Навіны

Новае-вясновае. Чытаць гродзенскія навіны па-беларуску — модны трэнд ад Ганкі Барадзіной

Фірмовы кубак Hrodna.life за тэставанне нашага сайта атрымала Ганка Барадзіна. Яна чытала старонку ад 6 да 12 сакавіка. «Я звычайна чытаю вечаровы тэлеграм, бо ўдзень не заўжды ёсць час, толькі калі ў стужцы ў фб нешта заўважыла ці адрасна нехта даслаў», — пісала Ганка ў першы дзень тэставання. А вось пад канец тыдня характар допісаў змяніўся: «Падсадзілі. Дзе мае ранішнія навіны?»

На рэдакцыйнай планёрцы 13 сакавіка Ганка падзялілася ўражаннямі ад чытання старонкі. Каб найбольш адпавядаць стылю Hrodna.life на здымку, Ганка вырашыла сфатаграфавацца не толькі з кубкам, але яшчэ і з нашым самым хуткім гродзенскім рэпарцёрам — Русланам Кулевічам. А мы і не супраць здзяйсняць пажаданні нашых чытачоў.


З улікам таго, што цягам дня Ганка пераходзіла на сайт у асноўным з сацсетак, у панядзелак яна заспела хвалю рэакцыі на артыкул пра веганаў з мінулага тыдня: «Клёва, сакавіта перададзена мова Вячкі, артыкул спадабаўся! Бачу, што выклікаў цікавасць, нават каменты напісалі, толькі што вельмі негатыўныя, узгрустнула».

Звярнулі на сябе ўвагу Ганкі матэрыялы з выкарыстаннем плагінаў сацсетак у анонсе выступа NaviBand і артыкуле пра выставу Івана Цыркуновіча. Таксама яна адзначыла наш калядар гарадскіх падзей: «Клас, здаецца, вы мяне пачулі! Фільм Джармуша ў Гродне — мая навіна дня. Дзякуючы вам не праспалі гэта, сходзім!»

Меркаваннем Ганкі, блогі, як частка сайта, вельмі карысная штука. Іх суб’ектыўны, аўтарскі позірк дадае вастрыню і разнастайнасць больш нейтральным матэрыялам сайта. Тэстуючы сайт, да матэряылаў блога яна таксама падышла вельмі ўважліва. «Апошні артыкул (з цыкла „150 словаў пра эСэСэСэР“ — заўв. рэдакцыі) са шкоднасці падлічыла — 166 словаў выйшла, не 150». Так што, блогер Ігар Кузьмініч — май на ўвазе, усё пад катролем!

«Мне не хапае яшчэ нейкага агляду кніжак/кіно, чагосьці такога культуральнага. Я б чытала». У адказ мы прапанавалі Ганцы не толькі, каб чытала, але і каб пісала. То ў хуткім часе чакайце новы блог пра кніжі і TED-прамовы.

Як адзначае Ганка (ды і не толькі яна), не магчыма не заўважыць на сайце «ганстараў ад Руслана». Як ён паспявае адсочваць, між іншымі тэмамі, яшчэ і крымінальную хроніку?!

У ТОП-3 ад Ганкі Барадзіной увайшлі наступныя артыкулы:

[irp posts="15 005″ name="NaviBand на сцэне і па-за сцэнай. У Гродне прайшоў канцэрт групы, што будзе прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні"]

— Ой, душэўна так выйшла — і па фотках, і па тэкстах.

[irp posts="14 766″ name=""Моўны інспектар" у гродзенскім «Евроопте»: ці атрымаецца прадаваць «буракі» замест «свеклы»?"]

—  Думала, калі шчыра, што там усё больш фіктыўна. Класна, што не!

[irp posts="15 115″ name="Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы"]

— Згодна! Што магу зрабіць?

З заўвагаў па тэхнічным боку старонкі Ганка параіла звярнуць увагу на тэмы падвёрсткі «Чытай больш» у артыкулах, дадаць тэгі па аўтарах, магчымасць прагляду раней надрукаваных матэрыялаў у храналагічным парадку і шмат яшчэ якіх карысных рэчаў. Пастарамся ўсё гэта зрабіць.

На завяршэнне тыдня тэставання Ганка напісала пару радкоў пра назіранні «з жыцця»: «Сядзелі ў «Нашай Каве», цікавы мужчынка на бары кажа: чытаў на с13, што тут будуць будаваць бізнес-цэнтр… Калі будзе мода казаць «Я чытаў на Hrodna.life»?

Ну што ж, вясна — самы час запускаць новыя модныя трэнды. То калі вы чытаеце навіны горада на нашай старонцы, расказвайце пра гэта сябрам. Будзем разам ствараць моду на навіны па-беларуску. А мы і надалей будзем пісаць для вас усё самае цікавае пра жыццё горада і жыццё ў горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024