Карыснае

Пракаты веласіпедаў у Гродне — 2023: дзе і за колькі можна ўзяць ровар у арэнду

Хоць лета і доўжыцца фармальна ўсяго тры месяцы, пракаты веласіпедаў, самакатаў і сігвэяў звычайна працуюць даўжэй. Веласіпеды ў Гродне можна арандаваць як на гадзіну, так і на больш працяглы тэрмін — дні або тыдні. Hrodna.life праверыў, дзе ў Гродне ў 2023 годзе можна ўзяць напракат веласіпеды і самакаты.

Пракат веласіпедаў у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.

«ВелоСтарт»

Пракатаў веласіпедаў ад «Гроднааблкінавідэапраката» мае ў Гродне пяць кропак. У наяўнасці ёсць веласіпеды для дзяцей і дарослых. Можна загадзя забраніраваць веласіпед, а для турыстаў і гасцей Гродна велапракат прапануе зніжкі па спецыяльнай картцы госця.

  • Моладзевы Цэнтр «Гродна» (Савецкая, 9)

Час працы:

Нядзеля — Чацвер — з 10:00 да 21:00
Пятніца — Субота — з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375 295 051 648

  • Кінатэатр «Космас» (Горкага, 49а)

Час працы: Штодзённа — з 10:00 да 22:00

Тэлефон: +375 152 558 186

  • Кінатэатр «Усход» (пр-т Касманаўтаў, 41б)

Час працы: Штодзённа — з 9:00 да 21:00

Тэлефон: +375 336 665 182

  • Кінатэатр «Кастрычнік» (Паповіча, 3)

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 21:00

Тэлефон: +375 152 601 629

  • Кінатэатр «Чырвоная зорка» (Сацыялістычная, 4)

Час працы: Штодзённа з 10:00 да 20:00

Тэлефон: +375 152 740 064

Цэны

  • 1 гадзіна — 5 рублёў
  • 1 суткі - 17 рублёў

«ЗОЖик»

Велапракат размяшчаецца побач са сцежкай здароўя ў Пышках на вуліцы Фестывальнай, 6. Сёлета ён працуе з 1 красавіка да 30 верасня.

Пракат веласіпедаў «ЗОЖик» у Гродне. Фота Hrodna.life.

У наяўнасці дарослыя і дзіцячыя веласіпеды, велакрэслы, велапрыцэпы. На кожным веласіпедзе ёсць спідометр, а таксама мацаванне для бутэлькі з вадой. Акрамя веласіпедаў можна арандаваць звычайны самакат альбо электрасамакат і нават веламабіль.

Час працы:

Панядзелак — Пятніца з 17:00 да 22:00

Субота — Нядзеля (святочныя) — з 10:00 ла 22:00

Цэны

Цана залежыць ад мадэлі веласіпеда.

Пракат веласіпедаў:

  • 1 гадзіна — ад 4,5 да 5.5 рублёў,
  • суткі - ад 18 да 24 рублёў.

Таксама там можна арэндаваць электрасамакаты. Іх цана — ад 6 да 8 рублёў за 30 хвілін і ад 10 да 15 рублёў за гадзіну. Цана залежыць ад мадэлі самаката.

Фізкультурна-аздараўляльны комплекс у Пышках

Гэты пракат веласіпедаў знаходзіцца ў Цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай на тэрыторыі былога лагера «Юныя касманаўты» ва ўрочышчы Пышкі, 13.

Цэны

  • 1 гадзіна — 3 рублі,
  • суткі - 20 рублёў

Час працы:

Чацвер: з 15:00 да 19:00
Субота — Нядзеля: з 15:00 да 20:00

Школа алімпійскага рэзерву

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 32. У 2023 годзе яны не будуцуь выдаваць у пракат веласіпеды. Там можна будзе арэндаваць толькі турыстычны інвентар — намётры, спальныя мяхі, турыстычныя дыванкі.

Пракат веласіпедаў на вуліцыы Ажэшкі, 32. Фота: Hrodna.life

Center Scooter

Гэты пракат знаходзіцца ў дворыку на вуліцы Савецкай, 6 у хостэле «CENTER». Там можна арандаваць электрасамакаты і сігвэі. Госці хостэла могуць атрымаць зніжку. Таксама можна аформіць дастаўку, калі замовіць больш за чатыры адзінкі двухколавага транспарту.

Цэны

  • 30 хвілін — 6 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 гадзіна — 10 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 2 гадзіны — 16 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 3 гадзіны — 24 рублі (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
  • 1 суткі - 40 рублёў (у выхадныя 45 рублёў)
  • Начное катанне — з 23:00 да 05:00 — 25 рублёў (у выхадныя 30 рублёў)

Байкшэрынгі і кікшэрынгі ў Гродне

Kolobike

Каб скарыстацца веласіпедам, трэба ўсталяваць на свой тэлефон дадатак з Google Play альбо App Store, знайсці ў горадзе жоўты веласіпед і адсканаваць QR-код.

Старт паездкі - 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 0,05 рублёў. Грошы спішуцца аўтаматычна з вашай карткі пасля сканчэння паездкі. На ўсіх веласіпедах усталяваны трымальнік для тэлефона, кошык і фары.

Eleven

Eleven — шэрынг электрасамакатаў. Каб імі скарыстацца, трэба таксама спампаваць дадатак з Google Play альбо App Store. Пасля гэтага трэба адсканаваць QR-код на самакаце. З аднаго тэлефона можна арандаваць да пяці самакатаў.

Старт паездкі - 2 рублі. Кожная наступная хвіліна — 0,3 рублі.

Samokato

Яшчэ адзін шэрынг самакатаў. Каб скарыстацца, трэба сцягнуць дадатак з Google Play альбо App Store і прымацаваць картку.

Старт паездкі - ад 1 да 1,2 рублёў. Кожная наступная хвіліна — 0,26 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024