У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць яе часткай свята.

«Самае каштоўнае ў горадзе — гэта, вядома ж, людзі, і дрэнны той горад, які не памятае сваё мінулае», — гэтымі словамі вядучы адкрыў выставу рэтра-здымкаў на мосце.

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце

Пара ўважліва разглядае фота: «Мы звязаныя з рэстаўрацыяй, цікава ўбачыць жыццё тых людзей. Людзі - гэта таксама эпоха, іх строі, манера фатаграфавацца» — «Тут фотаздымкі, якіх, шчыра кажучы, я не сустракаў». Увагу наведвальнікаў таксама прыцягваў стары горад на выявах, можна было пачуць каментары аб тым, як прыгожа і багата апраналіся гараджане да прыходу саветаў.

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце

«Мы мусім ведаць гісторыю. Такіх выстаў павінна быць яшчэ больш, — лічыць кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Алег Бялінскі. — Пра гісторыю трэба казаць — без мінулага не будзе будучыні. Мы павінны шанаваць тых, хто жыў тут, будаваў гэты горад. Горад не быў бы такім прыгожым, калі б людзі ў тыя гады не прыклалі сваю працу, намаганні».

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
Алег Бялінскі, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна
Ён даў «дабро» на тое, каб пасля Дня горада паказаць выставу ў школах Кастрычніцкага раёна.

«Стараюся не браць сямейныя фотаздымкі, бо гэта рэліквія для нашчадкаў»

Руслан Кулевіч, журналіст, збіраў калекцыю старых фотаздымкаў - менавіта жыхароў Гродна — блізу трох гадоў. Яна і стала асновай выставы. «Я збіраю ўспаміны сталых гродзенцаў, і людзі паказваюць свае здымкі, часам дораць. Разам з успамінамі я збіраў і фатаграфіі, — распавёў Руслан. — Часам фатаграфіі аддаюць родныя, калі чалавек памёр, і яны не ведаюць, што з імі рабіць. Тэлефануюць, кажуць, — ёсць цікавы архіў, прыйдзі, забяры. Ёсць такія выпадкі, але наогул я стараюся не браць сямейныя фотаздымкі, бо гэта рэліквія для нашчадкаў. Калі здымкі не патрэбныя, забіраю, каб не змарнаваліся».

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
Руслан Кулевіч
Выставу на мосце рыхтавалі ў вельмі кароткі тэрмін. Першапачаткова падобную хацелі размясціць у вокнах дамоў на Міцкевіча, 7 і Міцкевіча, 9 — тых, што выстаўлялі на аўкцыён пад знос, — каб прыцягнуць увагу да каштоўнасці будынкаў Новага Свету. Ідэю адхілілі, спаслаўшыся на аварыйны стан дамоў. Гарвыканкам прапанаваў выставу на Дзень горада як альтэрнатыву.
"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
Справа: Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на адкрыцці выставы
"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце

"Людзі - гэта таксама эпоха". У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце

Рыхтуем другую кнігу ўспамінаў

Паводле гісторый з жыцця гродзенцаў, якія былі дзецьмі ў міжваенны час і добра яго памятаюць, у канцы мінулага года Руслан Кулевіч выпусціў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя». На прэзентацыі было блізу сотні слухачоў, гараджане і замежнікі і цяпер цікавяцца кнігай. Людзі самі звяртаюцца да аўтара, каб расказаць гісторыю сваёй сям'і, або, наадварот, з просьбамі дапамагчы знайсці звесткі пра сваіх родных або тых, хто ім дапамагаў у той складаны час. У працы другая кніга ўспамінаў сталых гродзенцаў, яе чакаюць да канца гэтага года.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]