Каля гарадской гімназіі па вул. Парыжскай Камуны стаіць помнік настаўнікам і вучням часоў Другой Сусветнай (або, дакладней, Вялікай Айчыннай) вайны. Праўда, у гады вайны школы на гэтым месцы не было, а вось дзе варта было б паставіць такі помнік, дык гэта каля спецыяльнай школы № 4 па вуліцы Лермантава, якая шмат дзесяцігоддзяў таму мела № 8.
Паставіць хату за адну ноч
Пасля Першай сусветнай вайны Гродна пачаў досыць імкліва павялічвацца на поўнач. Гродзенцы любілі тут сяліцца пачынаючы з сярэдзіны ХІХ ст., паколькі тут, на так званай Загараднай Слабадзе, або Слабодцы, паблізу ад Каложскіх (або Базыліянскіх) агародаў, паветра было значна чысцейшае, чым у цэнтры.
Малітва, кубак малака і найдабрэйшы дырэктар
Гэты раён аказаўся адным з найбольш маладых у Гродне. Улады прынялі рашэнне пабудаваць тут школу, якая атрымала № 8. Вялікі драўляны будынак паўстаў пры вуліцы Базыліянскай, самай «прэзентацыйнай вуліцы» на былой Слабодцы. Ужо з канца 1920-х гг. тут гучалі дзіцячыя галасы. Большасць вучняў былі хрысціянамі - дзецьмі небагатых месцічаў (90% дзяцей яўрэйскага паходжання вучыліся ў сваіх пачатковых школах).
Інтэлігенцыю бралі ў закладнікі
З пачаткам вайны ў 1939 г. большасць гродзенцаў працягвала працаваць ужо ў беларускай школе. А вось немцы ў 1941 г. забаранілі любое навучанне не на польскай мове, зрабіўшы ў былой школе казарму для жандармерыі.
Былыя вучаніцы школы чысцілі бульбу для вайсковай кухні, а настаўнікі перабіваліся часовымі заробкамі. Пачынаючы з лета 1942 года фашысты пачалі арыштоўваць прадстаўнікоў інтэлігенцыі і браць іх у закладнікі за забітых нямецкіх вайскоўцаў. Так быў арыштаваны і дырэктар Юзаф Вевюрскі. Яго павінны былі растраляць, але па просьбе бяздзетнага прафесара Яна Каханоўскага, стваральніка гродзенскага заапарка, Вевюрскага замянілі Каханоўскім. Так загінуў адзін з найбольш знкамітых гродзенцаў, паўтарыўшы подзвіг каталіцкага святога Максіміліяна Кольбэ.