Горад

Без сняданкаў, з саунай або ў Presidential Suite. Колькі каштуе пажыць у гасцініцах Гродна?

Паглядзелі, якія ёсць нумары ў гасцініцах Гродна і колькі каштуе пажыць у іх. Большасць гатэляў і апарт-гатэляў, якія мы знайшлі, знаходзяцца ў цэнтры горада ці блізка да яго.

Гасцініца «Омега»

Гасцінічны комплекс «OMEGA» размешчаны ў цэнтры горада на вуліцы Васілька. У гатэлі 32 нумары рознай цэнавай катэгорыі.

Гасцініца «Амега» ў Гродне

Суткі пражывання ў двухмясцовым стандартным нумары каштуюць 36 рублёў, за дваіх — 72.

У нумары ёсць два ложкі, душ, тэлевізар і халадзільнік.

Двухмесны аднапакаёвы стандартны нумар

Самы дарагі варыянт у гэтай гасцініцы — аднамясцовы двухпакаёвы палепшаны нумар. Суткі пражывання ў ім — 68 рублёў.

Паснедаць прапануюць у кафэ «АРХідэя», якое знаходзіцца ў 600 метрах ад гасцініцы.

Гасцініца «Турист»

Усяго ў гасцініцы 123 нумары. Месца ў аднапакаёвым стандартным нумары каштуе 55 рублёў. У нумары ёсць халадзільнік, тэлевізар, падлучаны інтэрнэт. У кошт не ўваходзіць харчаванне. Яго можна замовіць асобна.

Аднапакаёвы стандартны нумар

За 120 рублёў можна размясціцца ў двухпакаёвым люксе. У ім акрамя стандартнага набору мэблі ёсць чайнік, фен, тапачкі, халаты, гігіенічны набор і лазневыя ручнікі.

Гатэль «Неман»

За 100 рублёў можна размясціцца ў аднамясцовым нумары. У ім ёсць ложак з артапедычным матрацам, кандыцыянер, тэлевізар. У кошт уключаны кантынентальны сняданак. Такі ж нумар, але з дэкаратыўным балконам каштуе 110 рублёў.

Аднапакаёвы аднамясцовы нумар

Ёсць нумары для людзей з інваліднасцю. Яны каштуюць даражэй — 120 рублёў.

219 рублёў каштуе нумар «люкс». У ім ёсць тапачкі, халаты, фен. У кошт, акрамя сняданку, уключана і наведванне сауны на дзве гадзіны.

Чытайце таксама: В центре Гродно за $ 5 млн продают отель «Неман»

Гасцініца"Привал" (вёска Пышкі)

Пражыванне каштуе ад 60 (нумар-студыя з кухняй) да 300 рублёў (Deluxe Room). У нумарах ложкі з артапедычнымі матрацамі, туалетныя прыналежнасці, махрыстыя ручнікі, халат і тапачкі.

Асобныя бунгала і шале на два спальныя месцы каштуюць 50 рублёў за суткі.

Нумар Standard King за 160 рублёў

«Гасцініца знаходзіцца на тэрыторыі базы адпачынку „Прывал“, таму ўсе забавы для гасцей, якія пражываюць у гатэлі, уваходзяць у кошт пражывання», — пазначана на сайце гасцініцы. У «Прывале» ёсць вяровачны гарадок, лазертаг, стральба з лука, гульнявая зона для дзяцей рознага ўзросту, альтанкі з мангаламі, веламабілі і іншае.

Гасцініца «Славия»

У гасцініцы 24 нумары, ёсць нумар для людзей з інваліднасцю.

Кошт пражывання — 100 рублёў. У кошт уваходзіць сняданак і месца на ахоўнай стаянцы. У нумары ёсць тэлевізар і халадзільнік.

Двухмясцовы нумар

Таксама да гасцініцы «Славія» адносяцца апартаменты на Малой Траецкай і 17 верасня.

