Хоць лета і доўжыцца фармальна ўсяго тры месяцы, пракаты веласіпедаў, самакатаў і сігвэяў звычайна працуюць даўжэй. Веласіпеды ў Гродне можна арандаваць як на гадзіну, так і на больш працяглы тэрмін — дні або тыдні. Hrodna.life праверыў, дзе ў Гродне ў 2022 годзе можна ўзяць напракат веласіпеды і самакаты.

«ВелоСтарт»
Пракатаў веласіпедаў ад «Гроднааблкінавідэапраката» мае ў Гродне пяць кропак. У наяўнасці ёсць веласіпеды для дзяцей і дарослых. Можна загадзя забраніраваць веласіпед, а для турыстаў і гасцей Гродна велапракат прапануе зніжкі па спецыяльнай картцы госця.
- Моладзевы Цэнтр «Гродна» (Савецкая, 9)
Час працы:
Нядзеля — Чацвер — з 10:00 да 21:00
Пятніца — Субота — з 10:00 да 22:00
Тэлефон: +375 295 051 648
- Кінатэатр «Космас» (Горкага, 49а)
Час працы: Штодзённа — з 10:00 да 22:00
Тэлефон: +375 152 558 186
- Кінатэатр «Усход» (пр-т Касманаўтаў, 41б)
Час працы: Штодзённа — з 9:00 да 21:00
Тэлефон: +375 336 665 182
- Кінатэатр «Кастрычнік» (Паповіча, 3)
Час працы: Штодзённа з 10:00 да 21:00
Тэлефон: +375 152 601 629
- Кінатэатр «Чырвоная зорка» (Сацыялістычная, 4)
Час працы: Штодзённа з 10:00 да 20:00
Тэлефон: +375 152 740 064
Цэны
- 30 хвілін — 2,50 рублі (кожныя наступныя 30 хвілін — 1,5 рублі, гадзіна — 3 рублі)
- 1 гадзіна — 5 рублёў (кожныя наступныя 30 хвілін — 1,5 рублі, гадзіна — 3 рублі)
- 1 суткі - 17 рублёў (кожныя наступныя суткі - 15 рублёў)
- 2 сутак — 30 рублёў (кожныя наступныя суткі - 15 рублёў)
- 2 сутак чацвер-пятніца альбо нядзеля-панядзелак — 22,5 рублёў.
«ЗОЖик»
Велапракат размяшчаецца побач са сцежкай здароўя ў Пышках на вуліцы Фестывальнай, 6. Сёлета ён працуе з 1 красавіка да 30 верасня.

У наяўнасці дарослыя і дзіцячыя веласіпеды, велакрэслы, велапрыцэпы. На кожным веласіпедзе ёсць спідометр, а таксама мацаванне для бутэлькі з вадой. Акрамя веласіпедаў можна арандаваць звычайны самакат альбо электрасамакат і нават веламабіль.
Час працы:
Панядзелак — з 10:00 да 22:00
Аўторак — Пятніца — з 17:00 да 22:00
Субота — Нядзеля — з 10:00 ла 22:00
Цэны
Цана залежыць ад мадэлі веласіпеда.
Пракат веласіпедаў:
- 1 гадзіна — ад 5 да 5.5 рублёў,
- суткі - ад 21 да 24 рублёў.
- Пракат звычайнага самаката — 3,5 рублі за гадзіну.
- Пракат электрасамаката — 10−15 рублёў за гадзіну.
Школа алімпійскага рэзерву
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 32. Там можна арандаваць веласіпеды, самакаты і ролікі.

Час працы:
Панядзела — пятніца, з 9:00 да 17:00
Цэны
Пракат дзіцячага веласіпеда:
- 1 гадзіна — 2,5 рублі
- 1 суткі - 5 рублёў.
- 3 сутак — 9 рублёў
Пракат дарослага веласіпеда:
- 1 гадзіна — 4 рублі
- 1 суткі - 10 рублёў
- 3 сутак — 20 рублёў
Арэнда ролікаў:
- 1 гадзіна — 3 рублі
- 1 суткі - 5 рублёў
- 3 сутак — 6 рублёў
Арэнда самаката:
- 1 гадзіна — 2 рублі
- 1 суткі - 4 рублі
Дадаткова за 1 рубель можна ўзяць у пракат спецыяльны замок для веласіпеда.
v-prokate
«v-prokate» — даўгатэрміновая арэнда дзіцячых веласіпедаў. Пракат размяшчаецца на вуліцы Кастрычніцкай, 4, офіс 103. У наяўнасці ёсць веласіпеды і самакаты Scooter Maxi Print. Іх можна арэндаваць на доўгі тэрмін.
Час працы:
Панядзелак — Пятніца — з 10:00 да 18:00
Субота — з 10:00 да 15:00
Цэны
Пракат веласіпеда:
- 14 дзён — 13 рублёў
- 30 дзён — 16 рублёў
- 60 дзён — 28 рублёў
- 90 дзён — 39 рублёў
Фізкультурна-аздараўляльны комплекс у Пышках
Гэты пракат веласіпедаў знаходзіцца ў Цэнтры алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай на тэрыторыі былога лагера «Юныя касманаўты» ва ўрочышчы Пышкі, 13.
Час працы:
Чацвер: з 15:00 да 19:00
Субота — Нядзеля: з 15:00 да 20:00
Center Scooter
Гэты пракат знаходзіцца ў дворыку на вуліцы Савецкай, 6 у хостэле «CENTER». Там можна арандаваць электрасамакаты і сігвэі. Госці хостэла могуць атрымаць зніжку. Таксама можна аформіць дастаўку, калі замовіць больш за чатыры адзінкі двухколавага транспарту.
Цэны
- 30 хвілін — 6 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
- 1 гадзіна — 10 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
- 2 гадзіны — 16 рублёў (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
- 3 гадзіны — 24 рублі (у выхадныя даражэй на 2 рублі)
- 1 суткі - 40 рублёў (у выхадныя 45 рублёў)
- Начное катанне — з 23:00 да 05:00 — 25 рублёў (у выхадныя 30 рублёў)
Байкшэрынгі і кікшэрынгі ў Гродне
Kolobike
Каб скарыстацца веласіпедам, трэба ўсталяваць на свой тэлефон дадатак з Google Play альбо App Store, знайсці ў горадзе жоўты веласіпед і адсканаваць QR-код.
Старт паездкі - 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 0,05 рублёў. Грошы спішуцца аўтаматычна з вашай карткі пасля сканчэння паездкі. На ўсіх веласіпедах усталяваны трымальнік для тэлефона, кошык і фары.
Eleven
Eleven — шэрынг электрасамакатаў. Каб імі скарыстацца, трэба таксама спампаваць дадатак з Google Play альбо App Store. Пасля гэтага трэба адсканаваць QR-код на самакаце. З аднаго тэлефона можна арандаваць да пяці самакатаў.
Старт паездкі - 2 рублі. Кожная наступная хвіліна — 0,3 рублі.
Samokato
Яшчэ адзін шэрынг самакатаў. Каб скарыстацца, трэба сцягнуць дадатак з Google Play альбо App Store і прымацаваць картку.
Старт паездкі - ад 1 да 1,2 рублёў. Кожная наступная хвіліна — 0,26 рублёў.