Падатковая сістэма Польшчы дазваляе рэзідэнтам краіны самім вырашаць, куды накіраваць 1,5% сваіх падаткаў. Так можна падтрымаць розныя грамадскія арганізацыі, якія вам сімпатычныя. А яшчэ — рэдакцыю Hrodna.life.

Асноўная аўдыторыя Hrodna.life, нягледзячы на ўсе складанасці, застаецца ў Беларусі. Нас надалей штодзённа чытаюць гродзенцы, абыходзячы блакіроўкі, не зважаючы на «экстрэмісцкі статус» і ўсе іншыя перашкоды, якія на шляху да нашых чытачоў нам робіць беларуская ўлада.

Дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы. Калі вы рэлакаваліся ў Польшчу і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго ўжо заплачанага падатка. Проста пазначце гэта, калі будзеце запаўняць падатковую дэкларацыю. Калі вы не выбераце ніякай арганізацыі, польская падатковая скіруе 1,5% вашых падаткаў выпадковаму атрымальніку.

Падтрымаць Hrodna.life можна і калі вы не плаціце падаткі ў Польшчы — праз наш Patreon. А калі вы працуеце ў Літве, то можаце перадаць нам 1,2% сваіх падаткаў.

Як ахвяраваць 1,5% сваіх сплочаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: інструкцыя для тых, хто працуе ў Польшчы

Штогод з 15 лютага да 30 красавіка падатковыя рэзідэнты Польшчы складаюць падатковыя дэкларацыі - PIT (большасць складае PIT-37, але ў залежнасці ад даходаў гэта могуць быць і PIT-36 або PIT-28).

Электронныя дэкларацыі можна падаць на сайце podatki.gov.pl. Трэба націснуць «Sprawdź», далей зноў «Sprawdź» і кнопку «e-Urząd Skarbowy — zaloguj się». Звычайна для логіна выкарыстоўваецца «profil zaufany» або ваш інтэрнэт-банкінг.

Вы павінны па чарзе ўбачыць такія экраны:

Пасля аўтарызацыі вы патрапіце на epit.podatki.gov.pl, дзе ўжо павінны быць загружаныя дадзеныя ад вашага працадаўцы (або некалькіх працадаўцаў) — фармуляры PIT-11. Вы націскаеце кнопку «Złóż PIT» і звяраеце ўпісаныя ў дэкларацыі даходы з рэальна атрыманымі. Калі трэба, уносіце дадатковыя даходы або пазначаеце падатковыя ільготы, на якія маеце права.

как заплатить налоги в Польше и заполнить PIT-37 в Польше
У левым верхнім вуглу старонкі будзе кнопка «Złóż PIT» — трэба на яе націснуць

Самае галоўнае пры запаўненні падатковай дэкларацыі - не прапусціць пункт «Wniosek o przekazanie 1,5% podatku należnego na rzecz organizacji pożytku publicznego (OPP)».

Там у полі «Numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 507 234 — ён адпавядае польскаму фонду FaniMani, які сёлета дапамагае нам збіраць працэнт ад падатка.

У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» упішыце лічбу 85 554 — гэта наш нумар у базе FaniMani. Тут вельмі важна не памыліцца!

Сістэма аўтаматычна разлічыць суму. Пастаўце галачку «Wyrażam zgodę» і націсніце кнопку «Zatwierdź».

Працягніце запаўняць дэкларацыю і дашліце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.

Дзякуй вялікі!