Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Punkroll: В Гродно готовится к открытию бар с паназиатской кухней 

«Гэтая ежа ідэальна вяжацца з панк-стылем», — распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў, адзін з сузаснавальнікаў бара «Punkroll». Ва ўстанове абяцаюць уласцівую панк-стылю сумленнасць і свабоду ад стэрэатыпаў, а таксама шчодрасць і прастату паназіяцкай кухні. Сам Махаўцоў у праекце ўпершыню выступіць у ролі кіраўніка. Хто стане шэфам кухні, калі адкрыецца новы бар, і чым ён парадуе жыхароў Гродна, Сяргей распавёў Hrodna.life.

Ежа, якая каштуе сваіх грошай

«Яна простая і не мудрагелістая, — кажа Махаўцоў пра паназіяцкую кухню. — Яе нават вытанчанай назваць нельга. Затое заўсёды разумееш, што яна каштуе сваіх грошай. Асабліва, калі табе прыносяць шчодрую талерку смачнай і рэзкай локшыны».

punk roll, панк ролл, паназиатская кухня, суши, Гродно, Сергей Моховцов
Ролы ў «Punkroll» можна набыць у сярэднім за 13−15 рублёў, а локшыну — менш чым за 10 рублёў

Праверыць яго абяцанні можна будзе ўжо вельмі хутка. Бар пачне працаваць у тэставым рэжыме ўжо ў сярэдзіне красавіка. «Плануецца выкананне рок-кавераў па выхадных і абедзеннае меню з першага дня адкрыцця. Дастаўку па некаторых пазіцыях меню можна замовіць ужо цяпер», — распавёў Hrodna.life Сяргей.

Хто стаў шэф-кухарам «Панк рола»

У Сяргея Махаўцова, аднаго з саўладальнікаў установы, вялікі досвед працы ў грамадскім харчаванні. Ён быў шэф-кухарам у кафэ «Веранда», кафэ паназіяцкай кухні «Лі» і кейтэрынгавай арганізацыі «Першы кейтерынг». У праекце «Punkroll» ён упершыню будзе не шэфам, а кіраўніком. Па яго словах, гэта розныя, цяжка сумяшчальныя спецыялізацыі.

«Я ўдзельнічаю ў распрацоўцы меню, але шэф-кухарам ва ўстанове будзе Марыя Грыгаровіч, — распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў. — Гэта першы праект, дзе яна будзе шэф-кухарам. Просім любіць і не крыўдзіць. Яна вельмі стараецца, каб гасцям спадабалася наша кухня».

Чытайце больш:

Бармэна новай установы Махаўцоў абяцаў прадставіць публіцы пазней у Instagram праекта. «Агулам у бары будзе пераважаць моцны алкаголь, кактэйлі і безалкагольныя напоі ў паназіяцкім стылі».

«Свабода ад стэрэатыпаў, сумленнасць, прастата і… панк»

Пра паназіяцкую кухню Сяргей Махаўцоў кажа, што «яна каштуе сваіх грошай». У меню, па яго словах, стараліся пісьменна абгуляць якасны прадукт у складзе кожнай стравы: «Мы не хочам хаваць нашу ежу пад мікразелянінай і іншым, што не зусім пасуе да яе па смаку». Калі прадукты добрыя і прыгатаваныя правільна, дадатковыя ўпрыгажэнні ежы не патрэбныя, лічыць Махаўцоў: «Рыба — яркая і шчыльная, у нашых ролах начыння заўсёды больш, чым рысу».

punk roll, панк ролл, паназиатская кухня, суши, роллы, удон, Гродно, Сергей Моховцов
Удон з ялавічынай ў вустрычным соусе

У пацверджанне якасці страў з «Панк ролу» Сяргей прыводзіць досвед васьмі месяцаў паспяховай працы на дастаўку: «Нашыя госці пацвердзяць».

Чытайце таксама: «Стейки, цезарь, пиццы-роллы». Что гродненские фудблогеры думают о нашем общепите

Стараліся зрабіць тое, што спадабаецца нашым панкам

«Над назвай і стылем у нас працавала цэлая каманда аднадумцаў», — распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў. Канцэпцыя ўстановы звязана з агульнымі каштоўнасцямі каманды.

«Свабода ад стэрэатыпаў, прастата, сумленнасць — для нас гэта панк-музыка. Таму атрымалася назва „Punkroll“. Дызайнам займалася студыя „Месца“. Як у выніку атрымалася, можна будзе ацаніць па прыходзе ў нашу ўстанову».

Фішкі і зніжкі

Бента-боксы — адна з фішак у гродзенскім меню праекта. У такіх наборах ёсць адразу ўсё — мяса, гарнір, ролы, салата і соус. Бента-боксы можна будзе пакаштаваць у абедзеным меню ўстановы.

punk roll, панк ролл, паназиатская кухня, суши, Гродно, Сергей Моховцов
Боул з вэнджанымі мідыямі і крэветкамі

Стравы для бара і для дастаўкі будуць гатаваць на адной кухні. Але «ў залі» даступны да замовы большы спіс страў. «Тым не менш, хіты ў нашую дастаўку ўваходзіць будуць. Гэта ролы, локшына і боўлы», — распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў.

Ужо зараз у дастаўцы прысутнічаюць акцыі. Пры самавывазе кожны трэці рол кліент атрымлівае ў падарунак. Ёсць зніжка 25% у дзень народзінаў і зніжка на першую замову. Усе цэны і меню дастаўкі можна паглядзець на сайце.