Спадчына

Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх «блізнятаў»

На прасторах былога СССР большасць забудовы была тыпавой. Копіі вядомых гродзенскіх будынкаў можна сустрэць нават у Карагандзе або за Уралам. Будоўляў цалкам арыгінальных — такіх як драмтэатр або гатэль «Гродна» — параўнальна няшмат. Большасць рабіліся паводле распрацаваных у тыя часы тыпавых праектаў. Праўда, праекты пастаянна мадэрнізоўвалі - спрашчалі або ўдасканальвалі. Telegram-канал Hrodna 11:27 знайшоў у Расіі і Украіне аб’екты, якія быццам сышлі з гродзенскіх вуліц.

Галоўпаштамт

Галоўпаштамт быў збудаваны ў 1968 г. паводле праекту архітэктараў Г. Тарасевіча і Л.Вільчко.

Дом сувязі ў Гродне, 1975 г.

Будынак, спачатку вельмі густоўна аздоблены, значна страціў у сваёй арыгінальнасці пад час апошніх рэканструкцый. З яго даўно знялі квадратны стылёвы гадзіннік са стрэлкамі, замяніўшы яго маленькім электронным табло. Мы адшукалі як мінімум тры падобныя галоўпаштамты — у Чаркасах, Запарожжы і Мікалаеве ва Украіне. І ўсюды яны аказаліся не вельмі якасна «асучасненымі».

Галоўпаштамт у Чаркасах, 1984 г. Заўважце, што нават стылёвы гадзіннік на фасадзе — цалкам ідэнтычны таму, што быў раней у Гродне.

Дарэчы, менавіта ў Чаркасах з’явіўся першы такі паштамт. Яго ўрачыста адкрылі напярэдадні Першамая — 29 красавіка 1965 года. Праект Дома сувязі распрацавалі мясцовыя чаркаскія адмыслоўцы: архітэктар Рац і канструктар Бравер. Аўтары гродзенскага варыянта — Тарасевіч і Вільчко — перакампанавалі інтэр'еры і часткова фасады.

Дом сувязі ў Запарожжы. Яго фасад таксама пацярпеў ад «асучасневання»

Палац піянераў

Палац піянераў, або сучасны Палац творчасці дзяцей і юнакоў быў адчынены ў 1976 г. Калі верыць даведніку «Гродна» 1989 г., гэта тыпавы праект, перапрацаваны архітэктарам Еўдакімавым з улікам асаблівасцяў рэльефу.

Былы Палац піянераў у Гродне, 2021 г. Фота: Яндекс.Карты

Вядома, што такі самы палац быў адчынены ў 1982 г. у Данецку. Ён захаваўся і функцыянуе дасюль. Адзінае яго адрозненне ад нашага, пакрытага шэрай «махнатай» тынкоўкай — данецкі палац меў чырвоны колер, абкладзены дэкаратыўнай пліткай. Зараз жа ён стаў жоўта-чырвоным.

Палац піянераў у Данецку. Так ён выглядаў яшчэ ў пачатку 2010-х гг.
У часы так званай ДНР фасады адрамантавалі, але колеры падабралі не вельмі ўдала. Фота: Яндекс.Карты

Гандлёвы дом «Нёман»

У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў праект быў рэалізаваны ў Гродне і дасюль застаецца адным з найболей яскравых прыкладаў савецкага неакласіцызму ў нашым горадзе.

Гродзенскі ўнівермаг, 1960-я гг.

Мы знайшлі яшчэ пяць такіх будынкаў па ўсім былым СССР. Гэта вялікія крамы ў Ангарску і Дзмітраве (Расія), Крывым Рогу (Украіна), універмаг у Віцебску, а таксама крама «Дзіцячы свет» у Брэсце.

Універмаг у Ангарску
Універмаг у Дзмітраве

Чытайце таксама: Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне

Гатэль «Беларусь»

У 1961 г. адным з ленінградскіх праектных інстытутаў рапрацавалі праект гатэля для абласнога горада. У Гродне ён быў рэалізаваны ў другой палове 1960-х гг. як гатэль «Беларусь». Цікава, што ў нашым выпадку праект быў крыху зменены: прыбудаваны да гатэля рэстаран павярнулі пад 90 градусаў уздоўж вуліцы Горкага.

Гасцініца «Беларусь» у Гродне, 1974 г.

Па ўсім былым СССР захавалася не менш за 21 такая гасцініца! Бліжэйшая да Гродна знаходзіцца ў Лідзе каля замка і помніка князю Гедыміну.

Аналаг гродзенскага гатэля «Беларусь» у Кіраве
Уфа

Палац Тэкстыльшчыкаў

Знакаміты гродзенскі Палац Тэкстыльшчыкаў - адзін з найбольш папулярных у СССР праектаў. Яго аўтар — архітэктар Дзяржаўных майстэрняў І. Рожкін. Пачынаючы з 1947 па канец 1950-х гг. па краіне было збудавана як мінімум 54 такія будынкі. У Беларусі такіх болей няма, аднак вельмі шмат па Расіі і асабліва Украіне. У Данецкай і Луганскай абласцях аж 17 палацаў, збудаваных паводле дадзенага праекту!

Палац культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне, 1979

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў некаторых будынках наш Палац Тэкстыльшчыкаў пазнаецца вельмі слаба. Іх часцей за ўсё не аздаблялі рознай ляпнінай і часта прыбудоўвалі зверху невялікі трохкутны франтон.

Алчэўск, Луганская вобласць Украіны. Аналаг гродзенскага Палаца Тэкстыльшчыкаў. Адрозненне — трохкутны франтон, якога ў Гродне няма
Лісічанск, Луганская вобласць Украіны
Падольск (раён Клімаўск, які раней быў асобным горадам), Маскоўская вобласць. Дом культуры машынабудаўнікоў
Курск
Мурманск

Дом культуры «Цветліт»

Дом культуры «Цветліт» быў некалі пабудаваны як Дом культуры гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Пасля таго, як камбінат перанеслі, будынак атрымаў іншага ўласніка.

ДК Цветлит, wikimapia.org

Дом культуры пабудаваны па адным з самых папулярных у савецкія час праектаў. Такіх будынкаў па ўсім СССР каля 200. Толькі ў Беларусі іх можна пабачыць у Бешанковічах, Міёрах, Ліёзне, Ашмянах, Рудзенску, Клімавічах, Капылі, Лоеве, Віцебску, Ваўкавыску…

Ашмяны
Ваўкавыск
Лоеў

Тэлевежа

Гродзенская тэлевежа мае вышыню 254 м і зяўляецца адной з самых тэхнічна складаных вежаў не толькі Беларусі, але і ўсяго былога СССР. Аналагічныя ці вельмі падобныя вежы захаваліся ў Віцебску і Астары ў Азербайджане. Таму, гледзячы на фотаздымак з віцебскай вежа, даволі проста ўвайсці ў зман і палічыць, што гэта Гродна. Праўда Віцебская тэлевежа крыху ніжэйшая — усяго 243 метры вышыні.

Віцебская тэлевежа
Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024