У дворыку на Кірава, 3 25 чэрвеня з’явіліся незвычайныя істоты. Тут размясціліся інсталяцыі звяроў з Чырвонай Кнігі Беларусі, размаляваныя гродзенскімі мастакамі. Рысь распісала Вольга Бухоўка, мядзведзя — Генадзь Піцко, зубра — Андрэй Філіповіч, воўка — Валерый Стратовіч, барсука — Мікола Панцюх, ваверку — Таццяна Марозава. На галоўным сімвале горада, алені Святога Губерта, месwіцца роспіс Вацлава Рамашкі.

Сустрэчу арганізавалі Дзіцячы хоспіс, Цэнтр гарадскога жыцця і журналісты Hrodna.life. Пасля прэзентацыі інталяцыі будуць усталяваны ў «Каляровым дворыку» Дзіцячага хоспіса.

Аб’яднаць дабрачыннасць і актывізм у Дзень Святога Губерта прапанаваў мастак Алесь Сураў: «Даўно казаў, што трэба „засталбіць“ 25 чэрвеня пад нейкую падзею. Бо у праваслаўнай царкве ў гэты дзень ушаноўваюць Святога Губерта. Еўропа святкуе, а ў нас казалі толькі пра 3 лістапада. Я усё хадзіў з ідэяй зрабіць нейкі фестываль. Але каго не падбіваў - казалі „не“. Чэрвень быў мертвы сезонам. Калі пабачыў распісаныя фігуры ў майстэрні Вацлава Рамашкі - зразумеў: трэба паказаць іх гораду! Проста на хаду ўзнікла ідэя — давайце з гэтымі звярамі „патанцуем“, створым новую традыцыю, каб у нашым дворыку ў гэты дзень узгадвалі Святога Губерта».

 Святы Губерт сабраў сяброў і незвычайных звяроў  у дворыку на Кірава

Ідэя самой інсталяцыі з’явілася ў дзіцячым хоспісе каля года таму. За дапамогай звярнуліся да гродзенцаў. Выпіліць фігуры звяроў дапамог Будаўнічы коледж. Распісаць інсталяцыі пагадзіліся сем гродзенскіх мастакоў.

«Прыдумалі ўзяць сем жывёлаў з Чырвонай кнігі Беларусі, каб мастакі іх размалявалі. Мы шчаслівыя, што першы раз можам прадставіць вынікі працы ў дзень патрона Горадні і што сёння людзі змогуць пабачыць вынікі працы. Хочацца, каб такіх сустрэч у горадзе было больш, не толькі звязаных з дабрачыннасцю. Каб людзі адклікаліся і сустракаліся», — казала кіраўнічка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.

«Штабам» майстроў стала майстэрня Вацлава Рамашкі. Ён і распісаў галоўны сімвад горада — аленя святога Губерта. «Фігуры прывезлі да мяне, я іх загрунтаваў, падрыхтаваў да працы. Выбіраў першы, то ўзяў сабе аленя. На ім той пейзаж, які штодня бачу перад вачамі. Гэта „мой“ сюжэт, ён часта з’яўляецца на маіх карцінах. Можна сказаць, што алень Святога Губерта сам выбраў мяне і маё бачанне горада.»

 Святы Губерт сабраў сяброў і незвычайных звяроў  у дворыку на Кірава

Барсука распісаў Мікола Панцюх: «Цікавая звярушка і мне асабіста сімпатычная». Пейжах на яго фоне — самы сапраўдны. Гэта знаёмыя і дарагія мастаку краявіды дзяцінства. «Так і ёсць недзе на Свіслачы», — расказаў мастак.

«Ваверачку выбрала, як жанчына, яна мне бліжэй, яна — мая», — патлумачыла Таццяна Марозава. — Падумала, што дзецям будзе цікава пабачыць нешта радаснае і рознакаляровае. Так і паўстаў сюжэт — анелак, сонейка, зайчык — такое зразумелае дзіцячае шчасце. Зараз гляджу і самой падабаецца".

 Святы Губерт сабраў сяброў і незвычайных звяроў  у дворыку на Кірава

«Рысь, мядзведзь, зубр — усе знаёмыя звяры, вельмі прыгожа атрымалася. Ваверка такая чароўная і мілая, як казкі, што дзецям перад сном чытаеш, — кажа адна з гасцей свята, Галіна Шыдла. «З аленем усё зразумела. Ён — сімвал горада, таму нясе на сабе наш горад. Мядзьведзь — абуджэнне пасля зімы. Ён прачынаецца і прырода абуджаецца. Трапна адгадалі настрой», — дзеліцца ўражаннямі Юрый Дзяргаўка.

Сяргей Кулік завітаў на свята, бо даўно дадтрымлівае дзяцячы хоспіс і мае звычку падтрымліваць карысныя справы. «Пра падзею пачытаў з інтэрнэта. Прыцягнуў увагу Святы Губерт. Калі даведаўся, што будуць і самі аўтары роспісаў, і Алесь Сураў, вельмі ўзрадаваўся магчымасці асабіста сустрэцца з імі. Мы іх працы ведаем, яны ўтвараюць „фішкі“ нашага горада, то вельмі цікава іх нажыва паслухаць.»

 Святы Губерт сабраў сяброў і незвычайных звяроў  у дворыку на Кірава

«У дзіцячым садку, дзе я працую, таксама ёсць палянка з распісанымі звярамі. Там стаяць алень, ваверка, сава, мядзьведзь. Нашым дзецям яны падабаюцца. Мяркую, што і ў дворыку дзіцячага хоспіса яна прыйдзецца наведвальнікам даспадобы», — кажа Аліна Кулік.

Як аказалася, праект выявіў шмат важных для гараджан сэнсаў. Ён аб’яднаў экалагічнасць і самабытнасць, паказаў рэдкіх звяроз і нагадаў, што іх трэба берагчы. Праз Святога Губерта і аленя з крыжам закрануў пра гісторыю горада і традыцыі дабрачыннасці.

«Добрая нагода прымеркаваць устаноўку такіх архітэктурных формаў да важных датаў - 75-годдзя Гродзенскай вобласці Дня Незалежнасці, 3 ліпеня. Гэта новы і цікавы погляд на горад, — кажа Вольга Вялічка. —  Хай ён стане нашым агульным падарункам для Гродна».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]