Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць

На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.


Узгадваем тэкст, які раней публікавалі на «Тваім стылі».


Бліжэй Замкавай на вуліцы знаходзіліся камяніцы, збудаваныя найпазней у пачатку XVIII ст. Іх зруйнавалі толькі ў канцы 1960-х гг., каб адкрыць від на цуд савецкай архітэктуры — Дом Быта. Каля жаночага кляштару Раства Багародзіцы на вуліцы стаялі згубленыя сярод зеляніны сядзібы мясцовай шляхты — між іншым тут нарадзіўся Юліюш Румель, генерал, які восенню 1939 году кіраваў абаронай Варшавы ад фашыстаў. А далей пачынаўся роў, які аддзяляў Кляшторную ад Новага Замка і вёў да Нёмана. Пройдземся па гэтай вузенькай брукаванай вулачцы.

У часы Напалеона Орды Кляшторная была забудавана дамкамі-сядзібамі, якія захаваліся да пачатку ХХ ст., змяшаўшыся з карпусамі тытунёвай фабрыкі ды мураванымі жылымі камяніцамі.

Кляшторная вуліца ў 1915 годзе — ад скрыжавання з Замкавай да рова, які вёў на Падол да старой пераправы праз Нёман. Справа масіў сучаснай пальчаткавай фабрыкі. На фота лёгка зарыентавацца па дамах на Замкавай, якія стаяць і сёння.
1916 год. На пярэднім плане Маставая вуліца, на другім плане Кляшторная.
Цікавы малюнак тытунёфай фабрыкі Шарашэўскага 1906 года. Пярэдні фасад нам добра вядомы і сёння — ён выходзіць на Савецкую плошчы. А вось задняя частка не захавалася. Гэта і ёсць забудова Кляшторнай вуліцы.
Вузенькая вулачка, што пачынаецца паміж трохпавярховым будынкам у цэнтры і аднапавярховым домікам — гэта і ёсць Кляшторная. За будынкамі кляштар Раства Багародзіцы ад якога вуліца і атрымала сваю назву.
Вуліца Замкавая ў 1941 г. Справа за трохпавярховым будынкам паварот на Кляшторную.
Ці не адзіны ацалелы здымак, зроблены з самой вуліцы Кляшторнай. Амаль уся забудова ўжо знішчана, але адкрываецца перспектыва на Фару Вітаўта. Дарэчы, выходзячы на Замкавую, Кляшторная заканчвалася прыгожай брамкай паміж дамамі № 3 і № 5. Гэтая брамка захавалася дасюль.
Такая панарама на цэнтар горада была ў 1944 годзе. Злева бачныя некалькі домікаў Кляшторнай вуліцы. Прама — адноўленыя пасля вайны дамы № 3 і № 5 па Замкавай вуліцы. Справа — Фара Вітаўта.
У 1968 годзе за Палацам тэкстыльшчыкаў яшчэ заставалася некалькі дамкоў былой Кляшторнай, пераіменаванай тады ўладамі ў Фабрычную, але ўжо быў падрыхтаваны катлаван Дома быту.
Чорным колерам паказаныя дамы, якія існуюць сёння. Як бачым, ад былой Кляшторнай засталася толькі частка карпусоў пальчаткавай фабрыкі. Вуліцу перакрывае вугал Дома быта — ці не самага пачварнага будынка ў гістарычным цэнтры, знесці які проста неабходна і для адбудовы вуліцы Кляшторнай і для ўпрыгожання вуліцы Замкавай.

Если вы хотите создать уют и определенную атмосферу в вашем доме, то без использования тюли, вам этого не достичь. Предлагаем вам обратить внимание на качественные тюли от магазина Антураж. Широкий ассортимент, множество расцветок и приятные цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024