На прасторах былога СССР большасць забудовы была тыпавой. Копіі вядомых гродзенскіх будынкаў можна сустрэць нават у Карагандзе або за Уралам. Будоўляў цалкам арыгінальных — такіх як драмтэатр або гатэль «Гродна» — параўнальна няшмат. Большасць рабіліся паводле распрацаваных у тыя часы тыпавых праектаў. Праўда, праекты пастаянна мадэрнізоўвалі - спрашчалі або ўдасканальвалі. Telegram-канал Hrodna 11:27 знайшоў у Расіі і Украіне аб’екты, якія быццам сышлі з гродзенскіх вуліц.
Галоўпаштамт
Галоўпаштамт быў збудаваны ў 1968 г. паводле праекту архітэктараў Г. Тарасевіча і Л.Вільчко.
![дом связи в Гродно 1975, савецкія будынкі Гродна, архітэктура](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/dom-svjazi-1975.webp)
Будынак, спачатку вельмі густоўна аздоблены, значна страціў у сваёй арыгінальнасці пад час апошніх рэканструкцый. З яго даўно знялі квадратны стылёвы гадзіннік са стрэлкамі, замяніўшы яго маленькім электронным табло. Мы адшукалі як мінімум тры падобныя галоўпаштамты — у Чаркасах, Запарожжы і Мікалаеве ва Украіне. І ўсюды яны аказаліся не вельмі якасна «асучасненымі».
![главпочтамт дом связи Черкассы 1984](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Cherkassy-Dom-svjazi.webp)
Дарэчы, менавіта ў Чаркасах з’явіўся першы такі паштамт. Яго ўрачыста адкрылі напярэдадні Першамая — 29 красавіка 1965 года. Праект Дома сувязі распрацавалі мясцовыя чаркаскія адмыслоўцы: архітэктар Рац і канструктар Бравер. Аўтары гродзенскага варыянта — Тарасевіч і Вільчко — перакампанавалі інтэр'еры і часткова фасады.
![Дом связи Запорожье](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Dom-svjazi-Zaporozhe.webp)
Палац піянераў
Палац піянераў, або сучасны Палац творчасці дзяцей і юнакоў быў адчынены ў 1976 г. Калі верыць даведніку «Гродна» 1989 г., гэта тыпавы праект, перапрацаваны архітэктарам Еўдакімавым з улікам асаблівасцяў рэльефу.
![Дворец пионеров Гродно, савецкія будынкі Гродна, архітэктура](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Dvorec-pionerov-800x493.webp)
Вядома, што такі самы палац быў адчынены ў 1982 г. у Данецку. Ён захаваўся і функцыянуе дасюль. Адзінае яго адрозненне ад нашага, пакрытага шэрай «махнатай» тынкоўкай — данецкі палац меў чырвоны колер, абкладзены дэкаратыўнай пліткай. Зараз жа ён стаў жоўта-чырвоным.
![Дворец пионеров Донецк](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Palac-pijanera-Daneck.webp)
![дворец пионеров Донецк](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/dvorec-pionerov-Doneck-800x507.webp)
Гандлёвы дом «Нёман»
У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў праект быў рэалізаваны ў Гродне і дасюль застаецца адным з найболей яскравых прыкладаў савецкага неакласіцызму ў нашым горадзе.
![универмаг Гродно 1960, савецкія будынкі Гродна, архітэктура](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/univermag-800x585.webp)
Мы знайшлі яшчэ пяць такіх будынкаў па ўсім былым СССР. Гэта вялікія крамы ў Ангарску і Дзмітраве (Расія), Крывым Рогу (Украіна), універмаг у Віцебску, а таксама крама «Дзіцячы свет» у Брэсце.
![Універмаг у Ангарску](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Angarsk-800x533.webp)
![Універмаг у Дзмітраве](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Dzmitra--800x533.webp)
Чытайце таксама: Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне
Гатэль «Беларусь»
У 1961 г. адным з ленінградскіх праектных інстытутаў рапрацавалі праект гатэля для абласнога горада. У Гродне ён быў рэалізаваны ў другой палове 1960-х гг. як гатэль «Беларусь». Цікава, што ў нашым выпадку праект быў крыху зменены: прыбудаваны да гатэля рэстаран павярнулі пад 90 градусаў уздоўж вуліцы Горкага.
![гостиница Беларусь ул Горького 1974, савецкія будынкі Гродна, архітэктура](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/gostinica-Belarus-ul-Gorkogo-1974-800x524.webp)
Па ўсім былым СССР захавалася не менш за 21 такая гасцініца! Бліжэйшая да Гродна знаходзіцца ў Лідзе каля замка і помніка князю Гедыміну.
![гостиница Киров](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/kirau-800x566.webp)
![Уфа гостиница азимут azimut](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/ufa.webp)
Палац Тэкстыльшчыкаў
Знакаміты гродзенскі Палац Тэкстыльшчыкаў - адзін з найбольш папулярных у СССР праектаў. Яго аўтар — архітэктар Дзяржаўных майстэрняў І. Рожкін. Пачынаючы з 1947 па канец 1950-х гг. па краіне было збудавана як мінімум 54 такія будынкі. У Беларусі такіх болей няма, аднак вельмі шмат па Расіі і асабліва Украіне. У Данецкай і Луганскай абласцях аж 17 палацаў, збудаваных паводле дадзенага праекту!
![Дворец культуры текстильщиков Гродно 1979, савецкія будынкі Гродна, архітэктура](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Dvorec-kultury-tekstilshhikov-1979a-800x500.webp)
Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў некаторых будынках наш Палац Тэкстыльшчыкаў пазнаецца вельмі слаба. Іх часцей за ўсё не аздаблялі рознай ляпнінай і часта прыбудоўвалі зверху невялікі трохкутны франтон.
![Алчевск](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Alchjeusk-800x514.webp)
![Лисичанск](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Lisichansk-800x598.webp)
![Климовск Подольск Дом культуры машиностроителей](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Klimausk-800x411.webp)
![Курск](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Kursk-800x503.webp)
![Мурманск](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Murmansk-800x450.webp)
Дом культуры «Цветліт»
Дом культуры «Цветліт» быў некалі пабудаваны як Дом культуры гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Пасля таго, як камбінат перанеслі, будынак атрымаў іншага ўласніка.
![ДК Цветлит](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/DK-cvetlit-800x521.webp)
Дом культуры пабудаваны па адным з самых папулярных у савецкія час праектаў. Такіх будынкаў па ўсім СССР каля 200. Толькі ў Беларусі іх можна пабачыць у Бешанковічах, Міёрах, Ліёзне, Ашмянах, Рудзенску, Клімавічах, Капылі, Лоеве, Віцебску, Ваўкавыску…
![Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх “блізнятаў”](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Oshmjany-800x535.webp)
![Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх “блізнятаў”](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/va-kavysk-800x534.webp)
![Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх “блізнятаў”](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/loe--800x560.webp)
Тэлевежа
Гродзенская тэлевежа мае вышыню 254 м і зяўляецца адной з самых тэхнічна складаных вежаў не толькі Беларусі, але і ўсяго былога СССР. Аналагічныя ці вельмі падобныя вежы захаваліся ў Віцебску і Астары ў Азербайджане. Таму, гледзячы на фотаздымак з віцебскай вежа, даволі проста ўвайсці ў зман і палічыць, што гэта Гродна. Праўда Віцебская тэлевежа крыху ніжэйшая — усяго 243 метры вышыні.
![Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх “блізнятаў”](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Vicebskaja-vezha.webp)