За верасень 2023 года ў грамадскім транспарце Гродна кантралёры затрымалі 1350 безбілетнікаў. Каб пасажыры плацілі за праезд, трэба ўводзіць больш зручныя формы аплаты, у тым ліку з дапамогай банкаўскіх карт, лічыць кіраўнік гарадскога Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Матусевіч.

Транспарт у Гродне. Ён часта трапляе ў заторы ў горадзе
Транспарт у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Аплаціць праезд праз QR-код можна будзе ў маршрутках

Зараз аплаціць праезд з дапамогай QR-кода можна ў аўтобусах і тралейбусах. У перспектыве такую аплату плануюць ўвесці і ў маршрутках.

Сярод маршрутчыкаў зараз адбывацца конкурс на абслугоўванне гарадскіх маршрутаў. Пры ацэнцы прапановаў ад перавозчыкаў гэтым разам упершыню ўвялі дадатковыя балы, калі яны падключаць сістэмы для аплаты праезда па мабільным тэлефоне.

Упершыню такая магчымасць з’явілася ў маршрутцы № 7 «Каўбасіно — вуліца Макаравай» у снежні 2021 года.

Увядуць аплату картай ва ўсім транспарце

Ва ўсім гарадскім транспарце плануюць увесці электронную форму аплаты праезда. Для гэтага трэба ўсталяваць валідатары. Пасажыру будзе дастаткова дакрануцца да валідатара сваёй банкаўскай карткай альбо смартфонам з актыўным дадаткам — аплату здымуць аўтаматычна.

Але паколькі ўсталёўка валідатараў дарагая, гэтае пытанне разглядаюць у перспектыве.

«Пакуль ёсць такое паняцце, як безліміт. Набылі праяздны на месяц на аўтобус і тралейбус - і ездзіце, колькі захочаце, — сказаў Матусевіч. — У паездках вас ніхто не абмяжоўвае і каштуе яно менш, чым карыстацца разавымі талонамі. Гэта аптымальны варыянт і для тых, хто часта ездзіць з перасадкамі».

Больш за 1000 “зайцаў” за месяц: як у Гродне плануюць паляпшаць сістэму аплаты за праезд?
Гродзенскі грамадскі транспарт. Фота: Hrodna.life

Чаму пасажыры не аплачваюць праезд

«Прычыны, чаму не аплацілі праезд, розныя: у адных — праблемы з фінансамі, іншыя — злосныя парушальнікі і не плацяць з прынцыпу. А некаторыя думаюць, што іх пранясе. І нашая задача ў першую чаргу — выяўляць менавіта такіх пасажыраў», — лічыць Матусевіч.

Колькі ў Гродне кантралёраў

Аператар пасажырскіх перавозак Гродна працуе са студзеня 2023 года. У штаце 32 супрацоўнікі, з іх 23 — кантрольна-рэвізорская служба. Яна не толькі правярае наяўнасць квіткоў і праяздных у пасажыраў, але і апрацоўвае пастановы, пратаколы і супрацоўнічае з органамі прымусовага выканання.

Чытайце таксама: Сервис оплаты проезда TIX прекращает работу