Канцэрт гурта прашоў у Тэатры лялек 26 лістапада. Свой выступ музыкі прысвяцілі нядаўна адсвяткаванаму шасцігоддзю сумеснай працы. Прыхільнікам гурт прапанаваў не толькі паслухаць музыку і набыць дыскі, але і падтрымаць праект для сем’яў, хто выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, «1000 і 1».
«Гэтай восенню, у кастрычніку, мы адсвяткавалі наша шасцігоддзе. Сёння мы зрабілі зборку, па каторай вельмі засумавалі, і нам здаецца — няважна, што мы спявалі многія песні мінулым разам, калі наведалі Гродна вясной. Калі вы не супраць яшчэ раз іх паслухаць, то я не супраць ізноў іх праспяваць», — распавяла салістка гурта Ганна Хітрык, вітаючы гледачоў канцэрта.
Таксама Ганна расказала аб праекце падтрымкі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей з аўтызмам:
«У нас нрадзіўся праект, каторы мае назвы „1000 і 1“. Так назвалі яго таму, што акрамя нас ёсць яшчэ тысяча праектаў, што гавораць „Дапамажыце, калі ласка, дапамажыце калі ласка!“ Ну і мы таксама гаворым. Таму мы — тысяча першы».
Каб не проста прасіць, а даць таксама нешта наўзамен, музыкі прапанавалі медальёны-падвескі тым, хто гатовы матэрыяльна падтрымаць праект.
«У мяне такі медальён вісіць на елцы, у некага ў машыне, у некага на шафцы. На падвесцы размешчаны наш лагатып — хлопчык з вялікай рыбай». Песню, што Ганна напачатку напісала свайму сыну, акторка заспявала і для усіх бацькоў, што гатовыя змагацца за сваіх дзяцей. «Я ўпэўнена, што іншых бацькоў не бывае».
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…
Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…
Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…
У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…