскага раёна. Ён паведаміў, што ў яго калодзежы на глыбіні каля 20 метраў знаходзіцца кацяня. Выцягнуць яго не атрымлівалася. На падворку ўсталявалі трыногу, пры дапамозе лябёдкі апусцілі байца ўніз і паспяхова эвакуявалі кацяня. Пасля правядзення выратавальнай аперацыі мужчына маляняці адагрэў, пакарміў і пакінуў у сябе.

Падрабязней: Ратавальнікі дасталі з глыбокага калодзежа бяздомнае кацяня ў Гродзенскай вобласці

Дзятлаўскія выратавальнікі дапамаглі кацяню. Фота: МНС
Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024