Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пакаленні аднаго прэзідэнта. Сакратар пра немагчымасць знайсці працу, народны гнеў і міграцыю - Hrodna.life - навіны Гродна

Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 26 гадоў. З ім выраслі два пакаленні, якія не бачылі іншага прэзідэнта і жылі сваім жыццём, падрастае трэцяе. Карэспандэнты Hrodna.life спыталі 26- і 19-гадовых жыхароў Гродна, якія нарадзіліся ў гады прэзідэнцкіх выбараў, што яны думаюць пра жыццё пры адным прэзідэнце і як гэта паўплывала на іх лёс.

Дыяна Кацюшэнкава нарадзілася ў Гродне ў студзені 2001 года. Па адукацыі - сакратар-рэферэнт, доўга не магла знайсці месца для адпрацоўкі пасля вучобы. Захапляецца тэатрам і не бачыць для сябе іншага шляху, акрамя як з’ехаць за мяжу.

«Мы скрэблі сцены шчоткамі, выдраівалі лісцікі на кветачках»

— Пасля заканчэння каледжа бацькі настойвалі, каб я паступала далей, але я ўсё роўна не хачу вучыцца ў гэтай краіне. Тады мне давядзецца застацца тут на доўгі перыяд, на адпрацоўку, а я і цяпер на ёй, з-за гэтага не магу з’ехаць. З беларускай адукацыяй за мяжой складана кудысьці прабіцца, калі гэта не медыцына.

Гады тры таму мама аддала мяне ў школу пры драматычным тэатры. Я зразумела, што акцёрства — не маё, але выкладчыкі кажуць, што з мяне атрымаўся б нядрэнны рэжысёр. Планую паступаць на рэжысёрскія факультэты ў Маскве ці Пецярбургу. У іншых краінах будзе больш складана — мова не на такім узроўні, але расійскую тэатральную адукацыю ў свеце вельмі шануюць. Падчас вучобы змагу падцягнуць мову і з’ехаць куды заўгодна.

Пакаленні аднаго прэзідэнта. Сакратар пра немагчымасць знайсці працу, народны гнеў і міграцыю
Прэм’ера спектакля «8 любячых жанчын» ад школы-студыі «Турандот» пры драматычным тэатры, лістапад 2019. Дыяна — у цэнтры. Фота з архіву гераіні

Пры адным кіраўніку ты жывеш i не бачыш перспектыў: альбо ўсё адно і тое ж, альбо становіцца горш. Пры гэтым з самага дзяцінства мне ў галаву ўбівалі, што Лукашэнка — самы шыкоўны прэзідэнт. Галоўны аргумент — мы не ваюем, значыць, усё выдатна. Да гэтага часу мне кажуць: навошта ты лезеш у палітыку, навошта ты нешта вучыш, Лукашэнка добры прэзідэнт, якая табе розніца. А мне вялікая розніца, я жыць хачу. Я маю зносіны з замежнікамі, часам мы размаўляем і на палітычныя тэмы, я ведаю, як у іншых краінах.

Пакаленні аднаго прэзідэнта. Сакратар пра немагчымасць знайсці працу, народны гнеў і міграцыю
Дзіяна ў год другіх прэзідэнцкіх выбараў. Фота з архіву гераіні

Уплыў улады на жыццё я адчула, калі вучылася ў гуманітарным каледжы. Ён моцна звязаны з універсітэтам, дзе многія рашэнні прымае не рэктар, а ўсё ідзе зверху. Часта бывала так, што мы прыходзім у каледж, а там кажуць: «Зараз будзем рабіць так і гэтак. Не ведаем, чаму, нам таксама не падабаецца, але так сказалі». Ніхто нічога не мог зрабіць.

Калі прыязджаў з праверкай намеснік міністра адукацыі, увесь каледж перад гэтым вар’яцеў два тыдні. Мы скрэблі сцены шчоткамі, выдраівалі лісцікі на кветачках. У дзень візіту з каледжа выганялі ўсіх, хто быў не ідэальна апрануты ў форму. Я зразумела, што нашу ўладу проста баяцца, гэта не павага. Было адчуванне, што яны ўбачаць нямытую кветачку, і пазбавяць фінансавання. У нас прэзідэнцкая рэспубліка, і ўсё ідзе ад яго і тых, хто сядзіць наверсе. Гэта немагчыма прасачыць, але ўсё ўзаемазвязана.

