Спадчына

Ь- ПанямунЬ. 5 фактаў пра каралеўскую сядзібу, што ўзвышаецца над Нёманам

Адна з трох загарадных рэзідэнцый апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага — Панямунь. У будынку, што схаваны глыбока ў парку, не раз гасцілі знатныя асобы і паплечнікі караля, з якімі манарх вырашаў будучыню краіны. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» — пяць фактаў пра сядзібу Панямунь.

Панямунь. Малюнак: Ігар Варкулевіч.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Ці быў калісці замак на месцы сядзібы

Як сцвярджае мясцовае паданне, на месцы сядзібы калісьці стаяў замак. Але ніякіх прызнакаў яго існавання і пацвярджэнняў гэтаму няма. Загарадную рэзідэнцыю для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага пабудавалі на гэтым месцы ў 1771 годзе.

Аднапавярховы будынак размясцілі ў глыбіні парка над правым берагам Нёмана. Сядзібу умацавалі падпорнымі сценкамі тэрас. З усходу і поўначы тэрыторыя была абмежавана глыбокім ровам.

Упрыгожаны толькі чатырохкалонным порцікам

Будынак пабудавалі з цэглы. Палац быў атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. Пачатковы выгляд сядзібы можна ўбачыць на малюнку Напалеона Орды. У ХХ стагоддзі частку разбураных сценаў замянілі драўлянымі.

Палац належаў не толькі Панятоўскаму

Пасля адрачэння ад трона Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аддаў палац сваім крэдыторам. У другой палове ХІХ стагоддзя ўласніцай сядзібы стала Ядзвіга Друцкая-Любецкая. Пасля яе смерці сядзіба адышла яе брату Уладзіславу, які быў гаспадаром іншага палаца былога караля — Станіславова. Апошняй уладальніцай сядзібы стала дачка Уладзіслава Яніна.

Ажэшка адзначала тут юбілей літаратурнай дзейнасці

Гродзенская пісьменніца Эліза Ажэшка 9 лютага 1892 года адзначала ў палацы 25-годдзе літаратурнай дзейнасці. Сярод гасцей былі паэт Францішак Багушэвіч і кампазітар Мечыслаў Карловіч.

Не ўсе пабудовы захаваліся да нашых дзён

Будынак палаца — не адзіны, які ўваходзіў у комплекс рэзідэнцыі. У ХІХ стагоддзі на ўездзе ў сядзібу пабудавалі капліцу. Неагатычны будынак з васьміграннай шатровай званіцай захаваўся да сённяшняга дня.

Ніжэй палаца, на тэрасе, знаходзіўся прамакутны флігель, які з аднаго боку быў аднапавярховы, а з другога двухпавярховы. Да яго прымыкалі аранжарэі. У адрозненні ад капліцы, яны не захаваліся да нашых дзён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024