«Наша кава» з’явілася год таму і адразу скарыла сэрцы многіх гродзенцаў. Дырэктар кавярні Дзмітрый Захарка расказаў Hrodna.life, як адрозніць добрую каву ад кепскай, чаму варта хадзіць на капінгі і паразважаў, ці пераўтворыцца вуліца Замкавая ў «тусовачную».
Мы прафесійна выраслі і набылі ўпэўненасць. У любой сферы досвед вельмі важны. Тыя ж капінгі - гэта прафесійны рост, новыя веды. Набылі лепшую кавамолку, каб хутчэй і смачней гатаваць каву — ад абсталявання шмат чаго залежыць. Мы вывучылі, што падабаецца аўдыторыі. Бачым, што ёсць людзі, якім цікавыя мы і тое што мы прасоўваем. Яны нас падштурхоўваюць — а калі новая каўка з’явіцца?
[irp posts="2480″ name=""Нашай Каве" - год. Свята адзначылі дэгустацыяй і «сляпым» галасаваннем"]
Некалькі гадоў таму сусветныя тэндэнцыі ў кававай індустрыі прыйшлі ў Беларусь і мы пачалі з імі знаёміцца. Умоўна гэта можна назваць «трэцяй кававай хваляй».
Зараз каву можна падзяліць на камерцыйную і спэшэлці. У спэшэлці выкарыстоўваюць зерне выключна свежага абсмажвання і вядомага паходжання. Мы ведаем, хто і ў якіх умовах вырасціў каву: ферму, кааператыў, спосаб абсмажвання, якой пары года ураджай. Фермеры робяць арганічны экалагічны прадукт, не дадаюць пестыцыды. Мы атрымліваем няшмат зерня, але яно смачнае, хоць і даражэйшае.
Зерне — яшчэ не ўсё. У кававым свеце ёсць правіла «чатырох М»: на смак уплывае кававая сумесь, памол, рукі барысты і абсталяванне. На ўсіх этапах мы ўважліва сочым за працэсам.
www.instagram.com/p/BNLyzgbDDLp/?tagged=nashakava
Мы прасоўваем культуру піцця, якая ўласціва еўрапейскай культуры, бо гістарычна мы еўрапейцы. У Гродне кавярні існуюць з 18 стагоддзя.
Дзеячы кававай індустрыі кажуць, што калі чалавек некалькі разоў папіў добрай кавы, то пасля не зможа піць дрэнную. Да нас прыходзілі кліенты і казалі: «Мы былі ў Варшаве і ледзь знайшлі кавярню! Вы прывучылі нас да смачнай каўкі і цяпер мы не можам нідзе іншую піць». Гэта класна, бо ты бачыш аддачу.
Якасць сыравіны мае на ўвазе стопрацэнтную арабіку. Існуе вялікая розніца паміж арабікай і рабустай. Рабуста — нізкаякасная сыравіна, не валодае смакам і расце амаль дзе заўгодна. Арабіка пераборлівая і патрабавальная, няўстойлівая да хваробаў.
www.instagram.com/p/BDYBLe8oawB/?taken-by=nashakava
Камерцыйная кава, якая прадаецца ў крамах, звычайна з дадаткам рабусты. Вытворцы хітруюць і апраўдваюць яе ўжыванне: пішуць, што яна надае высакародную гарчынку ці збалансаванасць арабіцы, якая дастаткова кіслотная і саладкаватая. Таксама пішуць, што кава можа быць з зямлістым прысмакам. Але ж гэта адмоўная характарыстыка, а яе падаюць як асаблівасць!
У свеце шмат кавярняў дзе ёсць выключна кава, гарбата і какао. Ніякіх глінтвейнаў, аўсянак, каньякоў, як у нас. Насамрэч, у нас мізэрны праліў алкаголю: гэта даніна асартыменту, каб можна было сумясціць алкаголь і каву ў кактэйлях, прыгатаваць каву з каньяком, лікёрам, каву па-ірландску. Глінтвейн — таксама, дарэчы, наша фішка.
[irp posts="1614″ name="Чым сагрэцца ўвосень: гарачыя напоі ў кавярнях Гродна (зусім без алкаголю)"]
Яшчэ адна фішка — напой з мякаці кафейнай ягады. Гэта як кампоцік з сухафруктаў, які бадзёрыць. Гэты напой меў шмат прыхільнікаў, спадзяемся, хутка ён зноў з’явіцца ў продажы. У нас ёсць нядрэнная гарбата: ліпавая, травяная, улун, настоі з аблепіхавай ягады. Ёсць безалкагольныя зімовыя напоі і дэсерты.
www.instagram.com/p/BEN6-Z1oayW/?taken-by=nashakava
Мы стараемся разнастаіць асартымент. Напрыклад, шмат каму хочацца круасан — і хутка ён з’явіцца, калі мы знойдзем пастаўшчыка аптымальнага па якасці і цане.
Кавярня — гэта не толькі кава, але і атмасфера, антураж, супольнасць. Гэта месца, дзе чалавек праводзіць час, а не выпівае каву і бяжыць. Не як на захадзе: белыя сцены, лампы, сталы і кавамашына за 30 тысяч долараў. Мне было б утульней у атмасферным месцы, чым з белымі сценамі. Хаця, ёсць розныя ўстановы, і гэта добра.
На 95% нашы наведвальнікі гэта пастаянныя кліенты. Так атрымалася, што наша месца не для ўсіх. Для кагосьці тэхнічныя паказчыкі (напрыклад, прыбіральня) важней, чым якасная кава.
