У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан — аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў.

www.youtube.com/watch?v=Wi3wPg4IaeA

Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 годзе ў «Цагліне» школьная дэтэктыўная гісторыя атрымала цёмныя нуарныя адценні; у 2008 прыгодніцкі фільм «Браты Блюм» аб авантурыстах вылучыўся чорнай іроніяй і гратэскавым камізмам, у 2012 фантастычная «Пятля часу» драматызуе на праблемах бацькоў і дзяцей. Творчы шлях прывёў Джонсана да грандыёзнага праекту «Апошніх джэдаяў», за які многія фанаты «Зорных войнаў» літаральна праклялі рэжысёра.

Персанажы і акцёры без слабага звяна…

У 2019 годзе на экраны кінатэатраў выходзіць «Дастаць нажы» («Knives out») — сучасная варыяцыя дэтэктыўных гісторый у стылі Агаты Крысці. У ёй прысутнічаюць самыя неабходныя атрыбуты ліха закручанай гісторыі: старадаўні таямнічы асабняк, самагубства (альбо забойства) багатага старога і шмат блізкіх сваякоў са сваімі матывамі і імкненнямі завалодаць спадчынай. Класіка жанру!

Увесь гэты натоўп падазраваных падабраўся граць выдатны акцёрскі склад, у якім кожны глядач знойдзе свайго куміра: пастарэлая ахвяра з «Хэлоўіна», генерал Зод, Капітан Амерыка, каўбой Мальбара. Кожны другапланавых персанаж прапісаны дасканала, касцюмы падабраныя згодна з характарамі, кароткія рэплікі ўзмацняюць віну кожнага. Слабага звяна няма.

…але дваіх варта вылучыць

Сярод шматлікіх персанажаў вылучаюцца два, чые імёны варта назваць. Дэніэл Крэйг тут у ролі галоўнага шпіка, у якім схаваныя два розныя характары: напышлівы ўсязнайка і пафасны сышчык. Гэтыя два вобразы ўвесь фільм канфліктуюць паміж сабой і ствараюць разнастайныя камедыйныя сітуацыі: часам ён можа не заўважаць доказы прама перад сваім носам, а тэорыі вылучае без пэўнай логікі. Гэта адбываецца на фоне разнапланавай гульні самага Крэйга, доўгі час пазбаўленага эмоцый у ролях Джэймса Бонда.

knives out достать ножи

Другім персанажам, які вылучаецца, будзе шматспадзеўная Ана дэ Армас у ролі сядзелкі памерлага старога. Сярод натоўпу патэнцыйных забойцаў гэтая маладая дзяўчына адрозніваецца сваёй анёльскай велікадушнасцю і няздольнасцю хлусіць, бо яе арганізм рэагуе на падман млоснасцю і ванітамі. Смелы і нестандартны ход у дэтэктыве, які нагадвае зачараванага Джыма Кэры з фільма «Хлус, хлус». Цікавы сюжэтны ход таксама ў тым, што ахвярай з’яўляецца паспяховы аўтар дэтэктыўных кніг, які напісаў тысячы старонак падобных гісторый.

Жанравыя сюрпрызы, дзіўныя павароты і смелая канцоўка

Вы будзеце збянтэжаны, калі даведаецеся дакладныя падрабязнасці здарэння яшчэ ў першай палове фільма. Тое, чым дэтэктыўныя фільмы сканчаюцца, аўтары змясцілі ў сярэдзіну гісторыі. І яшчэ нямала вострасюжэтных шматхадовачак, жанравых сюрпрызаў і дзіўных паваротаў. Смелай будзе і канцоўка, дзе яшчэ тысячу разоў сюжэт перавернецца з ног на галаву.