Горад

«Няма куды грошы падзець?» Экскурсаводы абурыліся ідэяй перанесці помнік Ажэшкі

Дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Каляда 25 ліпеня распавёў «Гродна Плюс» пра ідэю перанесці помнік Элізы Ажэшкі да дома пісьменніцы. Ён спасылаўся на меркаванне грамадскасці і экскурсаводаў. Апошнія кажуць, што не маюць ніякага дачынення да гэтай ініцыятывы і іх думкі ніхто не пытаўся.

Навошта пераносіць?

У сюжэце «Гродна Плюс» гаворыцца, што з ініцыятывай пераносу помніка выступаюць самі гіды. Самы папулярны пешы тур, даўно засвоены кожным экскурсаводам, акурат праходзіць па гэтай вуліцы. Перанос помніка Ажэшкі ў гэтым выпадку — рэвалюцыйная ідэя.

«Лагічна, на тым месцы, дзе стаяў дом Элізы Ажэшкі, стаіць ёй помнік. А далей музей, і гэта вельмі кампактна, гэта вельмі правільна. А тое, што мы ходзім туды на паварот, туды і паставіць цяжка і з пункту гледжання бяспекі не ўсё добра і гэтак далей, і тлумачыць, што ён тут робіць, гэты помнік, складана. Увогуле атрымліваецца, гэта вось такая ідэя грамадскасці, не мая. Я скажу, што гэта сапраўды агульнае меркаванне і маладых, скажам, экскурсаводаў і ва ўзросце», — заявіў Сяргей Каляда.

Ён адзначыў, што перанесці помнік можна ў рамках міжнароднага праекта «Шляхам Тызенгаўза». Ён якраз прадугледжвае парадкаванне экскурсійных маршрутаў.

Можа, не трэба?

Экскурсаводы адзначаюць, што іх меркавання наконт пераносу помніка Ажэшкі ніхто не пытаўся. Ва ўласным закрытым чаце яны заяўляюць, што абураныя спробай прыкрыцца імі. Экскурсавод Ігар Лапеха адзначае, што за сродкі ад праекту «Шляхам Тызенгаўза» можна рэалізаваць іншыя ідэі.

«Больш няма куды грошы падзець? Гэтыя сродкі можна выдаткаваць на больш патрэбныя ідэі. Можна зрабіць яшчэ адну паркавую скульптуру і паставіць непадалёк ад дома пісьменніцы. А помнік Ажэшкі чапаць не варта, ён даволі добра ўпісаны ў пейзаж і гродзенцы яго прывыклі бачыць на тым месцы».

«І магілу яшчэ перанесці»

Пра перанос помніка выказаўся гісторык Андрэй Вашкевіч. Ён доўга смяяўся, а потым сказаў:

«Прапаную развіць прапанову па пераносе помніка і перанесці бліжэй да дома і магілу пісьменніцы з Фарных могілак. Каб усё пра Ажэшку ў Гродне было ў адным месцы».

Спытаюць у гараджан

Гарадскія ўлады пытанне з пераносам помніка плануюць вынесці на абмеркаванне грамадскасці, таксама яго павінен зацвердзіць манументальны савет.

Дарэчы, бюст Ажэшкі ўжо пераносілі ў пасляваенныя гады. Да Другой сусветнай ён стаяў у гарадскім парку, недалёка ад тэатра лялек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024