Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Разумею, што цяпер нікуды не паступлю». Уладзіслаў Рымашэўскі пра палітычную прамову на выпускным - Hrodna.life - навіны Гродна

Гімназіст Уладзіслаў Рымашэўскі, які выказаўся пра перамены на будучых выбарах у Беларусі, упэўнены, што зараз не зможа ўвасобіць сваю мару і паступіць ва ўніверсітэт. Ён распавёў Hrodna.life, чаму публічна выступіў з абразай свайго былога настаўніка і што ён думае пра палітычную сітуацыю ў краіне.

«Мы ўсе шчыра спадзяемся, што 9 жніўня ў нашай любімай краіне адбудуцца доўгачаканыя змены», — сказаў хлопец у мікрафон, і дадаў, што хацеў бы таксама, каб пасля гэтых пераменаў у гімназіі не працавалі «такія людзі, як Слабко».

Хто гэты хлопец?

Уладзіславу 17 гадоў. Ён са звычайнай беларускай сям'і. Мама займаецца манікюрам, тата — гандлюе аўтазапчасткамі. 10 чэрвеня ў мінскай гімназіі № 192 быў выпускны, пра які цяпер ведае ўся краіна.

На наступны дзень пасля свята Уладзіслаў загрузіў у інтэрнэт відэа са сваёй прамовай на выпускным. Ролік за лічаныя хвіліны разышоўся па сацыяльных сетках. На выпускным гімназіст закрануў тэму маючых адбыцца выбараў і выказаўся пра былога завуча — настаўніцу беларускай мовы.

«Бацька мне дазваляе размаўляць з журналістамі, ён цалкам падтрымлівае мяне, — кажа Уладзіслаў. — Мы рыхтавалі прамову на выпускным і я выбраў апошні верш. І тады ж з’явілася ідэя адпомсціць настаўніку за ўсе папярэднія гады. Яна не любіць праўду і заўсёды заніжала ацэнкі. І я лічу, як настаўнік, яна не ведае наогул свайго прадмету, які выкладала нам. Нацярпеліся многія, але выказацца ёй у адказ адважыліся толькі адзінкі».

Ганна Анатольеўна Слабко працуе ў гімназіі № 192 намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы, настаўнік першай катэгорыі. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, педагагічны стаж — больш за 15 гадоў. Узнагароджаная падзякамі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

На сайце даведніка арганізацый Беларусі на старонцы з водгукамі аб гімназіі яе крытыкуюць: «Усё нібыта добра. Але Слабко Ганна Анатольеўна занадта жорсткая!»

На прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе Ганна Слабко была чальцом выбарчай камісіі ў сваёй школе.

«Я ведаў, на што іду»

На выпускным Уладзіслаў разгубіўся і сказаў не ўсю загадзя нарыхтаваную прамову. Кажучы пра настаўніка, гімназіст вырашыў закрануць на выпускным і тэму палітычнага становішча ў краіне.

«Многія сябры і аднакласнікі падтрымалі мяне пасля прамовы. Сацыяльныя сеткі зараз разрываюцца ад паведамленняў. Людзі падтрымліваюць. Я ведаў на што ішоў і разумею, што цяпер нікуды не паступлю. Толькі калі не адбудзецца рэвалюцыя ў жніўні. А так я планаваў паступаць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і вывучаць іспанскую мову. Люблю футбольны клуб „Барселона“ і мне падабаецца іспанская культура».

Уладзіслаў кажа, што яму падабаецца здымаць відэа. Ён захапляецца Сяргеем Ціханоўскім, які ездзіў па Беларусі і размаўляў са звычайнымі людзьмі.

Пра тое, як ідзе падрыхтоўка да Выбараў-2020 у Беларусі, чытайце на Hrodna.Life.

«Я думаю стварыць свой канал і здымаць відэа на палітычныя тэмы, як рабіў гэта Сяргей. Вельмі негатыўна ўспрымаю ўсю сітуацыю, якая цяпер з ім адбываецца. Я праводжу такія паралелі: ён рабіў на палітычным фронце, тое ж самае, што я рабіў і на сваім гімназічным фронце. Супраць яго ўся ўлада і супраць мяне была ўся адміністрацыя».