Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне. Аб тым, як амбiцыi ўчорашнiх студэнтаў перараслi ў маштабны бiзнес, распавядае намеснiк дырэктара кампанii Iрына Рахманава. Аб сваёй працы яна гаворыць з такой любоў'ю, што адразу разумееш: па-iншаму i быць не магло.

Ад трыкатажнага рынка да сеткi сваiх магазiнаў - 10 гадоў

У 1997 годзе Брэст быў эпiцэнтрам швейнага бiзнеса, праўда, тады ён часцей за ўсё зводзiўся да перапродажу ўжо гатовага адзення у Расiю. Маладыя ды амбiцыйныя брат i сястра (Нэллi i Iван Гарашэвiчы, iмёны якiх i далi назву брэнду) займалiся тым жа, што i ўсе. Але праз нейкi час iм захацелася чагосьцi большага, чым проста перепрадаваць чужое трыкатажнае адзенне.

«Усё здарылася стыхiйна: сабралi некалькiпрадпрымальнiкаў, заключылiдамову аб сумеснай дзейнасцi, арэндавалiпамяшканне i пачалi шыць сваё адзенне. Iван заняўся арганiзацыяй вырабу i забеспячэннем, а Нэллi ўзначалiла збыт», — распавядае Iрына.

Так з’явiўся брэнд, хоць у вынiку ўсё адзенне чакалi тыя ж торбы и продаж на рынках Расii. З часам Nelva станавiлася ўсё больш знанай i пашыралася. Нэллi i Iван вырашылi зрабiць упор на якасць адзення — з’явiлася новае абсталяванне, якога не меў больш нiхто ў Беларусi. Праз 10 год, у 2008 годзе стала канчаткова зразумела: прадаваць адзенне такога узроўню на рынках проста нельга. Надышоў час пракладаць новы шлях — развiваць сваю рознiчную сетку.

«Першы наш магазiн — невялiкае арэндаванае памяшканне насупраць мiнскага ГУМа. Ён прыцягнуў увагу, адзенне станавiлася папулярным не толькi на трыкатажных рынках Брэсту. Гандлёвых цэнтраў тады было няшмат, а конкурсы, каб у iх патрапiць — вялiзныя! Але мы здолелi туды прабiцца. Пасля чатырох адчыненых магазiнаў вырашылi, што прыйшоў час развiваць сетку i па рэгiёнах. На сёння ў нас 11 магазiнаў у Беларусi, 3 магазiна ў Маскве i больш за 100 аптовых клiентаў у Расii i Украiне».

«Раней можна было пасівець, пакуль сваю справу адкрыеш, а цяпер працэдуры спрасціліся»

Iрына далучылася да кампанii ў 2004 годзе, калi ёй надакучыла праца юрыстам па размеркаваннi на госпрадпрыемстве.

Ирина Рахманова, заместитель директора компании Nelva
Ірына Рахманава, намеснік дырэктара кампаніі Nelva

«Я якраз шукала працу ў родным Брэсце, так i выйшла Nelva», узгадвае яна. «Кампанiя расла, лiст пытанняў увесь час пашыраўся, а я такi чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. З часам уцягнулася ва ўсе этапы вырабу i продажу, i прайшла шлях ад начальнiка юрыдычнага аддзелу да намеснiка дырэктара».

Ірына лічыць, што весці бізнес у Беларусі не так складана, як было гадоў 10 таму.

«Каля 85% калектыву — жанчыны, у нас на фабрыцы матрыярхат!„- смяецца яна.“Увогуле я лiчу, што быць жанчыный — гэта прывiлея, нам лягчэй дамовiцца з кiм заўгодна. Да i прыватны бiзнес у Беларусiза апошнiя гадоў дзесяць весцiстала значна прасцей: раней можна было пасiвець, пакуль сваю справу адчынiш, а зараз многiя працэдуры спрасцiлiся. Акрамя таго, ёсць варыянты падтрымкi малога бiзнеса, аб якiх многiя ў краiне ня ведаюць».

Адзiн з такiх карысных для бiзнесу праектаў рэалiзуе Еўрапейскi Банк Рэканструкцыi i Развiцця (ЕБРР) у рамках iнiцыятывы Еўрасаюза «EU4Business». У 2019 годзе пад брэндам EU4Business працавала 122 праекта дапамогi малому i сярэдняму бiзнесу у шасцi краiнах Усходняга партнёрства бюджэтам больш за € 836 млн, у тым лiку i ў Беларусi (€ 32 млн). Аб магчымасцi атрымаць донарскую падтрымку па праграме ЕБРР «Жанчыны ў бiзнесе» Iрына даведалася праз арганiзатараў Беларускага тыдня моды у 2017 годзе. Праграма фiнасуецца ЕС, Швецыяй i Фондам садзейнiчання малому бiзнесу ЕБРР (Iталiя, Японiя, Карэя, Люксембург, Швецыя, Швейцарыя, Кiтай, ЗША).

Nelva. Белорусский бренд женской одежды
Nelva. Беларускі брэнд жаночага адзення

«З намi праводзiлi адукацыйныя семiнары, я тады была вельмiўражаная прафесiяналiзмам спiкераў. Потым у рамках сумесных праектаў нам дапамаглi папрацаваць над вiзуалiзацыяй брэнду i стратэгiяй, арганiзавалi кансультацыi са спецыялiстамiў розных сферах — ад вядзення соцсетак да арганiзацыi вырабу. Гэта вельмi дапамагло палепшыць iмiдж брэнда. Да iўвогуле, ёсць глабальнае адчуванне, што мы сталiiншымi».

