Людзі і справы

Выбіраем назву для сувенірнай гродзенскай кавы ад «Наша кава». Галасуй!

Адна з першых кавярняў горада «Наша Кава» запускае гродзенскую сувенірную каву ўласнай вытворчасці. Назву для яе выберуць самі гродзенцы. Hrodna.life сабраў больш за 120 прапановаў ад сваіх чытачоў. Прадстаўнікі рэдакцыі, кавярні і эксперты-гісторыкі выбралі некалькі самых лепшых, на нашую думку, варыянтаў. Цяпер галасуеце вы!

Чаму варта стварыць брэндавую каву?

Кожны горад намагаецца стварыць які-небудзь уласны адметны сувенір, брэнд, нешта пазнавальнае. І нярэдка гэта напой або ежа. Усе ведаюць кракаўскія абважанкі, венскі штрудэль, будапешцкі бітэр Унікум, рыжскі бальзам і, канешне ж, львоўскую каву. Калі ва Украіне сталіца кавы — Львоў, то ў Беларусі гэта безумоўна Гродна — горад, дзе ў канцы 18 ст з’явілася першая на тэрыторыі Беларусі кавярня.

Чаму менавіта «Наша кава»?

Яны — пачынальнікі і безумоўныя лідары найноўшай кававай хвалі ў Гродне. Яны сталі сапраўдным брэндам горада, яны папулярныя і сярод турыстаў, і сярод гродзенцаў. Яны добра ведаюць, што па ўсім свеце кава — не толькі напой, але і сувенір.

Навошта гэта Hrodna.life?

Мы за любы варушняк! Мы ад самага пачатку свайго існавання стараемся развіваць наш горад, адсочваем усе навінкі ў турызме, сочым за новымі месцамі, сувенірамі, брэндам горада і г. д. Мы верым, што Гродна гэта кававая сталіца Беларусі, а брэндавая кава дапаможа пацвердзіць гэты тытул.

Колькі будзе доўжыцца галасаванне? І што пасля яго будзе?

Галасаванне будзе адкрыта з 20 да 27 снежня. Варыянт, які набярэ больш за ўсё галасоў, стане назвай першай гродзенскай сувенірнай кавы. Яго аўтар атрымае падарункі ад Hrodna.life і «Нашай кавы». Некаторыя варыянты, якія ўдзельнічаюць у галасаванні, прапанавалі некалькі чалавек. Калі такі варыянт пераможа, то ніводзін з аўтараў ідэі не застанецца без падарунка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024