Хацелася б актыўней камунікаваць з кліентамі ў сацсетках. Мы пішам, калі плануем мерапрыемства і паведамляем, калі з’яўляюцца важныя навінкі.
www.instagram.com/p/BJfXZjaDkJf/?taken-by=nashakava
Капінгі - важны сродак у развіцці ўласных сэнсарных здольнасцей. Мы параўноваем і бачым розніцу паміж добрай і дрэннай кавай. Гэта папулярызацыя кавы як напітка і спосаб паказаць яе разнастайнасць. Яна не толькі горкая, а фруктовая, яблычная, кветкавая, мядовая, грушавая, агрэставая…
www.instagram.com/p/BJ7QSaqDhxf/?tagged=nashakava
Двойчы мы выносілі кавамашыну на вуліцу, каб кожны мог прыгатаваць сабе каву за free donation. Людзі даведаліся ў інстаграме і натоўп паваліў. Людзі зразумелі, што зварыць добрую каву няпроста. Акрамя таго, у нас праходзяць розныя выставы, напрыклад жывапісу Валерыя Стратовіча.
www.instagram.com/p/BGZa5wAIa9T/?tagged=nashakava
Альтэрнатыўны спосаб — гэта любы спосаб прыгатавання не эспрэса-машынай. Іх мноства і пастаянна прыдумваюцца новыя. Іх можна падзяліць на некалькі метадаў: фільтр-кава, кава, якая настойваецца і якая варыцца. Метады могуць перамешвацца, выразнай класіфікацыі не існуе.
www.instagram.com/p/BEb51BqIa9j/?tagged=nashakava
Альтэрнатыўныя спосабы павінны раскрываць прыродны смакавы складнік. Мы атрымліваем цікавы напой, які параўноўваюць з віном: ён валодае церпкасцю, салодкасцю, кіслотнасцю. З альтэрнатыўных спосабаў прыгатавання ў нас ёсць кемекс, варонка харыа, клевер, сіфон.
Кава на пяску, на жаль, не з’явіцца. Па-першае, нашы калегі заявілі, што будуць гатаваць такую каву. Па-другое, гэта патрабуе часовых і працоўных затрат, за якія мы не можам выставіць высокі кошт, бо гэта несправядліва ў адносінах да кліентаў. Шкада, што не з’явіцца. Гэта атмасферны і відовішчны спосаб.
Наш пастаўшчык — Віталь Фільмановіч, які стаяў ля вытокаў спэшэлці-руху ў Беларусі. Зараз ён заснаваў свой брэнд. З партнёркай Дар’яй Пінчук яны самі адбіраюць каву ў імпарцёраў. У нас можна набыць іх якаснае зерне, каб гатаваць каву дома. Праўда, за 250 грам трэба аддаць 25 рублёў.
www.instagram.com/p/BMTSeoXjGwA/?tagged=nashakava
Кава ў нас больш высокай якасці, але сярэдняй цаны па горадзе. Па пэўным кошце з кілаграма кавы вылічваецца кошт эспрэса, капучына, латэ. Прысутнічае звычайная нацэнка. Уключаюцца затраты на арэнду, аплату працы, камунальныя паслугі.
www.instagram.com/p/BFg3envIa1v/?tagged=nashakava
Набыўшы пэўныя дэвайсы і добрае зерне, так. Варта не выкарыстоўваць ваду з-пад крану, а набыць хаця б піццявую ў бутэльках.
[irp posts="328″ name="Як запарыць каву дома: 10 правілаў ад барыста «Нашай кавы""]
Наадварот, цяпер мы ўсім даем беларускамоўнае меню. Яно было і раней, але мы давалі рускамоўнае. Не ўсе працаўнікі размаўляюць па-беларуску, але стараюцца. І мы не называем гэта фішкай. Я хацеў бы, каб у Беларусі ўсе размаўлялі па-беларуску.
Адчынілася шмат кавярняў як наша: самабытных, зробленых сваімі рукамі і рукамі сяброў. Ствараецца не камерцыйны прадукт, а душэўнае месца. У Гродне ёсць мінімум чатыры кавярні, дзе самі гаспадары працуюць за стойкай. Любога працаўніка трэба кантраляваць. А тут блізкая зваротная сувязь: не трэба пісаць у кнігу скаргаў, вось я — звяртайцеся з прапановамі і пажаданнямі. Я сам тут мыю падлогу і павінен адказваць за якасць памытай падлогі. У гэтым фішка такіх месцаў.
www.instagram.com/p/BE7ur_oIa1v/?tagged=nashakava
На жаль, у Беларусі так. У Берліне шмат кавярняў, якія знаходзяцца, умоўна, «на Белых Росах» і працуюць для трох суседніх дамоў з такой кавай, якую ў Беларусі не знайсці. Мясцовыя жыхары ідуць на працу, у краму, з сабакам — і возьмуць кавы. У нас трафік грае важную ролю.
Можа, не зусім тусовачнай — тут усё ж жылыя дамы. Калі пераўтворыцца, то не дзякуючы нам — ёсць больш папсовыя месцы.
[irp posts="3268″ name="Яшчэ адна вуліца з брукаванкай. Ці можа Замкавая стаць другой пешаходнай вуліцай у Гродне?"]
Горад павінен жыць. Гродна апошнім часам затухае. Каб у дзесяць вечару пятніцы ў цэнтры было ціха, пуста і пару чалавек? А мы гэта зараз назіраем. У Брэсце адна Савецкая вуліца, але які там натоўп: установы на першым, другім паверсе, у падвале.
Турысты складаюць мізэрную колькасць прыбытку. У асноўным кліенты — жыхары Гродна, сябры гродзенцаў, якія прыехалі. Але мы рады, што такія змены адбываюцца, гэта вельмі станоўчы момант.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…