Карыснае

Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі

Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Побач з установамі з’яўляюцца столікі, крэслы і навесы. Hrodna.life даведаўся, якія ўстановы ў цэнтры Гродна ўжо выставілі свае летнія тэрасы. У першай частцы: рэстараны і кафэ.

Рэстабар «Гранат»

Рэстабар «Гранат» знаходзіцца на вуліцы Маставой, 31. У меню ёсць ланчы, пасты, сушы.

Летняя пляцоўка: драўляны насціл са столікамі і лавамі з падушкамі, накрытымі парасонамі.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 12:00 — 01:00
Пятніца: 12:00 — 05:00
Субота: 16:00 — 05:00
Нядзеля: 16:00 — 01:00

Рэстабар «Гранат». Фота: Hrodna.life

Гастрабар «Верден»

«Гранат» — не адзіны рэстаран, які размяшчаецца ў будынку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31. Там ёсць кавярні, рэстараны, бары. Адзін з іх — гастрабар «Вердэн».

Летняя пляцоўка: столікі і лавы з подушкамі наўпрост на тратуары. Замест парасонаў - адзін вялікі дах з тканіны, які можна складваць і раскладваць пры патрэбе.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 08:00 — 00:00
Пятніца — субота: 08:00 — 02:00
Нядзеля — 08:00 — 00:00

Гастрабар «Верден». Фота: Hrodna.life

Лаўнж-кафэ «Барашка»

Лаунж-кафэ «Барашка» спецыялізуецца на ўсходняй кухні, але ў меню прадстаўлены таксама еўрапейскія стравы. Кафэ знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23.

Тэраса: закрыты прашклёны «акварыум», праз якіх амаль нічога не бачна.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 11:00 — 23:00
Пятніца — субота: 11:00 — 01:00
Нядзеля — 12:00 — 23:00

Лаунж-кафэ «Барашка». Фота: Hrodna.life

Піцэрыя «Форно»

Піцэрыя на 1-ай Працоўнай вуліцы, 10 вядома тым, што піцу там гатуюць у італьянскай печы на дровах. Ды і гаспадар — сам італьянец.

Летняя тэраса: стандартныя драўляныя сталы і крэслы, а таксама парасоны ад «Лідскага».

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 12:00 — 23:00
Пятніца — субота: 12:00 — 00:00
Нядзеля: 12:00 — 23:00

Піцэрыя «Форно». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні

Рэстабар «Пабло»

Рэстабар «Пабло» размяшчаецца на вуліцы Савецкай, 13. Побач — моладзевы цэнтр «Гродна».

Летняя тэраса складаецца з дзвюх частак: крытага загончыка (ці то «акварыума», ці то «цялятніка») і крэслаў са стылёвымі столікамі-бочкамі. Пры патрэбе пляцоўка абаграваецца.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 09:00 — 01:00
Пятніца — субота: 09:00 — 02:30

Рэстабар «Пабло». Фота: Hrodna.life

Летняя тэраса "Клевер"

Летняе кафэ «Клевер» знаходзіцца побач з гандлёвым домам «Нёман» на вуліцы Савецкай, 27. Мае выгляд вялікага драўлянага памосту, агароджанага драўляным плотам-сетачкай. Асабліва вылучаюцца вялізныя парасоны нетыповай формы — візітная картка «Клевера».

Час працы:

Панядзелак — чацвер: з 10:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 10:00 да 00:00

Летняя тэраса «Клевер». Фота: Hrodna.life

Кафэ «Street food»

Побач з летняй тэрасай «Клевер» у траўні 2022 года адкрылася кафэ «Street food». Там можна паесці шаўрму, бургеры, хот-догі, а таксама закускі.

Пляцоўка: вялікы крыты памост з вялікім сталамі і канапамі ды асобнымі меншымі столікам з высокімі крэсламі. У агароджы вакол пляцоўкі - жывыя кветкі ў гаршках.

Час працы:

Панядзелак — Нядзела: 12:00 — 23:00

Кафэ «Street food». Фота: Hrodna.life

Лаўнж-кафэ «Крыша Мира»

Лаўнж-кафэ размяшчаецца на даху гандлёвага дома «Нёман». Падняцца туды можна толькі на панарамным ліфце альбо па лесвіцы ў будынку ўнівермага. Падказка ад Hrodna.life: калі да ліфта чарга, то ўнутры будынка ёсць яшчэ тры (!) ліфты: на іх можна даехаць да апошняга паверху, а далей прайсці праз «Большой буфет» і выйсці па лесвіцы на дах. Эканомія часу!

Час працы:

Панядзелак — чацвер: 10:00 — 23:00
Пятніца — субота: 10:00 — 00:00
Нядзеля: 10:00 — 23:00

Лаўнж-кафэ «Крыша мира». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Стары горад як на далоні: на даху ГД «Нёман» адкрылася назіральная пляцоўка і кафэ

Рэстарацыя «Беласток»

Знаходзіцца таксама побач з гандлёвым домам «Нёман»: у падвале будынка на вуліцы Віленская, 2. У летні час выстаўляе сваю вулічную пляцоўку побач з уваходам у рэстарацыю.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 11:00 да 01:00

Рэстаран «Беласток». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Вяртанне легенды: рэстаран «Беласток» зноў адкрыюць у цэнтры Гродна

Кафэ «Хотей»

Калі ад рэстарацыі «Беласток» павярнуць праворуч, то адразу на вуліцы Ажэшкі, 1 можна ўбачыць кафэ «Хотей». Яно спецыялізуецца на сушы і піцы. Нядаўна усярэдзіне быў вялікі рамонт. А вось летняя пляцоўка не змянілася: той жа крыты прашклёны загончык. Плюс — адносна мяккія крэслы.

Час працы:

Панядзелак — чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 11:00 да 01:00

Кафэ «Хотей». Фота: Hrodna.life

Кафэ «Дранікі»

Знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 35а. Там падаюць традыцыйныя беларускія дранікі з разнастайным начыненнем: ялавічына, свініна, рыба. Таксама можна заказаць пельмені і пакаштаваць самае смачнае ў горадзе самаробнае марожанае.

Летняя пляцоўка: уладальнікі выставілі побач з уваходам два столікі з крэсламі. Мінус — дастаткова шумная і рухлівая вуліцы зусім побач.

Час працы:

Панядзелак — нядзеля: з 10:00 да 22:00

Кафэ «Дранікі». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024