Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Глядзіце ўсё! Як "мірнае неба над галавой" беларусаў змянілася вайной ля межаў - Hrodna.life - навіны Гродна

«Не 22, а 24. І не чэрвеня, а лютага. Не 1941, а 2022. Кіеў яшчэ не бамбяць. Пакуль. Але нам ужо абвясцілі, што пачалася… спецаперацыя. Насамрэч — вайна. Яшчэ ўчора ў яе ніхто не верыў», — піша ў сваём канале «Тётя Ира разрешила» рэдактарка Hrodna.life Ірына Новік.

Редакторка спецпроектов Hrodna.life Ирина Новик
Рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік

Сёння наша рэдакцыя чытае не навіны, а зводкі — так называюць інфармацыю на вайне: «На Харкаўскім кірунку жорсткія баі». «Акупанты захапілі Паўночна-Крымскі канал і Кахоўскую ГЭС». «Усе, хто могуць трымаць зброю, уступайце ў шэрагі сілаў тэрытарыяльнай абароны».

Гэта вайна. Пакуль — вайна Расіі супраць Украіны. Лукашэнка абверг заяву ўкраінскай пагранслужбы, што беларускія войскі атакавалі мяжу разам з расійскімі.

«Мярзотнікі крайнія! — адазваўся ён пра ўкраінцаў. — Нашыя войскі ніякага ўдзелу не прымаюць у гэтай аперацыі». Але на той жа нарадзе Лукашэнка заявіў, што прызнанне «ЛНР» і «ДНР» стаіць «на парадку дня»: «У бліжэйшы час мы зробім так, як будзе трэба і нам, і Расіі».

Беларусы, ці гатовыя вы забіваць суседзяў? Гатовыя вашы маці атрымліваць «двухсотыя»? Гатовыя камандзіры адпраўляць салдат на смерць? Ці як на разгонах пратэстаў - усе будуць проста выконваць загад?

Сотня дэпутатаў з рэгіёнаў Расіі напісала адкрыты ліст да расіян: «Вайну можа спыніць толькі масавае народнае асуджэнне». Дэпутаты заклікаюць не ўдзельнічаць у агрэсіі адносна Украіны. Яны перакананыя, што «грамадзяне не давалі яму [Пуціну] такога мандата».

А грамадзяне Беларусі ўпаўнаважвалі Лукашэнкі прымаць такія рашэнні?

Вайна — канфлікт паміж палітычнымі ўтварэннямі - дзяржавамі, плямёнамі, палітычнымі групоўкамі, кажа Вікіпедыя. Я не хачу быць сябрам групоўкі або племя, не хачу мець нічога агульнага з вайной і тымі, хто яе навязвае і развязвае. Вайна — гэта разбурэнне сем’яў, чалавечых жыццяў, лёсаў, знішчэнне ўсяго найлепшага. Гэта самае страшнае лайно (аднолькава па-ўкраінску і па-беларуску, па-руску — «дерьмо»), якое толькі можа быць на свеце.

«У мяне ўвесь Тык-ток у вайне», — кідае лінк калега. На відэа — падпалены танк. Побач — забіты салдат. У каментары папярэджанне: «Слабанярвовым не глядзець».

Не. Глядзець усім. Хопіць быць слабанярвовым!

Асабліва шырока расплюшчыць вочы тым беларусам, хто звык верыць у мірнае неба над галавой як падарунак ад цяперашняй улады.