Поўную залю прыхільнікаў сабрала 16 студзеня прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя». У кнігу ўвайшлі успаміны 16 гродзенцаў-старажылаў. Трое герояў кнігі былі гасцямі імпрэзы і самі распавялі пра эпізоды свайго жыцця. Многія са сталых гродзенцаў стануць у хуткім часе героямі наступнай кнігі ад Руслана Кулевіча.

Гэта кніга — першае выданне ад Hrodna.life і першая кніга, выдадзеная з дапамогай краўдфандынгу ў Гродна. Найбольшую частку наклада замовілі гродзенцы. Апроч таго кнігу замаўлялі чытачы з Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Расіі, Кіпра і Ізраіля.

"Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага". Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў

Руслан кажа, што кніга выклікала вялікую цікавасць у моладзі:"Многія падыходзілі і казалі, што чытаючы ўспаміны сталых гродзенцаў, зацікавіліся гісторыяй сваёй сям'і, сталі распытваць сваіх бабуль і дзядуль пра Гродна іх маладосці. Іншыя шкадавалі, што не паспелі распытаць сваіх сталых сваякоў, а праз кнігу атрымалі магчымасць дакрануцца былога. Гэта натхняе мяне працаваць з успамінамі далей".

"Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага". Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў

«Столькі людзей тут збіралася толькі на Вольскага!», — жартавалі госці паміж сабой.

Сталыя госці імпрэзы і самі узгадвалі цікавосткі са свайго жыцця, ці з жыцця сваіх бацькоў. Многія з іх зацікаўлены падзяліцца і сваімі ўспамінамі для працягу

Віншаванні з нагоды выхада кнігі прышлі ад сталай чытачкі Hrodna.life Рут Маркус з Ізраіля.

"Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага". Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]