Гасцініца «Семашко» (вул. Антонава)

У гасцініцы — 40 нумароў рознай цэнавай катэгорыі. У кожным нумары ёсць кандыцыянер, сейф, тэлефон, кабельнае тэлебачанне, бясплатны Wi-Fi на тэрыторыі гасцініцы, міні-бар, фен, прасавальныя прыналежнасці.

За 115 рублёў можна размясціцца ў аднамясцовым стандартным нумары (двухмясцовы — 190), у люксе — за 220 рублёў. У кошт пражывання ў гатэлі ўваходзяць сняданкі, басейн, сауна і лазня.

Апарт гатэль «Семашко» (вул. Калючынская, пл. Савецкая)

Гатэль займае два будынкі: у адным знаходзяцца апартаменты, у другім — гасцінічныя нумары.

Стандартны апартаменты з двухспальным або двума аднаспальнымі ложкамі каштуюць ад 175 рублёў. У кошт уваходзіць сняданак. У апартаментах ёсць тапачкі, фен, халадзільнік, мікрахвалёўка, пліта і посуд. Стандартны гасцінічны нумар каштуе ад 165 рублёў, але там не будзе магчымасці прыгатаваць або разгарэць сабе самому ежу.

Стандартны нумар

Размяшчэнне ў люксе каштуе ад 330 рублёў. Гэта трохпакаёвыя апартаменты з двума спальнямі з ложкамі king size, гасцінай і гардеробной. Там могуць размясціцца да шасці гасцей.

Апартаменты люкс

На першым паверсе апарт-гатэля знаходзіцца рэстаран «Барашка», на першым паверсе гатэля — рэстаран «Мураўёў».

Буцік-гатэль «Новый свет«

У гатэлі 8 нумароў катэгорыі suite і standard, плошчай ад 17 да 32 кв. м. у кожнага з іх ёсць свая назва: напрыклад, «Творчая майстэрня» або «Пакой вандроўніка».

Проживание в номере STANDART стоит 190 рублей, в апартаментах — 240. В номерах есть халат, тапочки и фен.

Гатэль «VS DESIGN HOTEL«

Першы ў Беларусі гатэль без ресепшена. У гатэлі ёсць аднаўзроўневыя і двухузроўневыя нумары.

У нумарах ложкі з артапедычным матрацам, ёсць тэлевізар, кандыцыянер, фен і касметыка. Таксама міні-кухня з варачнай панэллю, халадзільнікам і посудам.

Кошт пражывання — ад 160 да 250 рублёў.

Чытайце падрабязней пра першы ў Гродне апарт-гатэль

Кронон Парк Отель

Усяго ў гатэлі 15 нумароў рознай коштавай катэгорыі.

За 375 рублёў можна размясціцца ў стандартным нумары. У аднамясцовым нумары ёсць касметычныя сродкі і лазневыя прыналежнасці, халаты, тапачкі, фен і міні-бар.

760 рублёў каштуе размяшчэнне ў Presidential Suite. Нумар складаецца з гасцінай з канапай, крэсламі і столікам, з зручнай працоўнай зонай і міні-бібліятэкай, і спальні з ложкам «king-size», упрыгожаным балдахінам. У нумары ёсць вялікі ванны пакой з душам і ваннай, пярэднім пакоем і гасцявой прыбіральняй.

Спальня ў Presidential suite

У кошт пражывання ўваходзяць сняданкі.

Апартаменты «Vinograd Hotel Style«

У апартаментах 5 пакояў з агульнай кухняй. На кухні ёсць халадзільнік, мікрахвалевая печ, посуд, пральная машына, прас, фен. Чай і кава за кошт установы.

Кошт пражывання ад 65 рублёў.

Пакой у апартаментах «Vinograd Hotel Style»

Арт Апарт-Гатэль «У Груши«

У апартаментах — адзін аднапакаёвы і тры двухпакаёвыя нумары. У інтэр'еры выкарыстаны працы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча i Юрыя Якавенкі.

Кошт пражывання ў аднапакаёвым нумары — 70 рублёў, у двухпакаёвым — 100.

Чытайце таксама: У старой камяніцы ля турмы адкрылі апарт-гатэль і плануюць зрабіць кавярню

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024