Пакаленні аднаго прэзідэнта. Сакратар пра немагчымасць знайсці працу, народны гнеў і міграцыю
Дыяне атрымалася ўладкавацца на адпрацоўку па размеркаванні ў тайм-кафэ «Партал». Месца ў родным горадзе яна шукала доўга

У мяне вельмі шырокая спецыяльнасць: магу працаваць і менеджарам, і лагістам, адміністратарам. Калі я шукала месца размеркавання, гэта была катастрофа. Ніхто не хоча браць маладых спецыялістаў. Не толькі з-за адсутнасці вопыту: іх не змогуць звольніць, альбо па артыкуле, альбо трымаць у сябе да самага канца. Шмат каму гэта не выгадна: трэба плаціць падаткі, а раптам яна нічога не будзе рабіць на працы? Каледж дапамагае знайсці месца. У нашу групу прыходзіла шмат запытаў ад дзяржавы, але практычна ўсе былі з глухіх вёсак, куды ніхто не хоча ехаць. Не магла знайсці месца да апошняга, і адчувала, што мяне вось-вось адправяць у ссылку на два гады. Гэта рэальна страшна. Платнага на маёй спецыяльнасці не было. Ва ўсіх былі такія праблемы, усіх высылалі. Палове майго патоку не хапіла месцаў у іх родных гарадах.

«Мару з’ехаць як мага хутчэй»

Не ўпэўненая, што пайду галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Да гэтага часу, натуральна, у выбарах не ўдзельнічала. Але наколькі ведаю ад людзей, якім давяраю, заўсёды было так: пойдзеш — фальсіфікуюць, не пойдзеш — фальсіфікуюць дакладна. Страшна ісці, і страшна не ісці. Дзіўнае пачуццё.

Існуе асцярога, што твой голас апынецца ў пачку, які сыдзе туды, куды трэба ўраду, а не табе. Самае горшае — пачуццё, быццам ты нічога не можаш зрабіць, нічога не можаш змяніць. Ты ўсё жыццё бачыў толькі гэты прыклад: што людзі нічога не могуць вырашаць. Усё жыццё бачыў, што іх галасы ўпісваюцца, і яны праз два тыдні даведваюцца — я, аказваецца, на выбарах быў, а мяне ў краіне не было.

Пакаленні аднаго прэзідэнта. Сакратар пра немагчымасць знайсці працу, народны гнеў і міграцыю
Дыяна не плануе заставацца ў Беларусі

Калі-небудзь улада ўсё роўна зменіцца. Для пачатку трэба з «аграномікі» эканоміку зрабіць. Калі новы кіраўнік будзе не з сям'і Лукашэнкі, калі сітуацыя стане хоць бы нармальнай, а не добрай — я магу вярнуцца. Але ў дзяржаву, якой яна ёсць цяпер — вяртацца катэгарычна не хачу, і мару з’ехаць як мага хутчэй. У Расію пакуль паеду выключна па адукацыю, з якой я магла б пайсці не на ферму. Я хачу развіваць сваё жыццё, даносіць да людзей свае думкі, рабіць, што мне падабаецца. У Беларусі такой магчымасці няма.

«Гнеў будзе страшэнным, а ў гневе можна і лыжкай да смерці забіць»

На перамены я спадзяюся, і баюся. Вельмі баюся 9 жніўня: калі абвесцяць, што Лукашэнка выйграў, а ад фальсіфікацыі нікуды не падзецца, — пачнецца чортава рэвалюцыя, жудасна гэта ўсведамляць. Я хачу, каб стаў прэзідэнтам хоць нехта, акрамя Лукашэнкі, таму што страшна і бязвыйсцева. Баюся, што будуць ваенныя дзеянні. Хвалююся за сваё жыццё, сваіх родных, за працу. Не стане грошай, а на што жыць? Больш за ўсё палохае невядомасць. Тое, што адбываецца цяпер — ужо страшна, а гэта проста мірныя пратэсты. На нямірных усё будзе нашмат горш, людзі возьмуць зброю, гэта непазбежна. Гнеў будзе страшэнным, а ў гневе можна і лыжкай да смерці забіць.

Чытайце таксама: