«Сапраўдная авантурніца». Знайшліся гаспадары «маманцёнка» Мілы, якая плыла на крызе па Нёмане

Дзякуючы матэрыялу Hrodna.life і аб’яднанню аховы жывёл «Адданае сэрца» знайшліся гаспадары сабакі, якога здымалі з крыгі на Нёмане гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 29 студзеня. Аказваецца, сабака жыве на вуліцы Збожжавай, недалёка ад ракі, але як ён трапіў на крыгу, ніхто сказаць не можа.

Міле менш за год, жыве яна ў прыватным доме ля самай ракі. Калі жывёла знікла, уладальнікі моцна хваляваліся. Хоць Міла і мае вольны доступ да вуліцы, ніколі надоўга не знікала.

«Як наш сабак апынуўся на крызе, мы не ведаем. У той самы момант з ім не былі, — распавядае гаспадыня сабакі Вікторыя. -
Міла жыве ў нас у прыватным доме і часта гуляе па тэрыторыі, і ў яе ёсць вольны доступ да Нёмана. Заўсёды было ўсё добра і далёка Міла ніколі не сыходзіла. Яна кожны дзень сустракала свайго галоўнага гаспадара, і ў адзін вечар гэтага не адбылося. Сталі хвалявацца».

Усё магло скончыцца сумна — дзякуй выратавальнікам

Пасля пошукаў на вуліцы, гаспадары паехалі ў САГ, але там сваю Мілу не знайшлі. На наступны дзень яны вырашылі напісаць валанцёрам у «Адданае сэрца».

«Не прайшло і хвіліны, як я напісала, і мне адразу ж адказалі: „Гэта не ваша прыгажуня засвяцілася ў СМІ?“. Так, гэта была наша Міла. Ад яе можна многае чакаць, але такое падарожжа па Нёмане мы і ўявіць не маглі. Яна ў нас сапраўдная авантурніца. Былі вельмі радыя, што сабака ў ратавальнікаў. Толькі пасля таго, як яе забралі, мы пачалі ўсведамляць, што ж на самай справе адбылося. Як я зразумела, яна нейкім чынам пераплыла з аднаго берага Нёмана на іншы. Добра, што засталася жывая, а бо ўсё магло скончыцца сумна. Вялікі дзякуй выратавальнікам, што адправіліся за ёй».

Гаспадароў пазнала, хоць і была напалохана

Ратавальнікі расказалі, што ўжо хацелі пакінуць Мілу сабе, і нават прыходзіла адна пенсіянерка — гатовая была забраць яе, але вельмі рады, што знайшліся гаспадары.

«Калі мы прыехалі да выратавальнай станцыі і падышлі да агароджы, адразу ж крыкнулі: „Міла, Міла“. Яна нас пазнала, хоць і была напалохана. Радасная дзяўчынка ўвалілася на спінку, каб яе гладзілі. Гэта яна любіць. Ратавальнікі распавядалі, што прыходзіла жанчына і хацела забраць нашага сабаку, але яны сказалі, што яшчэ пачакаюць: раптам гаспадары аб’явяцца. Спадзяемся, больш такіх падарожжаў у нас не будзе».


Дарэчы, гаспадары ўзялі Мілу ў прытулку ў Гродне. Паглядзець сабе добрага сябра можна тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024