Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскія футбалісты падтрымалі беларускіх спартсменаў і выступілі супраць гвалту - Hrodna.life - навіны Гродна

93 беларускія футбалісты з розных каманд, у тым ліку і гродзенскага «Нёмана», запісалі зварот, у якім выступілі з асуджэннем гвалту ў краіне і нагадалі, што ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму і бесчалавечнаму абыходжанню.

Відэа з’явілася на Youtube-канале «Нежно о футболе» 12 верасня.

«Мы запісалі гэта відэа, таму што не можам маўчаць. Маўчаць, калі б’юць нашых людзей, сяброў, калегаў. Мы — футбалісты розных каманд, але адной краіны. Мы кіруемся толькі сумленнем і нецярпімасцю да ўсяго, што адбываецца ў нашай краіне. Выказваем спачуванні родным тых, хто быў забіты. Хочам выказаць словы падтрымкі ўсім тым, хто пацярпеў, быў паніжаны, жорстка збіты і пакалечаны. І заклікаем — спыніце гвалт!» — сказалі спартсмены ў відэа.

Ад гродзенскага «Нёмана» ў звароце выступілі Сяргей Курганскі, Уладзіслаў Яцкевіч, Артур Слабашэвіч, Павел Забелін, Дзмітрый Іваноў, Яўген Ляшко, Раман Пасевіч, Дзмітрый Дудар і Валерый Жукоўскі.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца больш за месяц. За гэты час былі затрыманыя і асуджаныя тысячы чалавек, пацярпелі некалькі сотняў, ёсць загінулыя.

12 верасня футбалісты «Нёмана» ў Брэсце абыгралі мясцовы «Рух» — 3:2. Гродзенцы працягваюць трымацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 41 ачко.