Instagram для рэдакцыі Hrodna.life — адна з ключавых сацсетак. Мы не толькі посцім нешта сваё, але і любім паглядзець на знакамітасцяў гродзенскага інтэрнэту. За некаторымі з іх назіраць асабліва цікава. Вось 10 пастоў, якія нас здзівілі.

Хайп або добрыя намеры?

На Радаўніцу гродзенскі блогер Вадзім Ермашук, больш вядомы як Вадзімаці, наведаў могілкі, дзе зрабіў некалькі сэлфі на фоне магіл сваіх блізкіх. Пост выклікаў неадназначную рэакцыю ў аўдыторыі. Адны палічылі такія паводзіны недапушчальнымі і назвалі гэта звычайным хайпам, іншыя падтрымалі блогера.

www.instagram.com/p/BxJ0LmjH3aF/

Дарэчы, да самой Радаўніцы Вадзімаці рыхтаваўся грунтоўна, пра што сведчыць іншы пост. Вадзім з усмешкай на твары і двума букетамі штучных кветак у руках дзякуе тым, хто яму даў гэтыя кветкі.

www.instagram.com/p/BxIIeVgH4Yx/

Бландзінка з высокай адукацыяй

Дзяўчына выклала відэа, дзе вучыць іншых дзяўчат, што і як рабіць, калі ў аўто спусціла кола.

www.instagram.com/p/BwMLLWynPjT/


Гродненские блогеры: 5 интересных аккаунтов, на которые можно подписаться


«Сцісла аб тым, як прайшоў мой вечар». Менавіта так дзяўчына падпісала гэты пост. Глядзіцца пацешна, але нешта падказвае, што паўтараць падобнае небяспечна.

www.instagram.com/p/BqnXbEQHPrr/

На фоне папярэдняга здымка першы блогер Гродна (менавіта так сябе называе Вадзімаці) проста «адпачывае».

www.instagram.com/p/Bvg5wdBHI1M/

Гродзенскі DJ Smash?

Вадзімаці запрасілі на радыё…

Пасля чаго ён стаў шукаць падабенствы паміж сабой і DJ Smash.

www.instagram.com/p/Bx4gU17o0LY/

Да хуткай сустрэчы!

Мабыць словы тут залішнія, увогуле глядзіце самі…

www.instagram.com/p/BtCDJkdArqD/

Сацыяльны эксперымент

Удзельніца праекта ДОМ 2 Анастасія Балінская не толькі выкладвае відэа з бананам, але і робіць сацыяльныя эксперыменты! Дзяўчыну вельмі здзівіла, што ніхто з мінакоў не падышоў і нават не пацікавіўся, што з ёй і ці не патрэбна ёй хуткая.

www.instagram.com/p/BuO4ktkAhuk/

Рэклама 80 узроўню

Сацыяльныя эксперыменты гэта добра, але і без рэкламы таксама нікуды. На відэа бачна, што перад тым, як паехаць, машына злёгку адкатваецца назад… Хаця, калі звярнуць увагу, у якім абутку Насця садзіцца за руль, усе пытанні адпадаюць. І так, прышпіліцца яна таксама забылася.

www.instagram.com/p/BqhpnqcAXSg/

Плённае супрацоўніцтва з народнымі выбраннікамі!

Вадзімаці не толькі ходзіць па розных установах, але і сустракаецца з дэпутатамі.

www.instagram.com/p/BxRuVDQndi5/


10+1 самых популярных Instagram аккаунтов из Гродно. Кто все эти люди (и не люди)?


Калі вам здзівіла некаторая тэндэнцыйнасць у падборцы, то мы сапраўды прызнаемся: рэдакцыя Hrodna.life — адданыя фанаты Вадзімаці. Нам не сорамна.