Людзі і справы

Кукурузныя палачкі і шклянкі з Леніным: што вязуць з сабой турысты з бязвізавага Гродна

Хто змятае з паліц у крамах кукурузныя палачкі? На якой мове можна паразмаўляць у чарзе па зефір? Хто сумуе па СССР? Якія лекі лепш за ўсё падыходзяць замежнікам? Hrodna.life даведаўся, якія часам нечаканыя пакупкі робяць госці бязвізавага Гродна.

Літоўцы: савецкая сімволіка, кукурузныя палачкі і лекі

Літоўцы любяць народныя, аўтэнтычная рэчы. У большасць пенсіянераў вялікім попытам карыстаюцца рэчы з сімволікай СССР, якая ім нагадвае аб савецкай маладосці. Таксама ў пашане вырабы з ільну.

Як адзначаюць прадаўцы сувеніраў, да нас з Літвы едзе ў асноўным сярэдні клас і пенсіянеры, летам падцягваецца моладзь. Экскурсіі з Літвы ў асноўным аднаднеўныя.

Сярэдні кошык сувеніраў турыста з Літвы складае каля 5 рублёў і зрэдку пераадольвае мяжу ў 10 рублёў.

Але калі ў шапіках з сувенірамі літоўцы выглядаюць даволі сціпла, то ў крамах яны адрываюцца напоўніцу.

ТОП прадуктаў, якія купляюць літоўцы ў гродзенскіх крамах

1. Лідскія кукурузныя палачкі «Хрумсцік». Іх літоўцы літаральна змятаюць з паліц. Таму калі на вуліцы вы ўбачыце чалавека, які нясе 5−10 каробак «Хрумсціка», — не сумнявайцеся, перад вамі госць з Літвы.

2. Дзіцячае харчаванне ад Беллакт

3. Кашы: грэчка і аўсянка

4. Зефір

5. Алкаголь

Таксама ў кошыках літоўцаў можна нярэдка сустрэць беларускую малочку, адыгейскі сыр, квас, халву і беларускія цукеркі.

Калготкі, бялізна і абутак

А што з нехарчовых тавараў? Карэспандэнт HL паразмаўляў з прадаўцамі крам з беларускім адзеннем. Гэтак, літоўкі часта набываюць калготкі ў Conte, бялізну у Milavitsa, беларускі абутак, лён, бавоўну, ручнікі і льняныя цацкі ручной працы.

У краме з брэндавым беларускім адзеннем Burvin адзначаюць даволі вялікі попыт з боку літоўцаў - ёсць нават некалькі сталых кліентаў!

Дзякуючы TaxFree, які турысты з задавальненнем афармляюць, рэчы абыходзяцца ім на 15% танней. Вярнуць падатак можна за пакупкі ад 80 рублёў.

[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]

Госці з Літвы часта купляюць лекі. Пры тым — выключна беларускай вытворчасці.

Вось самыя папулярныя з іх:

1. Аміпразол

2. Дротаверын

3. Рыбіны тлушч

4. Эссенцэкапс

5. Розныя антыбіотыкі і мазі. Асаблівым попытам карыстаюцца тыя лекі, на набыццё якіх у Літве патрабуецца рэцэпт

Палякі: зефір, халва, квас

Турысты з Польшчы часцей за ўсё прыяжджаюць да нас на два дні. На сувеніры вытрачаюць больш за літоўцаў і, у адрозненні ад літоўцаў, Ленін і герб СССР палякаў не цікаваць зусім. Затое «вышыванкі» стабільна карыстаюцца попытам.

Нярэдка палякі купляюць кансервы са шкарпэткамі. Таксама шануюць мастацкія вырабы ручной працы, трыкатажныя вырабы ў нацыянальным стылі, вырабы з льна. Бяруць керамічныя кубкі, талеркі, званочкі. Зрэдку купляюць магніты. Палякі да сувеніраў падыходзяць практычна, таму купляюць функцыянальныя рэчы.

[irp posts="26 416″ name="Шопінг турыста: што прывезці з сабой з бязвізавага Гродна?"]

Сярэдні кошык сувеніраў польскіх турыстаў складае 10−15 рублёў.

А вось у аптэках палякі рэдкія госці: купляюць толькі калі нешта спатрэбілася тут і зараз. У крамах з беларускім адзеннем яны таксама бываюць рэдка. Затое беларускія прадукты цэняць.

ТОП харчовых прадуктаў, якія палякі набываюць у крамах

1. Зефір

2. Халва

3. Квас

4. Лідскія палачкі «Хрумсцік»

5. Алкаголь

Расейцы: адзін джып купляе больш чым аўтобус літоўцаў

Расейцы, якія да бязвізу ўпэўнена займалі першае месца сярод турыстаў у Гродне, зараз апусціліся на трэцае месца і па колькасці моцна саступаюць турыстам з ЕС. Аднак, па словах прадаўцоў, сувеніраў у адзін джып з расейскімі нумарамі могуць узяць больш, чым бярэ ўвесь турыстычны аўтобус на літоўскіх нумарах.

Часцей за ўсё расіяне набываць рэчы ручной працы, керамічныя і льняныя вырабы. Аддаюць перавагу сувенірам зробленым у Беларусі. І пазбягаюць сувеніраў «мэйд ін чайна».

Сярэдні чэк каля 20 рублёў, але бываюць выпадкі, што пакупкі пераадольваюць планку ў 50 рублёў.

Расейцы паважаюць і цэняць прадукцыю зробленую ў Беларусі. Таму купляюць літаральна ўсё. Аднак мы пастараліся вылучыць ТОП пакупак гасцей з Расіі.

1. Касметыка беларускай вытворчасці. Расіянкі проста шалеюць ад яе, бо вераць у яе натуральнасць і высокую якасць. І суадносіны цана-якасць.

2. Дзіцячыя рэчы

3. Беларускі трыкатаж

4. Шакалад

5. Цукеркі

[irp posts="26 645″ name="9 самых крутых сродкаў беларускай дэкаратыўнай касметыкі"]

Расейцы куды больш частыя госці аптэк, чым палякі, але ў параўнанні з літоўцамі гэта кропля ў моры.

Якія сувеніры купляюць самі гродзенцы, калі едуць у госці за мяжу?

Як правіла, набываюць камплекты падарункаў, льняныя вырабы, вырабы ручной працы. Адзенне ў нацыянальным стылі. Шакалад. Апошнім часам, як адзначаюць прадаўцы, у мясцовага насельніцтва карыстаецца попытам «Гарадзенская гарбата».

А што вы вязеце за мяжу ў якасці падарункаў? Напішыце ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024