Спадчына

На беразе Нёмана рыбакі знайшлі камень з нямецкімі надпісамі. Што гэта: надмагілле ці памятны знак?

Камень з нямецкімі надпісамі знайшлі рыбакі ў канцы студзеня на беразе Нёмана, недалёка ад вуліцы Прыгараднай. Па расказах мясцовых жыхароў, могілак там ніколі не было, надмагілле маглі прывезці будаўнікі разам з грунтам.

Камень знаходзіцца ля самага берага Нёмана, адкуль бачны Румлёўскі мост. Цалкам расшыфраваць надпісы на ім праблематычна з-за дрэннага стану.

Могілак каля берага не было

«Некалькі дзён таму я рыбачыў і выявіў гэты камень, раней яго не было, — распавядае мясцовы жыхар Павел. — Магчыма, яго прывезлі сюды з грунтам. Тут вялікая будоўля — кладуць трубы. У тым месцы, дзе знайшлі камень, цалкам насыпны грунт, вось яго і вымыла дажджом. І з-за таго, што ў яго добра бачная гравіроўка, яго адкінулі ў бок».

Павел кажа, што могілак каля Нёмана ў гэтым месцы ніколі не было. Мужчына хоча расшыфраваць надпісы на камені, але заняцца гэтым у яго пакуль няма часу.

«Мая сям’я тут жыве ўжо доўгія гады і пра могілкі ніколі не чулі, тут іх не было. Ведаю, што недалёка ад месца, дзе знайшлі гэты камень, была ў даваенныя гады лесапілка», — дадаў Павел.

Месца дзе знаходзіцца камень

Выразна відаць — 1915

Мясцовыя жыхары паказалі камень арнітолагу Дзмітрыю Вінчэўскаму, які часта гуляе ўздоўж Нёмана. Фатаграфію каменя ён выклаў на сваёй старонцы ў Facebook у надзеі, што хто-небудзь дапаможа расшыфраваць надпісы.

Сябры і знаёмыя Дзмітрыя здагадваюцца, што камень можа быць памятным знакам на магіле якога-небудзь з загінулых нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны. Нягледзячы на дрэнны стан надпісаў, сёе-тое адчытаць магчыма. Напрыклад, выразна відаць год — 1915. Гэта можа быць і памятны камень, які прымацавалі да пераправы, ці да маста.

Камень з нямецкімі надпісамі, які знайшлі рыбакі ля Нёмана
Калі гэта надмагільны камень аднаго з кайзераўскіх салдат, то што ён робіць каля берага Нёмана? Бліжэйшыя могілкі з нямецкімі пахаваннямі часоў Першай сусветнай знаходзіцца недалёка, на вуліцы Белуша на вайсковых могілках. Але, па ўспамінах старажылаў, многія нямецкія надмагільныя пліты зніклі ў савецкія гады.

Забіраць камень ля Нёмана ніхто пакуль не спяшаецца, ён можа бясследна знікнуць, калі будаўнічая тэхніка наблізіцца да берага. Хутка ў тым месцы плануюць пакласці новы сток з трубамі вялікага дыяметру.

Была і каска

Дарэчы, недалёка ад месца дзе выявілі камень з нямецкімі надпісамі, раней была знойдзена вайсковая каска. Яна ляжала на вялікім камяні, але бясследна знікла восенню. Мясцовыя жыхары пра каску на камені нічога не ведаюць, магчыма яе ў грунце выявілі будаўнікі, але пра гэта яны нічога не кажуць.

Каска, якую знайшлі падчас земляных работ на вуліцы Прыгараднай. Лістапад 2018 года

Пракладка труб на вуліцы Прыгараднай. Лістапад 2018 года
Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024