Карыснае

Таемны госць у гродзенскіх кавярнях: абед у «Рэтра Піца»

«Таемны пасажыр» Hrodna.life наездзіўся, правяраючы таксі, і зараз пачынае тэставаць аб’екты грамадскага харчавання. Спраўджваем якасць, хуткасць, смак, чысціню і іншыя паказчыкі ў кавярнях і рэстаранах. Па аўторках — замаўляем комплексныя абеды.

Для першага тэсту мы абралі адну з самых старых піцэрый у горадзе, якая прапануе наведвальнікам абедзенае меню.

Замову прынялі хутка

У 13:04 таемныя наведвальнікі ўжо былі ў холе кавярні, дзе чакалі калі ім адчыняць гардэроб. Пачакаўшы каля хвіліны, убачылі, што іншыя заходзяць у верхнім адзенні. Як высветлілася, распранацца трэба ў зале, а адзенне вешаць на вешалку.

Людзей у 13 гадзін няшмат.

У зале нас сустрэў афіцыянт з меню, ён правёў нас да століка. Абедзенае меню стаіць наўпрост на стале. Апроч яго афіцыянт пакінуў тры меню: барнае, меню з піццамі і з іншымі стравамі.

Абеды ў «Рэтра піцы» даюць у буднія з 12:00 да 16:00. У ім 14 пунктаў, восемь з якіх пазначаны зорачкамі. Уверсе меню інфармацыя: *Пры замове трох страў пазначаных зорачкамі пірог «Ароматный» у падарунак.

Праз 5 хвілін да нас падыйшоў афіцыянт гатовы браць замову. Зрабіўшы замову, мы набралі ажно 5 зорачак — трошкі не дацягнулі да двух пірагоў.

На стале і пад сталом

На стале стаіць соль, перац, дзве шляначкі з нейкімі вадкасцямі, зубачысткі і поўная сурвэтніца.

А пад сталом некалькі жувальных гумак.

Праз 3 хвіліны на стале з’явіўся суп, два напоі і сталовыя прыборы.

Тэмпература супа і ягоны смак парадавалі таемнага госця № 1, а вось сурвэтка, у якую былі абгорнутыя сталовыя прыборы, не.

У дадатак на адным з нажоў былі заўважыны нейкія дзіўныя плямы.

Астатні посуд і прыборы не выклікалі нараканняў.

Правяраем прыбіральні

Пакуль таемны № 1 еў смачны расольнік, таемны госць № 2, якому прыйшлося яшчэ 10 хвілін чакаць сваёй замовы, вырашыла праверыць жаночую прыбіральню. Прыбіральня чыстая. Вада цячэ з абодвух кранаў, але напор у адным з іх нават напоўніцу не надта моцны.

Вадкае мыла ёсць, фен для рук ёсць і ён працуе. Папяровых ручнікоў няма. Гарачая вада апынулася халоднай ды і напор у кране быў вельмі слабы.

Грэцкі салат ці агароднінная нарэзка

Салаты і гарачыя стравы прынеслі ў 13:26, то бок праз 14 хвілін з моманту замовы. Да тэмпературы страў пытанняў не было. Але пакуль таемная наведвальніца ела салат, тэмпература пасты значна знізілася.

Грэцкі салат амаль не адрозніваецца ад звычайнай агародніннай нарэзкі: як і па выгляду, так і па смаку.

Тым часам наведвальнікаў станавілася больш.

У перапынку паміж першай і другой стравай мы праверылі мужчынскую прыбіральню.

У прыбіральні чыста, туалетная папера і ёршык на сваіх месцах, вадкае мыла таксама, фен для рук працуе, вада цяче. Папяровых ручнікоў няма.

Трошкі плям і павучок

Да чысціні самой залы ўзніклі пытанні. З аднаго боку «падваконніка» можна ўбачыць плямы.

З іншага, паназіраць за тым як працуе павучок.

Вынік: 42 хв і 13,14 руб

У 13:41 мы папрасілі нас разлічыць і ўжо праз дзве хвіліны афіцыянт прынёс чэк (з плямай).

Яшчэ праз 4 хвіліны забраў грошы і літаральна праз хвіліну прынёс рэшту. Праўда, без чэка. Яго прынеслі толькі па нашай просьбе — прыйшлося яшчэ пачакаць.

Увесь абед заняў 42 хвіліны і абышоўся ў 13,14 рублёў.

Спытаеце, як «Ароматный» пірог? А ніяк, бо нам яго не прынеслі. Чаму так выйшла, мы не запыталі, бо самі інфармацыю аб «акцыі» ў меню заўважылі толькі калі рыхтавалі матэрыял. Магчыма, проста забыліся, магчыма, палічылі, што дарыць пірог толькі аднаму з двух наведвальнікаў неяк непрыгожа і вырашылі не дарыць зусім.

З кавярні мы выйшлі сытыя, у час адведзенны на абед уклаліся. Сама кавярня з большага не пакінула ніякіх эмоцый. Кошт прымальны, абслугоўваюць хутка, ёсць з чаго выбраць, у тым ліку вегетарыянцам (але гэта не асобнае меню). А вось плямы, павукі і не зусім чысты нож пакінулі асадак.

Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024