Ужо праз год пасля завяршэння праекта выручка кампанii вырасла на 20%, а экспарт — на 45%. ЕБРР паставiў маштабную мэту — зрабiць брэнд Nelva знаёмым у Еўропе, стварыць там свой iнтэрнэт-магазiн, дапамагчы выйсцi на буйныя онлайн-пляцоўкi i на партнёраў па франчайзiнгу. Але ўмяшаўся карона-крызiс, i многiя планы прыйшлося адкласцi да лепшых часоў.

Замест летняй калекцыi-2020 — маскi, супрацьчумныя камцюмы i бахiлы

«У лютым у краiне з’явiлiся першыя выпадкiзаражэння, але тады падавалася, што гэта ўсё далёка i нас не кранецца. Але кранулася вельмi хутка: у сакавiку было 60% ад продажу ў сакавiку 2019 года, а ў красавiку — увогуле 20%. У маi пацяплела, i людзi выйшлiў магазiны, таму стала трохi больш, мы выйшлi на 45% ад колькасцi продажаўў папярэднiм маi. У разгары быў выпуск новай калекцыi, мы былi не гатовыя да таго, што зачынiлiся гранiцы i многiя магазiны ў суседнiх краiнах. У красавiку стала зразумела, што няма каму прадаваць, i прыбытку ня бузде. Трэба было штосьцiрабiць, каб нам усiм выжыць».

На час пандэмii кампанiя перайшла на выраб аднаразовых медыцынскiх масак, якiх не хапала не толькi звычайным беларусам у аптэках, але нават урачам. Акрамя таго, каб пратрымацца на плаву, прыйшлося скарацiць гадзiны працы альбо адправiць у водпуск некаторых працаўнiкоў.

«Мы захацелi шыць маскi, але анi марлi, анi бязi, анi рызiнак — напачатку нiчога не было. Зараз мы вырабляем якасныя маскi не на машынках, а на спецыяльным абсталяваннi, якое кантралююць чатыры чалавекi. Выходзiць каля 15 тысяч масак у дзень, якiя у нас закупаюць медыцынскiе установы, сеткi аптэк iпрамысловыя прадпрыемствы. Акрамя таго, 5% зробленных намiсродкаў iндывiдуальнай аховы мы бясплатна перадаем медыкам Брэсцкай вобласцi».

Nelva. Белорусский бренд женской одежды
Nelva. Беларускі брэнд жаночага адзення

Увесь красавiк кампанiя выпускала толькi маскi, але хутка апынулася, што рынак перенасычаны iмi, хай i не заўсёды добрай якасцi. Не губляючы часу, Nelva пераквалiфiкавалася на пашыў аднаразовых касцюмаў для медыкаў, бахiл i шапачак. За тры тыднi мая пашылi больш за 50 тысяч ахоўных камбiнезонаў.

«Вясеннюю калекцыю мы адгрузiлiў магазiны яшчэ да пачатку крызiса, летнюю — на пачатку чэрвеня, а асеннюю прыйшлося трохiперапрацаваць i скарацiць. Зараз нашыя клiенты пачынаюць выходзiць з каранцiну i адчыняцца. Увогуле, будзем старацца вярнуцца да ранейшага жыцця. Маскi, як дапаможны вiд дзейнасцi, мы плануем рабiць таксама i пасля заканчэння пандэмii. Яны заўсёды патрэбныя, хай i не ў такiм аб’ёме».

Няпроста выжыць невялiкаму прадпрыемству ў невялiкай краiне, ды яшчэ ў такiм канкурэнтным асяроддзi, як пашыў жаночага адзення. А стаць паспяховым — i зусiм задача з зорачкай. Але Nelva спраўляецца. Па-першае, фокус на якасць — ад тканiн i кантроля кожнай строчкi пад час вырабу да навучання прадаўцоў два разы на год. Па-другое, наяўнасць адзенння ня толькi мадэльных 42−44 памераў, але i большых памераў, якое сядзе роўна па фiгуры (сакрэт у тым, што новыя фасоны абавязкова прымяраюць на жывых маделях, а не манекенах). I па-трэцяе, адсутнасць страху перад зменами.

«Зараз важна ўметь хутка рэагаваць на сiтуацыю. Працы ў апошнiя месяцы ў разы больш. Мы плануем асвойваць онлайн-продаж у Еўропе, адчынiць там свой iнтэрнэт-магазiн. Можна зразумець тых, хто вырашыў адсяздецца зараз. Але мы не прызвычаеныя да таго, каб бяздзейнiчаць i не баiмся cпрабаваць новае».

Ирина Рахманова, заместитель директора компании Nelva
Ірына Рахманава, намеснік дырэктара кампаніі Nelva

ЕС аказвае падтрымку жанчынам-прадпрымальнікам Беларусі праз праграму «Жанчыны ў бізнесе». Яна прапануе бізнес-кансультацыі, навучанне і настаўніцтва, а таксама фінансаванне праз спецыяльныя крэдытныя лініі мясцовых банкаў.

У 2019 года ў рамках праграмы 62 прадпрымальніцы атрымалі пазыкі на агульную суму больш за 2.875 млн еўра, 16.800 еўра было выдзелена ў грантах, а 286 удзельніцам праграмы дапамаглі бізнес-кансультацыі. Жанчыны змаглі павялічыць абарот сваіх кампаній і стварыць працоўныя месцы для больш чым тысячы чалавек.

Даведацца аб магчымасцях атрымання фінансавання для развіцця бізнесу можна на сайце праграмы ЕС EU4Business і ў картках «Як ЕС падтрымлівае жаночы бізнес у Беларусі».

Матэрыял падрыхтаваны праектам EU4Business пры падтрымцы EU NEIGHBOURS east