Горад

Нашчадкі Чапаева просяць Лукашэнку перадаць у Расію дэмантаваны ў Гродне помнік

Унучатая пляменніца камдзіва Васіля Чапаева Марына звярнулася да прэзідэнта Беларусі. Яна просіць перадаць у Расію дэмантаваны у 2019 годзе ў Гродне бюст сваяка.

Калі і чаму прыбралі Чапаева?

У лютым 2019 года гарадскія службы знялі з пастамента на вуліцы Васілька бюст героя грамадзянскай вайны ў Расіі Чапаева. Помнік абяцалі адрэстаўраваць да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў - замяніць Чапаева на помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога носіць цяпер вуліца. 31 сакавіка 2019 года стала вядома, што бюст Чапаева адправяць у музей. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову аб пераносе помніка.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі».

Працы па дэмантажы помніка Чапаева ў Гродне. Фота: Руслан Кулевіч

Прыводзім тэкст звароту Марыны Чапаевай:

Уважаемый Александр Григорьевич, меня зовут Марина Чапаева, я внучатая племянница легендарного героя Гражданской войны Василия Ивановича Чапаева. Я извиняюсь, что мне приходится обращаться к вам в такой напряженный момент и, так сказать, пользоваться ситуацией. Но, быть может, моя просьба несколько разрядит обстановку. Генеральная прокуратура России направила мое обращение в Генпрокуратуру Беларуси о демонтаже бюста Василия Чапаева в городе Гродно. В прошлом году его варварски отбойными молотками снесли, якобы для реставрации по требованию ваших националистов из «Малады фронта».

Для Саратова Чапаев — герой, спасший город от штурма белочехов, то есть интервентов. Но он еще и символ освобождения нашего государства от иностранного вмешательства. Здесь в Саратове есть улица Чапаева, но нет памятника. Бюст героя гражданской войны занял бы достойное место в нашем городе. Прошу вас сделать великодушный жест и передать бюст Чапаева в Россию. Желаю вам успеха, надеюсь на ваше сочувствие и отзыв.

Адкуль Чапаеў у Гродне?

Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната. Бюст усталявалі ў Гродне ў 1960-х гадах на вуліцы Чапаева. У 1994 годзе яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры гэтым заставаўся на вуліцы.

Дэмантаж бюста Чапаева на вуліцы Васілька ў Гродне. Фота: Руслан Кулевіч

Дзе цяпер помнік?

Помнік Чапаеву знаходзіцца на адным з прадпрыемстваў ЖКГ, у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей яго яшчэ не перадавалі.

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024