Здароўе і спорт

Рэдактарка Hrodna.Life: Чаму я не худнею?

Я ўсё жыццё «худнела» і дажыла амаль да 100. Кілаграмаў. Ад трохзначнай лічбы на вагах мяне аддзяляе зусім няшмат. Жыць з такой вагай цяжка і нязручна. За 3 месяцы я хачу скінуць 10 кілаграмаў. Каб усё атрымалася, буду кансультавацца са спецыялістамі ад фітнесу і медыцыны. Не адкладаючы, пачынаю сёння — 15 ліпеня, з 98 кілаграмаў. Да 15 кастрычніка я буду важыць на 10 кг менш. (Але гэта не дакладна). Гэта першы тэкст спецпраекта Hrodna.Life # мінус10. Матэрыялы праекта будуць выходзіць раз на тыдзень.

Колькі сябе памятаю, колькі б я не важыла, я ўвесь час думала — трэба худнець. Я худнела пасля родаў, да лета і дзеля новай сукенкі. Я лічыла прыёмы ежы, калорыі і крокі. Я худнела на дыетах, прабежках і разгрузных днях.

Зараз мне 50. За апошнія 5 гадоў я набрала амаль 20 кілаграмаў. Ўжо апрабаваныя спосабы пахудання для мяне больш не працуюць. Гэта праблема. Я марную сілы проста на тое, каб насіць лішнія кілаграмы.

Можна жыць цікава з любой вагой. Людзей шануюць не толькі за знешні выгляд. Але ўсё роўна — хочацца аблегчыць сваё жыццё. У самым прамым сэнсе слова

Я такая не адна. Паводле дадзеных Белстата за 2019 год залішняя вага ёсць у 25% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў. Ва ўзроставай групе 50+ такіх людзей 37%. Большая частка з іх — жанчыны.

10 кг за 3 месяцы — так, гэта магчыма

Цяпер я буду худнець па навуцы — у суправаджэнні спецыялістаў. Першы з іх — інструктар трэнажорнага цэнтра «Максі» Антон Дзмітрычэнка. Маю мэту — мінус 10 кілаграмаў за 3 месяцы, ён ацаніў як рэальную.

Трэнер-інструктар па фітнесу Антон Дзмітрычэнка спакойны, а я — не вельмі. Тут столькі жалеза, што страшна глядзець

Па словах Антона, з запытам схуднець ў трэнажорную залу прыходзяць «у асноўным усе». Тое, што я нашмат старэйшая і цяжэйшая чым большасць звычайных кліентак, яго не бянтэжыць. Узрост — не праблема, а проста фактар, які ўлічваецца пры распрацоўцы індывідуальнай праграмы пахудання. У маім выпадку не патрэбныя вялікія фізічныя нагрузкі. Асноўная ўвага — на размінкі, падтрымку рухомасці суставаў і агульнага тонусу цела.

—  Ці атрымаецца схуднець з такім падыходам?

—  Канечне. Асноўнае для пахудання — гэта харчаванне.

Схуднець лёгка. Я сама 100 разоў спрабавала

Па словах Антона, усё вельмі проста. Трэба:

  • Наладзіць рэжым сну;
  • Піць ваду;
  • Стварыць дэфіцыт калорый;
  • Забяспечыць рухальную актыўнасць;

Вось тут мне перастала быць смешна.

Своечасова класціся спаць? Я забылася, калі засынала раней паўночы. Мне не хапае дня на ўсё, што хочацца зрабіць. Вечныя дэдлайны не спрыяюць спакойнаму сну па 8 гадзін.

Дэфіцыт калорый? Бывае, вяртаюся позна дадому, стомленая і галодная. А муж прыйшоў крыху раней і ўжо падсмажыў бульбачкі. І хочацца адразу паесці бульбачкі, потым расплакацца ад крыўды і пасварыцца з мужам, а потым яшчэ заесці бульбачкаю стрэс. Вось табе і ўвесь дэфіцыт калорый.

З рухальнай актыўнасцю зусім бяда. Я было вырашыла шпацыраваць кожны дзень у Пышках. Ды мне то часу шкада, то стамілася за дзень, то надвор’е не тое.

І як тут схуднець?

«Першы тыдзень будзем назіраць»

Чароўных таблетак у Антона няма. Затое ў яго ёсць план. Каб скласці індывідуальную праграму для пахудання, трэба ацаніць мой лад жыцця. Для гэтага першы тыдзень мне трэба толькі сумленна лічыць калорыі і адпраўляць Антону ў мэсанджар справаздачы аб харчаванні. Заняткаў у залі будзе два.

Як дасведчаная похудальшчыца, я адразу паставіла новы мабільны дадатак для падліку калорый і вызначыла планку па калорыях ў 1500 штодня. Яшчэ — зрабіла серыю «фотачак да» і нават выходжу вечарам на шпацыр скандынаўскай хадой.

Добра, што ўчора з гасцямі я з’ела дзве булачкі з тварагом і чарніцамі і кавалак торта з арэхамі. Будзе што ўспамінаць доўгімі галоднымі вечарамі.

Чытайце працяг: Мінус 4 за тыдзень ці з чаго пачынаецца пахуданне

Чытай яшчэ:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024