Людзі і справы

Гродзенскі рэканструктар адзін пабудаваў лодку як у сярэднявеччы

Гродзенскі рэканструктар эпохі ранняга сярэднявечча Андрэй Блажэвіч скончыў будаваць корпус сваёй ладдзі, да вясны плануе пашыць парус, а бліжэй да лета — спусціць судна на Нёман. Як ішло будаўніцтва лодкі па старых чарцяжах і куды гродзенец перш за ўсё на ёй паплыве, даведаўся Hrodna.life.

Андрэй будаваў лодку каля года, збольшага самастойна. Планаваў, што выпрабуе сваё судна на вадзе яшчэ летам 2017 года, але не паспеў з-за недахопу часу і праблем са здароўем.

«Канапавых памочнікаў» было шмат

«На старце, седзячы на ​​канапе і ў цяпле, мяне падтрымала шмат людзей. Але ў працы мне прыйшлося разлічваць толькі на самога сябе, — кажа Андрэй. — Улетку ладдзя была гатовая на 50%, цяпер — на ўсё 100%. Засталіся толькі пабочныя канструкцыі: зрабіць вёслы, пашыць парус і паставіць сядзенні.

Корпус увесь пасмалены, падрыхтаваныя ўсе мацаванні пад мачту і пад стырно. Ладдзя атрымалася такая, якая і задумвалася".

Лодка ў час будаўніцтва знаходзілася пад адмысловым пакрыццём, якое захоўвала яе ад ветру і ападкаў.

Пабудаваць ладдзю — не сабраць канструктар

Андрэй узяў за аснову праекта малую баявую ладдзю, знойдзеную на ўзбярэжжы Даніі. Гэты тып карабля — нешта прамежкавае паміж рыбацкімі лодкамі і вялікімі дракарамі. Вікінгі выкарыстоўвалі іх для паходаў па дробных рэках і для выведкі.

Андрэй кажа, што на выраб лодкі пайшло не надта шмат грошай, больш было выдаткавана часу і сіл.

Свой праект Андрэй называе не рэканструкцыяй, а высокадакладнай стылізацыяй. Напрыклад, гродзенец не выразаў з бярвення дошкі, а замаўляў гатовыя на пілараме. А вось выгнутыя драўляныя канструкцыі для розных частак судна прыходзілася рабіць самому, паводле ўсіх канонаў рэканструкцыі.
«Тым, хто захоча ў будучыні рэалізоўваць падобны праект, я б параіў перад стартам падумаць:"А ці трэба гэта?». Калі чалавек не даводзіць пачатае да канца, то лепш не пачынаць. Трэба шмат чаму вучыцца самастойна, часта на ўласных памылках. Напрыклад, ты марнуеш два дні на працу, а ў выніку разумееш, што яны былі змарнаваныя. Але з іншага боку праз такія памылкі ты атрымліваеш вопыт і веды, як рабіць у будучыні. Такі праект патрабуе сілы волі, ён яе і трэніруе".
Будаўніцтва гродзенскага судна ішло паводле копій чарцяжоў знойдзенай на берагах Даніі ладдзі вікінгаў. Ладдзя Андрэя разлічана на 11 чалавек экіпажу плюс два пасажыры і груз. Плануецца, што там будзе пяць пар вёсел і асобны шосты рулявы па правым борце.
«Хтосьцi думае, што зрабіць добрае судна — гэта як сабраць канструктар. Але не, гэта велізарны працоўны праект. Мая лодка на 95% складаецца з дрэва, а 5% гэта праца з металам, якая патрабуе спецыяльных навыкаў. Я ў сябе на пляцоўцы, можна сказаць, рэканструяваў майстэрню-кузню з адпаведным інструментам».

Балтыка — у планах, але спачатку Нёман

Ладдзя Андрэя мае назву «Інгерт», у перакладзе з ісландскай — «пад абаронай Бога». Гродзенец плануе ўдзельнічаць з ёй у розных фестывалях і рэканструкцыях. Дарэчы, гэта першая гродзенская ладдзя. Падобная лодка ёсць у лідскіх рэканструктараў, якія цяпер базіруюцца ў Нясвіжы.

«Гродзенскую ладдзю да лета 2018 года абавязкова спусцім на ваду. За зіму і вясну вырашу пытанні з рэгістрацыяй судна, а таксама пабочнымі канструкцыямі. Трэба знайсці яшчэ транспарт, які давязе лодку да Нёмана. Адразу плыць да Балтыкі са сваімі хлопцамі не буду, спачатку будзем тэставаць судна ў межах Гродна. Напрыклад, зплавiмся па плыні Нёмана да Гожы».





Подбор оборудования на АЗС требует особого внимания и подхода. Необходимо приобретать только у проверенных продавцов, чтоб в дальнейшем этот выбор не наложил отпечаток на деятельность вашей компании. Приобрести качественное топливозаправочное оборудование можно на сайте. В качестве вы можете быть уверены. Специалисты обеспечат полный комплекс услуг по запуску и наладке всех устройств.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024