Побач з крыжом — зламаны ствол з лічбай «1863» і вывернутыя дагары карані, праз якія прарастае маладое дрэўца. Знак усталявалі на пачатку экалагічнай сцежкі Зарубіцкага лесу Індурскага лясніцтва і ўрачыста адкрылі 18 кастрычніка. Гэта не першая гістарычная ініцыятыва мясцовых леснікоў. Летась у Зарубіцкім лесе высадзілі гектар маладых дрэўцаў у гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава Зламанае навальніцай дрэва мае нагадаць аб паламаных і заўчасна абарваных лёсах паўстанцаў, а вывернутыя карані, праз якія прарастае маладое дрэўца — аб непарыўнай памяці пра герояў. Крыж паміж часткамі кампазіцыі сімвалізуе веру. Пра гэта распавёў на адкрыцці знака яго аўтар, майстар лесу Індурскага лясніцтва, Іосіф Сідаркевіч. Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава

«Крыж рэзаў з ясеня, гэта больш трывалае дрэва. Вырашыў не рабіць яго гладкім і габляваным. Наадварот, зарубкі і шурпатасці на крыжы мелі выглядаць як пазнакі часу, цяжкасцяў і выпрабаванняў, праз каторыя паўстанцы неслі свой крыж і сваю веру».

Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава
Аўтар памятнага знака, майстар лесу Індурскага лясніцтва, Іосіф Сідаркевіч
На тое, што памятны знак у гонар герояў з’явіўся ў лесе пад Гродна, ёсць шмат падставаў, мяркуе гісторык Васіль Герасімчык. Менавіта лясы ён назваў «магістралямі паўстанцаў». Індурскім шляхам, узгадаў гісторык, перапраўляліся з Сакольскай пушчы ў Ружанскую атрады паплечніка Кастуся Каліноўскага — Валерыя Врублеўскага. Ды і «Мужыцкая праўда» ў раёне Індуры таксама актыўна распаўсюджвалася. Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава Меркаваннем Аляксея Гарохава, кіраўніка лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса, памятныя знакі ў гонар гістарычных падзей і знакамітых асобаў Беларусі могуць зрабіць звычайную «экалагічную сцежку» лясніцтва ўнікальным аб’ектам, прывабным і для мясцовых жыхароў, і для турыстаў.
Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава
Аляксей Гарохаў, кіраўніка лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса
Падчас шпацыру можна пабачыць разнастайныя дрэвы, частку з каторых у канцы ХІХ — пачатку ХХ вякоў завезлі з-за мяжы былыя ўладальнікі мясцовасці Пуслоўскія, а частку ўжо вырасцілі ў сваім пітомніку-гадавальніку.
Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава
Памятны знак ў выглядзе пяра, усталяваны ў гонар Васіля Быкава, пабач з дзялянкай лесу імя народнага пісьменніка
На гэтай жа сцежцы пожна пабачыць і дзялянку, засаджаную ляснымі культурамі ў гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. «Больш за ўсіх падраслі за гэты час лістоўніцы, хуткі рост у першыя гады для гэтых дрэваў характэрны», — распавёў ляснічы Індурскага лясніцтва Анатоль Клімко. Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава Пачатая «Быкаўскім» лесам традыцыя мае працягвацца і надалей. Меркаваннем супрацоўнікаў лясніцтва, на Гродзеншчыне шмат вартых павагі і памяці асобаў і падзей, аб якіх дапаможа распавесці лес. Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава